ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Ці будзе грахом не перахрысціцца публічна каля капліцы ці касцёла з-за баязлівасці?

Задай пытанне

Знак крыжа, які робім, праходзячы міма капліцы ці касцёла, – гэта выраз нашай асабістай набожнасці. У такой сітуацыі магчымы розныя спосабы ўшанавання Пана Бога (напрыклад, знак крыжа, схіленне галавы, прамаўленне кароткай малітвы і да т. п.), і кожны вольны выбраць нейкі знешні жэст і/або ўнутраны ўчынак. Калі мы не маем звычкі хрысціцца, праходзячы міма касцёла, то трывога з-за таго, што не зрабілі гэтага, калі хтосьці глядзеў на нас, не апраўданая. Знак крыжа, учынены толькі з той матывацыяй, каб хто-небудзь убачыў наш жэст, быў бы дзеяннем напаказ, а не выразам пашаны да Бога.
Калі ж гаворка ідзе пра сітуацыю, у якой звычайна робім знак крыжа каля святыні, але прысутнасць кагосьці побач выклікала страх перад ацэнкай з боку гэтай асобы, што, у сваю чаргу, прымусіла ўстрымацца ад таго, каб перахрысціцца, цяжка ацаніць невыкананне знака крыжа ў катэгорыях граху, паколькі не існуе маральнага абавязацельства хрысціцца перад касцёлам ці капліцай. Аднак у той жа час трывога сумлення не беспадстаўная, паколькі страх перад тым, што падумаюць іншыя, не павінен мець вырашальнага значэння для практыкавання жэстаў прыватнай набожнасці, якія з’яўляюцца выразам асабістых адносін з Богам. Перамагаць бояць ці страхі дазваляе цнота мужнасці. Яна з’яўляецца не толькі плёнам чалавечых намаганняў, але і дарам Бога. Таму варта прасіць гэтага дару!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.