ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Ці трэба пры смерці блізкага чалавека ў доме завешваць люстэркі тканінай?

Задай пытанне

  Завешванне люстэрак, калі памірае нехта з блізкіх, бярэ свой пачатак у язычніцтве і забабонах. Нічога агульнага з хрысціянскай верай гэта не мае.
Існуе некалькі версій падобных прымхаў. Часцей за ўсё людзі вераць, што душа яшчэ блукае па зямлі некаторы час і можа зазірнуць у люстэрка ды пажадаць застацца. Ёсць яшчэ версія, што люстэрка быццам падвойвае прадметы, а таму можа падвоіць смяротнасць у доме. Існуе таксама забабон, што люстэрка адкрывае партал у іншы свет. Гэтыя прымхі вельмі часта маюць карані ў фільмах, літаратуры пра магію, чараўніцтва, акультныя рытуалы і абрады. І часта ў людзей з’яўляецца страх, таму яны завешваюць люстэркі.
    Адказ на гэтую сітуацыю ляжыць у першай запаведзі, а дакладней – у яе незахаванні. Калі чалавек мае з Панам Богам жывыя і сапраўдныя адносіны, г. зн. моліцца, жыве ў сакрамантах Касцёла і яго вучэнні, то ён разумее і ведае, што Бог з’яўляецца гаспадаром жыцця і смерці. А ўсе забабоны ўзнікаюць таму, што чалавек не верыць і не давярае Пану, а праз свае страхі шукае знакаў, падтрымкі, адказаў у чымсьці або кімсьці.
    Самае важнае, чым павінны займацца родныя памерлага, – малітва. У гэтым больш за ўсё мае патрэбу душа памерлага. А ўсе рытуалы і абрады, заснаваныя на страху, сумненнях, нявер’і і бязбожнасці, лепш прыбраць са свайго жыцця.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.