ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Свята Хросту Пана

Разважанні з Божым Словам

Мк 1, 7–11
Ян Хрысціцель прапаведаваў, кажучы: “Ідзе за мною мацнейшы за мяне, якому я не варты, нахіліўшыся, развязаць раменьчык на Ягоных сандалях.
    Я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць вас Духам Святым”.
    І сталася ў тыя дні, прыйшоў Езус з Назарэта, што ў Галілеі, і быў ахрышчаны Янам у Іардане. І адразу, калі выходзіў з вады, убачыў нябёсы раскрытыя, і Духа, як голуба, сыходзячага на Яго. І пачуўся голас з нябёсаў: “Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я”.

Належым да супольнасці Касцёла
   Евангелле прыводзіць нас да ракі Іардан, дзе Езус быў ахрышчаны. Гэта стала пераломным момантам у жыцці Настаўніка, які пацвердзіў, што Ён з’яўляецца ўмілаваным Божым Сынам і напоўнены Святым Духам. З гэтага моманту Хрыстос ужо не просты цясляр з Назарэта – Ён стаў абвяшчальнікам Божага Валадарства.
    Хрост – пераломны момант і ў нашым жыцці. Праз яго мы ўваходзім у новую супольнасць – супольнасць веры, супольнасць Касцёла. Вада хросту змывае першародны грэх і аднаўляе ласку, якой з’яўляецца жыццё Бога ў чалавеку. Сустрэча з Хрыстом фарміруе ўсё наша існаванне.
    З Езусам мы “пахаваныя ў хросце” (параўн. Кал 2, 12) – як гэта вобразна прадстаўляе св. Павел – і разам з Ім паўстаём да новага і вечнага жыцця. Мы пастаянна адкрываем, разважаем і даследуем важнасць гэтага сакраманту.
    У Нядзелю Хросту Пана будзем дзякаваць Богу, што вада першага сакраманту распачала наша хрысціянскае жыццё. Будзем дзякаваць за зерне веры, закладзенае ў душу. Падзякуем за дар Божай любові і дар надзеі, якая дазваляе глядзець на Стварыцеля. Няхай моцная і непахісная вера дае нам магчымасць заўсёды ўзірацца ў неба, а пераведзеная на зямное жыццё, дазволіць перажываць кожны досвед у паслухмянасці волі Бога Айца.
   
    Пане Езу, дапамажы мне развіваць у сабе Божае жыццё, каб заўсёды быць верным Табе.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.