ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

СВЯТА СВЯТОЙ СЯМ’І

Разважанні з Божым Словам

Мц 2, 13–15. 19–23
Калі мудрацы адышлі, вось, анёл Пана з’явіўся Юзафу ў сне і сказаў: “Устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго і ўцякай у Егіпет, і будзь там, пакуль не скажу табе; бо Ірад будзе шукаць Дзіця, каб загубіць Яго”. Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Яго ноччу і пайшоў у Егіпет, і быў там да смерці Ірада. Так збылося сказанае Панам праз прарока: “З Егіпта паклікаў Я Сына Майго”. А калі Ірад памёр, вось анёл Пана з’явіўся ў сне Юзафу ў Егіпце і сказаў: “Устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго ды ідзі ў зямлю Ізраэля, бо памерлі тыя, хто хацеў забіць Дзіця”. Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Яго і прыйшоў у зямлю Ізраэля. Але пачуўшы, што ў Юдэі валадарыць Архелай замест бацькі свайго Ірада, пабаяўся ісці туды. І, атрымаўшы ў сне наказ, пайшоў у Галілейскую зямлю. Прыйшоўшы, пасяліўся ў горадзе, які называецца Назарэт, каб збылося сказанае прарокамі, што Ён будзе названы Назаранінам.

Даць Богу пакіраваць сабой
   Жыццё Святой Сям’і было поўнасцю падпарадкавана Езусу. Ад моманту звеставання як Марыя, так і Юзаф дасканала ведалі: пакліканы да чагосьці, што іх пераўзыходзіць. А Бог нястомна чуваў над імі.
    Калі жыццё Дзіцяці аказалася пад пагрозай, Нябесны Айцец паслаў свайго анёла, каб у сне наказаў Юзафу з сям’ёй уцякаць у Егіпет. Па-людску прыняць такое рашэнне было вельмі складана, бо гэта азначала, што трэба пакінуць усё: сваякоў, сяброў, родны дом – і вырушыць у невядомае. Дзякуючы непахіснай веры ў Божае кіраванне і любоў да Езуса Марыя і Юзаф без ваганняў прынялі цяжкасці вандравання, каб толькі зрабіць усё, што ў іх сілах, і забяспечыць чалавечую бяспеку Сыну Найвышэйшага.
    Сучасныя сем’і таксама часта падвержаны разнастайным цяжкасцям. Многія з іх перажываюць крызісы, якія нярэдка заканчваюцца разводам, унутраным разладам і цярпеннем дзяцей...
    Адзначаючы свята Святой Сям’і, молімся за ўсе сем’і, каб, застаючыся вернымі Богу і Яго наказам, змаглі справіцца з праблемамі, а таксама вучыліся прабываць у гармоніі са Стварыцелем.
● Як успрымаю бліжэйшых членаў сваёй сям’і?
● Што лічу самым складаным у адносінах з блізкімі асобамі?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.