ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Урачыстасць Усіх Святых

Разважанні з Божым Словам

Мц 5, 1–12a
Убачыўшы натоўп, Езус падняўся на гару. А калі сеў, падышлі да Яго вучні Ягоныя. І, адкрыўшы вусны свае, Ён вучыў іх, кажучы: “Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Шчаслівыя засмучаныя, бо яны суцешаныя будуць. Шчаслівыя лагодныя, бо яны зямлю атрымаюць у спадчыну. Шчаслівыя галодныя і прагнучыя справядлівасці, бо яны насычаныя будуць. Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць. Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць. Шчаслівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі названыя будуць. Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць і пераследаваць, і ўсяляк зласловіць несправядліва з-за Мяне. Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода вашая ў Нябёсах”.

Пакліканыя да святасці
    Чалавек заўжды шукае шлях, па якім ён мог бы шчасліва дасягнуць сваёй мэты, знайсці радасць і здзяйсненне жаданняў. Аднак часта навокал заўважае толькі павярхоўна прыемныя, але дрэнныя і шкодныя прапановы. Паводле Евангелля, прамая дарога і шырокая брама вядуць не ў той бок.
    У Нагорнай пропаведзі мы атрымалі падказкі, як ісці на сустрэчу з Богам, з Хрыстом і з тымі, хто ўжо ўдзельнічае ў вечнай радасці і хвале. Трэба стаць на шлях духоўнага ўбоства, г. зн. свабоды ад жадання валодаць любой цаной.
    Бог павінен стаць першай мэтай жыцця. Трэба пераняць паставу кагосьці лагоднага, хто дзейнічае далікатна і кіруецца міласэрнасцю ў адносінах з людзьмі. Трэба мець голад і смагу справядлівасці, імкнуцца да яе, паказваць яе ўсім. Шукаць міру і таго, што мае найглыбейшую крыніцу ў паяднанні з Богам. Чысціня сэрца – гэта пастава жыцця, свабоднага ад усяго, у чым ёсць хаця б намёк зла.
    Такое стаўленне можа абуджаць супраціўленне некаторых. Але будзем радавацца, калі сутыкнёмся з пераследам, бо тыя, каго сёння шануем у літургіі Касцёла, падобным чынам дасягнулі Неба.
   
    Пане Езу Хрыстэ, няхай Твае падказкі дапамогуць мне дайсці да ўдзелу ў вечнай радасці і хвале. Будзь найважнейшай мэтай майго жыцця.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.