ГРОДНА
Панядзелак,
29 лістапада
2021 года
 

XXIX Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Мк 10, 35–45
Падышлі да Езуса Якуб і Ян, сыны Зэбэдэя, і сказалі Яму: “Настаўнік, мы хочам, каб Ты зрабіў нам тое, пра што Цябе папросім”. Ён жа адказаў ім: “Што хочаце, каб Я зрабіў вам?”. Яны сказалі Яму: “Дай нам сесці аднаму праваруч, а другому леваруч Цябе ў славе Тваёй”. Але Езус сказаў ім: “Не ведаеце, аб чым просіце. Ці можаце піць келіх, які Я п’ю, і прыняць хрост, якім Я ахрышчаны?”. Яны адказалі Яму: “Можам”. А Езус сказаў ім: “Келіх, які Я п’ю, піць будзеце, і хростам, якім Я хрышчуся, будзеце ахрышчаны, але даць сесці праваруч ці леваруч Мяне не ад Мяне залежыць, а каму падрыхтавана”. Пачуўшы, дзесяць вучняў пачалі абурацца на Якуба і Яна. А Езус, па- клікаўшы іх, сказаў ім: “Вы ведаеце, што тыя, хто лічыцца кіраўнікамі народаў, пануюць над імі, і вяльможы іх валадараць над імі. Але не так няхай будзе сярод вас: хто хоча быць большым сярод вас, няхай будзе вам слугою; і хто хоча сярод вас быць першым, няхай будзе нявольнікам усіх. Бо і Сын Чалавечы не для таго прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх”.

Узрастаць да велічы праз служэнне
   Пан Езус з вялікім разуменнем ставіцца да просьбы Якуба і Яна, але ў той жа час вельмі рашуча выпраўляе іх мысленне: “Вы не ведаеце, чаго просіце”. Ён не сцвярджае, што жаданне велічы і імкненне да пратэкцыі – гэта штосьці ганебнае, але рашуча падкрэслівае, што сапраўдная веліч дасягаецца іншым спосабам. “Хто хоча быць большым сярод вас, няхай будзе вам слугою; і хто хоча сярод вас быць першым, няхай будзе нявольнікам усіх”.
    Прыкладам такога стаўлення з’яўляецца Ён сам – “Сын Чалавечы, які не для таго прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх”. Самы нявінны з людзей становіцца цалкам салідарным з усімі, абцяжарвае сябе нашым цярпеннем, нясе нашы смуткі, бярэ на сябе нашы грахі. Яго дабравольная, прынятая з любоўю смерць на крыжы становіцца крыніцай адкуплення для кожнага чалавека.
    Служба – адзіны шлях да сапраўднай велічы, нават сёння, у часы жорсткай барацьбы за першыя месцы. Да гэтага нас, якія заняты сваімі справамі, якія хочам, каб нас шанавалі, заўважалі, якія хочам нешта значыць, заахвочвае Боскі Збаўца.
   Пане Езу Хрысце, учыні, каб маё штодзённае жыццё было служэннем, якое вядзе да сапраўднай велічы!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2021

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2021 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  33

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.