ГРОДНА
Панядзелак,
29 лістапада
2021 года
 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (19)

Прэса

Інтэрнэт-партал Касцёла ў Беларусі
   Падчас адпустовай св. Імшы ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Івянцы ганаровы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што на беларускай зямлі культ св. арханёла Міхала існуе з даўніх часоў і вельмі моцна ўкаранёны ў набожнасць нашага народа.
    “У мінулым годзе, калі на нашай Бацькаўшчыне распачаўся грамадска-палітычны крызіс, па нашых парафіях ва ўсіх дыяцэзіях адбылася вялікая перэгрынацыя фігуры св. арханёла Міхала, якая была прывезена з месца яго аб’яўленняў у Італіі. Такім чынам мы маліліся аб мірным вырашэнні крызісу. Сёння давяраем сябе, нашы сем’і, парафіі і Радзіму гэтаму магутнаму нябеснаму апекуну, нашаму заступніку”, – падкрэсліў арцыпастыр.

часопіс “Ave Maria”    У Бібліі выраз “эзер ке-негдо” (“адпаведная дапамога”) сустракаецца 20 разоў, і кожны раз – у апісанні Бога, які прыходзіць як Збаўца ў самую безвыхадную сітуацыю чалавека. Толькі аднойчы гэты выраз апісвае чалавека – у момант стварэння жанчыны.
    У сямейных адносінах Бог даў жанчыне ролю такога “шэрага кардынала” ў станоўчым сэнсе. Памочнік, з аднаго боку, не стаіць на чале, але ён мусіць больш бачыць і чуць, глыбей разумець сітуацыю. Яшчэ яму ўласцівыя цярплівасць, ураўнаважанасць і альтруізм. Аднак галоўнае, што Бог уклаў у жаночую душу – гэта імкненне наладжваць адносіны, кахаць і быць каханаю. Імкненне да знешняй і, перадусім, унутранай прыгажосці.
   
   
Беларуская рэдакцыя  Святы Пасад далучыцца да правядзення IV Дня катакомбаў (натуральныя ці штучныя падзямеллі, якія складаюцца з вузкіх галерэй, калідораў і невялікіх памяшканняў). Пілігрымам і турыстам у Рыме і Лацыё прапануюць шэраг маршрутаў, якія дапамогуць адкрыць свет хрысціянскіх сімвалаў старажытнасці. У Рыме і яго ваколіцах налічваецца больш за 60 катакомбаў агульнай працягласцю 150 км. З усіх вядомых катакомбаў сталіцы Італіі для наведвальнікаў адкрыты толькі некалькі.
    16 кастрычніка Папская камісія сакральнай археалогіі арганізуе адукацыйныя майстэрні і экскурсіі, у тым ліку для дзяцей і невідушчых, у катакомбах св. Себасцьяна, св. Марцэліна і Пятра, Прысцылы, Даміцылы.
   
  Інтэрнэт-партал Гродзенскай дыяцэзіі   25 верасня ў межах свайго візіту ў Гродна Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч наведаў катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя.
    Іерарх памаліўся перад цудадзейнай іконай Маці Божай Кангрэгацкай, якую таксама называюць Студэнцкай, што ўжо шмат гадоў ушаноўваецца ў касцёле. Затым нунцый паглядзеў панараму горада над Нёманам і некаторыя новыя святыні. Прадстаўніка Святога Айца суправаджалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп намінат Юзаф Станеўскі і біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2021

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2021 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  33

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.