ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Паўсюдны Касцёл (21)

Варта ведаць


   † ЗША. У Вашынгтоне пачаўся першы міжнародны саміт на тэму свабоды веравызнання. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць вышэйшыя ўлады ЗША і прадстаўнікі ўсіх рэлігій, прысутных у гэтай краіне, уключаючы амерыканскі епіскапат. Мэта сустрэчы – павысіць усведамленне важнасці рэлігійнай свабоды ў свеце і стварыць шырокую кааліцыю, якая будзе падтрымліваць гэтую свабоду. Праграма ўключае выступленні на тэму абароны бежанцаў, росту рэлігійнага нацыяналізму і выкарыстання сучасных тэхналогій у пераследзе рэлігіі.

    † Куба. У краіне пасля нядзельных дэманстрацый адбываюцца арышты і рэпрэсіі. Гэта цана за выказванне супраціўлення камуністычнаму рэжыму. Ахвярамі рэпрэсій сталі, між іншым, духоўныя асобы і свецкія каталіцкія дзеячы. Кс. Монтэс дэ Ока, адказны за сацыяльную камунікацыю ў дыяцэзіі Камагуэй, падкрэсліў цалкам мірны характар дэманстрацый і жорсткія рэпрэсіі з боку ўлад. Сёння людзі Касцёла прысвячаюць шмат часу малітве, суцяшэнню і спадарожнічанню па меры сваіх сіл і магчымасцей тым, хто становіцца ахвярамі пераследу, прагнучы міру і паяднання для ўсіх.
   
   † Польшча. Сімвалы Сусветных дзён моладзі – Крыж і абраз Маці Божай Ацалення рымскага народа – наведаюць дыяцэзіі краіны з 21 жніўня да 1 верасня. Польшча стане адной з нямногіх краін, дзе сімволіка СДМ будзе гасціць у рамках падрыхтоўкі да моладзевага форуму, які адбудзецца ў Лісабоне ў 2023 годзе. Пілігрымка Крыжа і іконы Марыі праз польскія дыяцэзіі – гэта плён сустрэчы дырэктара Нацыянальнага арганізацыйнага бюро СДМ кс. Марыюша Вілька з Аргкамітэтам Дзён моладзі ў Лісабоне.
   
   † Бразілія. 60 бразільскіх біскупаў, якія служаць у рэгіёне Амазоніі, выразілі пратэст супраць праекта новага аграрнага закона. Ён прадугледжвае рэгуляванне прававога статусу незаконна занятых і высечаных тэрыторый у джунглях Амазонкі. Згодна з заканадаўчым праектам, незаконна занятыя тэрыторыі са спустошанымі лясамі павінны быць прыватызаваны. Біскупы Амазонкі лічаць, што змена юрыдычных норм, якія рэгулююць прыватызацыю дзяржаўных зямель, можа мець вельмі негатыўны ўплыў на ўвесь рэгіён. Сенат падтрымаў просьбу біскупаў, а яго старшыня абвясціў грамадскія кансультацыі па гэтым пытанні.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.