ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ (215)

Прэса

catholicby2018Час па сонцы
   У Салігорску на тэрыторыі касцёла св. Францішка недалёка ад брамы ўсталяваны сонечны гадзіннік.
Яго ствараў і праводзіў усе разлікі пробашч парафіі а. Сабеслаў Тамала OFM разам з вернікамі. У цэнтры гадзінніка змешчаны гноман, ад якога падае цень. Гэты цень і паказвае час. Нанесены на гадзінніку лацінскі надпіс гучыць: “Гэты цень праходзіць, як наша жыццё на зямлі”. Яшчэ адзін надпіс з’яўляецца дэвізам Ордэна Братоў Меншых: “Супакой і дабро”. Таксама на палатне выяўлены каардынаты Салігорска, герб горада і герб ордэна францысканцаў.
    Як адзначыў пробашч парафіі, у планах стварыць насценны і экватарыяльны гадзіннікі.

ekai tonalne Непажаданы сусед
У Пакістане загінуў хрысціянін, закатаваны за пакупку дома ў раёне ў Пешавары, населеным мусульманскай большасцю.
Мужчына памёр пасля 5-ці аперацый у выніку ран, атрыманых пасля нападу з боку агрэсіўных суседзяў, якія лічаць хрысціян непажаданымі ў займаемым імі раёне горада. Яны палічылі гэта нявартым. Спачатку пагражалі сям’і, загадваючы пакінуць дом цягам сутак. Пасля напалі, выкарыстоўваючы агнястрэльную зброю. Здзейсненая атака з’яўляецца найгоршай формай дыскрымінацыі і праследавання, накіраванай супраць рэлігійных меншасцей у гэтай краіне.
logo niedziela Каміна-дэ-Санцьяга
 запрашае!
Шлях св. Якуба зноў даступны для пілігрымаў.
З 1 ліпеня зноў адкрыта катэдра ў Санцьяга-дэ-Кампастэла на паўночным захадзе Іспаніі. У святыні і ў прытулках па-ранейшаму дзейнічаюць асаблівыя правілы гігіены, а пілігрымы, якія ідуць паломніцкім шляхам, павінны загадзя даведацца пра эпідэміялагічную сітуацыю. Шлях св. Якуба, альбо Каміна-дэ-Санцьяга, з’яўляецца адным з самых важных хрысціянскіх паломніцкіх маршрутаў, побач з дарогамі ў Рым і Іерусалім. Ён вядзе з краін Балтыі праз Польшчу, Германію, Швейцарыю і Францыю да магілы св. апостала Якуба.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.