ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Папа Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча

З жыцця Касцёла

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сыходзіць на пенсію.
3 студзеня 2021 года, у дзень, калі Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму споўнілася 75 гадоў, папа Францішак прыняў яго адстаўку і прызначыў Адміністратара архідыяцэзіі.
    У афіцыйнай заяве Святога Пасаду гаворыцца: “Святы Айцец прыняў адмову ад пастырскага кіраўніцтва, прадастаўленую Яго Эксцэленцыяй арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, у адпаведнасці з канонам 401 §1 Кодэкса кананічнага права, і адначасова прызначыў Апостальскім Адміністратарам sede vacante на згаданую мітрапаліцкую кафедру біскупа Казіміра Велікасельца O.P., тытулярнага біскупа Бланды і дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі”.
Прававы статус Апостальскага Адміністратара падрабязна ўсталёўваецца ў папскай пастанове аб прызначэнні на пасаду. Апостальскі Адміністратар для дыяцэзіі прызначаецца толькі тады, калі маюць месца сур’ёзныя перашкоды для кіравання ёю або адбываецца ўтварэнне новай дыяцэзіі. Калі Апостальскі Адміністратар прызначаецца для занятай дыяцэзіі, то паўнамоцтвы дыяцэзіяльнага біскупа і яго генеральнага вікарыя прыпыняюцца.
   
Бенедыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Кандрусевіча Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім 21 верасня 2007 года, перавёўшы яго з архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве. З чэрвеня 2015 года іерарх з’яўляецца Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Ён стаў першым іерархам Касцёла ў Беларусі пасля часоў камуністычнага пераследу: 25 ліпеня 1989 года Ян Павел ІІ прызначыў Кандрусевіча Апостальскім Адміністратарам Мінскай дыяцэзіі для католікаў у Беларусі. Біскупскае пасвячэнне, якое прайшло 20 кастрычніка 1989 года ў базіліцы св. Пятра ў Рыме, узначаліў сам Пантыфік. Біскуп Казімір Велікаселец, які ў 1984 годзе скончыў Рыжскую духоўную семінарыю, з 1999 года з’яўляецца дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.