ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (148)

Варта ведаць

☞ Ватыканская дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця падала тэмы, выбраныя Святым Айцом Францішкам для адзначэння Сусветных дзён моладзі. 2 бліжэйшыя адбудуцца ў дыяцэзіях, а чарговыя будуць мець міжнародны характар і пройдуць у Лісабоне (Партугалія). Тэма СДМ на 2020 год – “Хлопча, кажу табе, устань” (Лк 7, 14), на 2021 год – “Устань! Я зраблю цябе сведкам таго, што ты бачыў” (параўн. Дз 26, 16). У 2022 годзе моладзь будзе разважаць над тэмай “Сабраўшыся, Марыя паспяшыла” (параўн. Лк 1, 39).

    ☞ У кастрычніку бягучага года адбудзецца кананізацыя 5-ці бласлаўлёных. Найбольш вядомы з будучых святых – кард. Джон Генры Ньюман (1801–1890), славуты тэолаг і пісьменнік, заснавальнік Араторыя св. Філіпа Нэры ў Англіі. Кананізаваны будуць таксама с. Джузэпіна Ваніні (1859–1911) – заснавальніца кангрэгацыі Дачок св. Каміла ў Італіі; с. Марыя Тэрэза Кірамэль Манкідыян (1876–1926) – заснавальніца кангрэгацыі Сяс цёр Святой Сям’і ў Індыі; с. Дульчэ Лопэс Понтэс (1914–1992) з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бразіліі; Маргарыта Бэйз (1815–1879) – верніца са Швейцарыі, панна, член Францішканскага ордэна свецкіх.
   
   ☞ Для духоўных і кансэкраваных асоб, якія служаць у правінцыі Фуцзянь (Кітай), мясцовыя ўлады выдалі да падпісання дакумент. У ім прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла абавязваюцца не праводзіць для дзяцей і моладзі катэхетычных заняткаў. Акрамя таго, пад забаронай любыя кантакты з католікамі з-за мяжы, а таксама евангелізацыя і прамовы на рэлігійныя тэмы ў інтэрнэце. У выпадку непадпісання дакумента служэнне на тэрыторыі краіны стане немагчымым. Жорсткія абмежаванні накладваюцца і ў іншых правінцыях Кітая.
   
   ☞ Больш за 111 мільёнаў еўра сабраў у мінулым годзе Папскі фонд “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. На гэтыя сродкі рэалізавана звыш 5-ці тысяч праектаў у 139-ці краінах свету. Большасць з іх была праведзена ў Афрыцы і на Блізкім Усходзе. Дабрачынная арганізацыя існуе ўжо 72 гады. Яе пратэкцыя дазваляе ўтрымліваць аднаго з 10-ці святароў на свеце. Кожныя 22 секунды адпраўляецца св. Імша ў інтэнцыі 330-ці тысяч дабрачынцаў Папскага фонда.
   
   ☞ Найбуйнейшы ў свеце сайт аб падарожжах “Trip Advisor” прадставіў рэйтынг лепшых турыстычных маршрутаў (яго складаюць самі карыстальнікі). У бягучым годзе самы высокі бал атрымаў 3-гадзінны тур па Ватыкане, які ўключае наведванне сабора св. Пятра і Сіксцінскай капэлы. Турысты сышліся на думцы, што гэта больш цікава, чым дайвінг у Ісландыі, вярблюд-сафары ў Дубаі, веласіпедныя туры па Гранд-Каньён і нават парашутны прыжок праз швейцарскія Альпы.

aleteia.org; ekai.pl; vaticannews.va

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.