ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

За кожнай рэчаіснасцю стаіць сам Бог

Слова рэдактара

Канец старога і пачатак новага года прымушаюць падвесці пэўныя вынікі і акрэсліць планы на будучы год. Нярэдка задаёмся пытаннем пра мэтазгоднасць таго, што робім, пра сэнс жыцця і існавання. Шукаючы сваю мэту, мы спрабуем спланаваць шлях, па якім павінны ісці па жыцці.
    Аднак не заўсёды ўлічваем, што, акрамя нас саміх, ёсць Хтосьці, хто прагне паказаць нам самую лепшую і самую дасканалую дарогу. Дарогу, падрыхтаваную толькі для мяне з канкрэтнай задачай, якую трэба выканаць на гэтай зямлі.
Падобны план падрыхтаваны для кожнага і існуе спрадвечна.
    Стварыцель вельмі далікатна вядзе нас па розных сцежках, не прымушаючы, не ламаючы нашу свабоду. Бог ведае, што схавана ў чалавечым сэрцы. Яго нельга падмануць, ніхто з нас не з,яўляецца для Яго нечаканасцю.
    Такім чынам, калі хочам ведаць, які Божы план для кожнага з нас, мусім пачаць шчыра маліцца аб распазнанні ды разуменні знакаў і таго, куды яны вядуць, бо за кожнай рэчаіснасцю ў нашым жыцці і за кожным выпадкам стаіць сам Бог.
    У першыя дні новага года, калі мы ўсё яшчэ робім няўпэўненыя крокі, магчыма, са страхам і трывогай, як малое дзіця, якое ў першыя дні свайго жыцця прытуляецца да маці, давайце прытулімся да Багародзіцы, шукаючы ў Яе абдымках цяпло, надзею, любоў і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
    Давайце знойдзем тыя даброты, якія ўвесь час адкрывае для нас Марыя.
    Папросім Беззаганную, каб падтрымлівала нас ва ўспрыманні і рэалізацыі жыцця як Божага плана, каб дапамагала на шляху, абраным для кожнага Богам, і па-мацярынску намі апекавалася.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.