ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Свята Святой Сям’і

Разважанні з Божым Словам

Лк 2, 22–40
Калі мінулі дні іх ачышчэння паводле Закону Майсея, бацькі прынеслі Яго ў Іерусалім, каб прадставіць Пану, – як напісана ў Законе Пана, што кожнае першароднае дзіця мужчынскага полу павінна быць прысвечана Пану; – і каб прынесці ў ахвяру, як сказана ў Законе Пана, пару туркавак або двух галубіных птушанят. Быў у Іерусаліме чалавек, імя якога Сімяон. Чалавек гэты, праведны і набожны, чакаў суцяшэння Ізраэля, і Дух Святы спачываў на ім. Было яму прадказана Духам Святым, што ён не зазнае смерці, пакуль не ўбачыць Месію Пана. І прыйшоў ён, натхнёны Духам, у святыню. А калі бацькі прынеслі Дзіця Езуса, каб учыніць з Ім паводле звычаю Закону, ён узяў Яго на рукі, блаславіў Бога і сказаў: “Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Валадару, паводле слова Твайго, у спакоі; бо вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў, святло для асвятлення язычнікаў і хвалу народу Твайго Ізраэля”. А бацька і Маці Езуса дзівіліся таму, што было сказана пра Яго. І блаславіў іх Сімяон, і сказаў Марыі, Маці Яго: “Вось гэты прызначаны на падзенне і на паўстанне многіх у Ізраэлі і на знак, якому супраціўляцца будуць. А праз Тваю душу пройдзе меч, каб выявіліся думкі многіх сэрцаў”. Была таксама там Ганна прарочыца, дачка Фануэля, з роду Асэра. Яна была ў вельмі старым узросце і пражыла з мужам ад дзявоцтва свайго сем гадоў; удава васьмідзесяці чатырох гадоў, якая не адыходзіла ад святыні, пастамі і малітвамі служачы Богу ўдзень і ўначы. Яна таксама прыйшла ў той самы час і славіла Пана, і казала пра Яго ўсім, хто чакаў вызвалення Іерусаліма. Калі яны выканалі ўсё паводле Закону Пана, вярнуліся ў Галілею, у горад свой Назарэт. Дзіця ж расло і ўмацоўвалася, і напаўнялася мудрасцю, а ласка Божая спачывала на Ім.

Сям’я – школа любові
   Візіт Святой Сям’і ў іерусалімскую святыню быў прадыктаваны традыцыяй яўрэйскага закона: першароднага сына неабходна прысвяціць Пану. Такі жэст з’яўляўся выразам пашаны да Бога, які лічыўся Даўцам жыцця, а таксама вучыў удзячнасці за дар бацькоўства.
    Нядзеля Святой Сям’і нагадвае пра ролю, якую сям’я адыгрывае ў жыцці кожнага чалавека. Для ўсіх нас яна з’яўляецца натуральным асяроддзем узрастання – як у рэлігійным, так і ў сацыяльным плане. Бацькі вучаць любіць Бога і іншых людзей. Молімся за сем’і, каб, захоўваючы вернасць Найвышэйшаму і Яго запаведзям, яны змаглі справіцца з выклікамі, якія ставіць перад імі свет, каб здолелі ахвяраваць Богу свой каштоўны час і ніколі не грэбавалі святкаваннем важных моман- таў сямейнага жыцця.
   
    Пане Езу Хрыстэ, навучы сучасных сужэнцаў пражываць сваё жыццё ў гармоніі з Табой.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.