ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Калі трэба жаніцца, ці Сталасць да сужэнства

Дапамагчы добрай радай

Кс. Павел Салабуда,     псіхолаг

Назіраючы сёння за маладымі людзьмі, якія збіраюцца заключыць сужэнскі саюз, можна заўважыць, што ўзрост будучых сужэнцаў відавочна памяншаецца. Гэты факт можна інтэрпрэтаваць па-рознаму: з аднаго боку, гэта сведчыць аб жаданні як мага хутчэй уступіць у шлюб перад Богам, але з іншага – аб легкадумным і безадказным падыходзе да факта шлюбу. Таксама сёння існуе тэндэнцыя, што многія маладыя людзі наогул не маюць намеру жаніцца, нават ужо выхоўваючы ўласных дзяцей, а сакраментальны шлюб адтэрміноўваюць, тлумачачы, што яшчэ не даспелі да гэтага. Дык калі трэба жаніцца?

   Адказ просты: калі асоба дастаткова сталая для шлюбу. Сталасць да сужэнства можна ўспрымаць у розных значэннях. Варта ўсвядоміць, што яна разумеецца не толькі як ідэальная мадэль, але і як гатоўнасць да змен, жаданне развівацца, каб рэалізаваць гэтую мадэль у сваім жыцці. Сталы чалавек стараецца ўмела і мудра кіраваць сабой у такім складаным працэсе развіцця. Варта таксама адзначыць, што існуе некалькі відаў сталасці:
    Фізічная – здольнасць арганізма выконваць задачы, звязаныя з сужэнствам.
    Палавая – здольнасць да палавога сужыцця і нараджэння патомства.
    Прававая – дасягненне ўзросту, дазволенага законам для заключэння шлюбу.
    Эканамічная (сацыяльная) – дасягненне матэрыяльнай незалежнасці, уладкаванне на прыбытковую працу і да т. п.
    Псіхічная – здольнасць выконваць сужэнскія і бацькоўскія ролі здавальняюча для сужэнскіх і бацькоўскіх адносін.
    Духоўная – цэнтральная сістэма, што кіруе жыццём чалавека, які разумее сябе і ўласнае жыццё разам з Богам.
    Сужэнства разумеецца як пастаянны саюз, а таму не можа будавацца дзецьмі. Сталасць да шлюбу вызначаецца псіхічнай сталасцю, і тут няма ніякіх дзяржаўных правіл – неабходна вызначыць яе самастойна. Ёсць прыклады людзей, маладых па ўзросце, але сталых па жыцці, і наадварот – дарослых, але безадказных, якія паводзяць сябе як дзеці.
    Малады чалавек павінен прайсці ўсе стадыі сталення: навучыцца пераводзіць увагу з сябе на іншых, умець суперажываць праблемам бліжніх, а таксама быць здольным актыўна і адказна дзейнічаць дзеля іх дабра. Усё гэта робіць асобу сталай да шлюбу. Акрамя таго, нельга забываць пра спецыяльную падрыхтоўку да сужэнства: дыстанцыйную (у сямейным доме), бліжэйшую (выхаваўчыя ўрокі і катэхезы) і непасрэдную (перадшлюбныя курсы, арганізаваныя Касцёлам).
    У канцы пра самае важнае: гэта Бог, ствараючы мужчыну і жанчыну, учыніў так, што пакіне мужчына бацьку свайго і маці і злучыцца з жонкай сваёй, і будуць двое адным целам (параўн. Мк 10, 6–8).

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.