ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Аўторак, 13 лістапада 2018 года
«Малітва за памерлых
– найлепшая духоўная дапамога,
якую можам даць іх душам»
/ Папа Францішак /

Рэцэпт вечнага жыцця

Дзіцячы куточак

Напэўна, Ты, Маленькі Чытач, як і ўсе дарослыя, часам задаваўся пытаннем: як там, у Небе? Гэта ж галоўная мэта і самая прыгожая з апошніх рэчаў чалавека! Апостал Павел толькі ўзмацняе нашу цікаўнасць: “Чаго вока не бачыла, і вуха не чула, і што не ўваходзіла ў чалавечае сэрца, тое Бог падрыхтаваў тым, хто любіць Яго” (1 Кар 2, 9). Гэта вельмі займальная таямніца.
Месяц лістапад з’яўляецца часам, каб больш паразважаць над рэцэптам вечнага жыцця. Роздум пачынаецца з урачыстасці Усіх Святых. Мы выходзім насустрач шчаслівым людзям, якія пакінулі жыццё і ўжо спаткаліся з Богам.
    Успамін усіх памерлых вернікаў традыцыйна вядомы як Дзень задушны. Падчас яго асаблівым чынам молімся за душы памерлых, асабліва за тыя, што яшчэ адбываюць пакуту ў чыстцы. Адсюль і з’явілася назва “задушкі”. Нягледзячы на праўду, што чыстцовыя душы ўжо збаўленыя, яны яшчэ не могуць упоўні паяднацца з Богам. Павінны да канца ачысціцца, каб дасягнуць дасканаласці. Скараціць час прабывання ў чыстцы душам могуць дапамагчы нашы малітвы ў іх інтэнцыі – самі яны нічым сабе ўжо не дапамогуць.
    Памятаючы пра памерлых, трэба не забывацца пра сябе. Каб радасць нашага жыцця не скончылася на зямлі, трэба добра падрыхтавацца для сустрэчы з Богам праз малітву, добрыя ўчынкі і сумленнае жыццё. У гэтым і заключаецца рэцэпт вечнага жыцця. Пераканацца ў гэтым няхай Табе дапаможа цікавая гісторыя Бруна Фэрэра.
    Пасля заканчэння зямной вандроўкі адна жанчына адразу ж апынулася ў доўгай працэсіі людзей, якія павольна рухаліся ў накірунку да Вярхоўнага Суддзі. Перамясціўшыся ў сярэдзіну чаргі, яна пачала прыслухоўвацца да слоў Бога. Чула, як Нябесны Айцец гаварыў з кімсьці:
    – Ты, які дапамагаў Мне, калі трапіў у аварыю на дарозе і завёз Мяне ў бальніцу, можаш увайсці ў Рай.
    Пасля Ён гаварыў з кімсьці яшчэ:
    – Ты, што без ніякага прыбытку пазычыў грошы ўдаве, уваходзь, каб атрымаць вечнаю ўзнагароду.
    А пасля зноў:
    – Ты, які выканаў бясплатна вельмі складаную аперацыю, дапамагаючы Мне прынесці надзею многім людзям, уваходзь у Маё Валадарства.
    І гэтак далей…
    Бедная жанчына вельмі спалохалася, таму што, хоць і напружвалася, усё ж не магла прыгадаць ніякіх асаблівых дасягненняў. Нават прапусціла чаргу, каб мець больш часу і ўзнавіць у памяці падзеі жыцця, аднак нічога важнага не здолела ўспомніць.
    Усмешлівы, але рашучы анёл не дазволіў ёй зноў прапусціць сваю чаргу. З трапяткім сэрцам і з вялікім страхам жанчына стала перад Богам. І адразу ж убачыла Яго ўсмешку. – Ты, якая прасавала ўсе Мае кашулі, дзяліся Маёй радасцю! – сказаў Бог.
   
    Бедная жанчына выконвала простыя, на першы погляд непрыкметныя рэчы, але змагла заслужыць шчасце ў Небе. Таксама і Ты, Маленькі Чытач, можаш атрымаць збаўленне, калі будзеш добра выконваць свае абавязкі, старанна вучыцца, любіць іншых людзей і шчыра маліцца. Асабліва памятай пра тое, каб узносіць малітвы за памерлых. Калісьці, мажліва, і сам будзеш патрабаваць такой дапамогі.
   
    Заданне: наведай з бацькамі могілкі, запалі зніч і памаліся за памерлых.

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by2s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  49

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.