ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Аўторак, 13 лістапада 2018 года
«Малітва за памерлых
– найлепшая духоўная дапамога,
якую можам даць іх душам»
/ Папа Францішак /

ХXXІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні са Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус сказаў народу, навучаючы: “Асцерагайцеся кніжнікаў, якія любяць хадзіць у доўгіх шатах, і прывітанні на рынках, і першыя лаўкі ў сінагогах, і першыя месцы на гасцінах. Тыя, хто аб’ядае дамы ўдоў і напаказ доўга моліцца, атрымаюць найцяжэйшы прысуд”.
    І, сеўшы насупраць скарбонкі, Езус назіраў, як людзі кідалі грошы ў скарбонку. Многія багатыя кідалі памногу. І прыйшла адна бедная ўдава, і ўкінула дзве лепты, што складае чвэрць аса. Паклікаўшы вучняў сваіх, Езус сказаў ім: “Сапраўды кажу вам, што гэтая бедная ўдава ўкінула больш за ўсіх, хто кідаў у скарбонку. Бо ўсе кідалі, маючы лішак, а яна, будучы ў нястачы сваёй, укінула ўсё, што мела, увесь пажытак свой”.
Мк 12, 38–44

Не колькасць, а якасць
    Праз пахвалу ахвяры беднай удавы Хрыстос падкрэслівае, што значэнне мае не колькасць, а якасць дару. Іншымі словамі, важная не колькасць прамоўленых малітваў, а іх глыбіня і шчырасць; не колькасць гадзін, праведзеных у касцёле, а добрыя ўчынкі па-за сценамі святыні; не частата споведзі, а духоўны плён і сапраўднае навяртанне пасля яе. Езус робіць акцэнт на шчырасці, глыбіні і праведнасці, паколькі гэтыя цноты з’яўляюцца сэрцам сапраўднай рэлігіі. Паступаючы па-іншаму, мы, падобна фарысеям, сціскаем яе да знешніх знакаў і жэстаў, якія нічога не значаць.
    Хрыстос аддаў Айцу ўсё, што меў. Мы пакліканы да таго ж: павінны аддаць Богу сваё сэрца і даручыць Яму ўсё сваё жыццё; павінны нястомна дзяліцца тым, што маем, з іншым чалавекам, паколькі пастава эгаіста не можа прынесці шчасця. Фрэнсіс Бальфур калісьці трапна заўважыў: “Найлепшым дарам для нашага ворага з’яўляецца прабачэнне; для сябра – вернасць; для дзіцяці – добры прыклад; для бацькі – аказаная яму пашана; для маці – сардэчнасць; для суседа – дапаможная далонь”.
   
● Ці не ацэньваю сваю рэлігійнасць колькасцю прынятых св. Камуній, прамоўленых малітваў, ахвяраванняў на дабрачынныя мэты?
   ● Ці ўмею дзяліцца тым, што маю, з іншымі людзьмі?

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by2s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  49

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.