ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

21 кастрычніка 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
wszyscy swieci blogoslawieni

❧✿☙
Паважаны Ксёндз Пробашч Павел Звяжынскі! З нагоды 19-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў шчыра дзякуем Вам за тое, што нясеце нам радасць Евангелля, каб маглі трываць у Хрысце і жыць у еднасці з Ім. Мы ўдзячны Богу, Вашай сям’і і ўсім, хто стаяў ля вытокаў Вашага выбару жыццёвага шляху, за тое, што маем такога святара. Цешымся, што Вы ў нас ёсць. Няхай міласэрны Бог адорыць моцным здароўем, бясконцым натхненнем, святло Хрыста няхай асвячае святарскі шлях, а Маці Божая вядзе найлепшай дарогай да святасці і прытуляе да свайго мацярынскага сэрца.
З малітвай і павагай, апостальскі рух “Маргарытка”, Жывы Вяночак Міласэрнасці і вернікі з касцёла св. Юрыя ў Варнянах і капліцы ў Вароне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, поспехаў у душпастырскай працы, душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач. Няхай Езус Хрыстус адорвае Вас усімі ласкамі, Анёл-ахоўнік дадае сіл, Маці Божая ахінае сваёй мацярынскай пяшчотай, а Святы Дух вядзе праз усё жыццё.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Лядска
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Казлоўскаму з нагоды 14-годдзя паслугі ў нашай парафіі перасылаем сардэчныя пажаданні: радасці, моцнага здароўя, добразычлівасці ад людзей, нязгаснага запалу веры, сіл і нястомнасці ў святарскай паслузе. Няхай усе непрыемнасці, якія сустракаюцца на Вашым шляху, ніколі не знеахвочваюць, а толькі ўзмацняюць і вядуць да святасці.
Вернікі з вёскі Малінавая
❧✿☙
Паважанаму Айцу Дзмітрыю Лабкову з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Заступніка, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень будзе шчаслівым і бласлаўлёным, а праца на ніве Пана прыносіць багаты плён.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, Гродна-Дзевятоўка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Дулю з нагоды 19-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, стойкасці і нястомнага запалу ў выкананні святарскай паслугі. Няхай Найсвяцейшая Маці разам са сваім Сынам заўсёды маюць Вас у сваёй апецы і спадарожнічаюць на працягу ўсяго жыцця, каб заўсёды з вялікай радасцю служылі Богу і людзям.
Ружанцовыя колы і парафіяне з касцёла св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Тадэвушу Крыштопіку з нагоды Імянін жадаем, каб усё жыццё было напоўнена святлом і любоўю. Няхай Збаўца вядзе Вас цудоўным святарскім шляхам, а побач будуць толькі зычлівыя людзі. Жадаем моцнага здароўя і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка. Мы вельмі ўдзячны Вам за нашу капліцу і за тое, што былі з намі.
З памяццю ў малітве, удзячныя вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Імянін жадаем Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа, усіх неабходных ласкаў ад Хрыста, моцнага здароўя, супакою ў сэрцы, душэўнай раўнавагі, а таксама людской дабрыні і нязгаснага душэўнага цяпла ў святарскім служэнні.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з касцёла ў Дудах
❧✿☙
Паважанаму Айцу Пробашчу Дзмітрыю Лабкову з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя, радасці на кожны дзень, усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны промнямі Божай міласэрнасці. Дзякуем за ахвярную працу, мудрыя словы і бацькоўскі клопат пра сваіх парафіян.
Колы Жывога Ружанца, апостальства “Маргарытка” і вернікі з парафіі Найсвяцейшага адкупіцеля ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Айцу Пробашчу Дзмітрыю Лабкову з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, нястомнай апекі Маці Божай. Няхай людзі, якіх Вы сустракаеце на святарскім шляху, адорваюць радасцю і добразычлівасцю. Дзякуем за паслугу ў нашай парафіі і супольнасці, за добрае сэрца і цудоўны прыклад веры.
Францішканскі ордэн свецкіх з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Пробашч Дзмітрый Несцер! З нагоды Імянін жадаем Вам моцнага здароўя, нязгаснага запалу ў святарскай паслузе, Божага бласлаўлення і зычлівых людзей побач. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае Вас сваёй мацярынскай апекай і ласкай, а Святы Дух спасылае свае дары і асвячае шлях у Нябеснае Валадарства.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.