ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Аўторак, 13 лістапада 2018 года
«Малітва за памерлых
– найлепшая духоўная дапамога,
якую можам даць іх душам»
/ Папа Францішак /

Першая ў Беларусі парафія св. Яна Паўла ІІ

З жыцця Касцёла

22 кастрычніка – літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ
Парафія касцёла Яна Паўла II  Р/р BY61AKBB30150879000114200000 ЦБУ №423 Філіял №413 ОАО «АСБ Беларусбанк» г. Ліда г. Смаргонь, вул. Савецкая, 3, БІК АКBBY21413 УНН 500838347 плацёжнае прызначэнне: ахвяраваннеУ 2012 годзе біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч – “кіруючыся духоўным дабром вернікаў і развіццём Хрыстовага Касцёла ў Гродзенскай дыяцэзіі” – выдаў дэкрэт аб заснаванні новай парафіі ў Смаргоні. Ёй быў нададзены тытул Яна Паўла ІІ. Такім чынам Гродзенскі Касцёл вырашыў выказаць удзячнасць Богу за слыннага паляка, якога шануюць і любяць на гэтых землях. Годам раней Касцёл аб’явіў Папу славяніна бласлаўлёным. Парафія Яна Паўла ІІ стала першай у Беларусі, заснаванай пад такім тытулам.
    У 2013 годзе літаральна за 8 месяцаў была пабудавана капліца. У 2014 годзе – асвечаны фундамент пад будаўніцтва касцёла. Адметна, што ўрачыстая падзея адбылася ў першы літургічны ўспамін ужо афіцыйна абвешчанага Касцёлам св. Яна Паўла ІІ.
Спагадлівыя і ініцыятыўныя парафіяне
    Сёння капліца штодня перапоўнена вернікамі. Па нядзелях у святыні адпраўляецца 4 св. Імшы, у буднія дні – 2.
З чэрвеня бягучага года ў парафіі назначаны новы пробашч – кс. Яўген Учкуроніс. Назіраючы за набожнасцю мясцовых вернікаў, святар адзначае “глыбокую традыцыю, якую людзі здолелі захаваць, якую далей перадаюць наступным пакаленням”. Прыемныя ўражанні на душпастыра таксама аказваюць спагадлівасць і ініцыятыўнасць парафіян. “Шмат хто прыходзіць у закрыстыю з пытаннем: «Што я магу зрабіць для сваёй парафіі?» – распавядае кс. Яўген. – Людзі з запалам уносяць нейкія ідэі, прапановы. Хтосьці мае вольны час, бо выйшаў на пенсію, хтосьці – пэўныя ўменні: іграе на музычным інструменце, працуе будаўніком...”. Святар жадае, каб парафіяне ўсе разам разумелі адказнасць за Божае заданне, якое выпала на іх долю, каб цягнуліся адзін за адным і толькі ўзрасталі ў жаданні зрабіць свой унёсак у будаванне парафіі.
 Кс. Яўген упэўнены, што прыклад св. Яна Паўла ІІ праводзіць парафіян да святасці   Канешне, не абыходзіцца і без цяжкасцей. “Але мы часта аглядаемся на апекуна сваёй парафіі св. Яна Паўла ІІ, які таксама сустракаўся з пэўнымі складанасцямі, – зазначае кс. Яўген. – Перыяд яго пантыфікату прыпаў на часы атэізму, калі грамадства перажывала духоўны заняпад. Аднак менавіта дзякуючы Яну Паўлу ІІ духоўнае жыццё ва ўсім свеце ўзнялося на новы ўзровень. Трэба разумець, што цяжкасці – любыя – нас узмацняюць. Годна праходзячы праз іх, мы вучымся па-сапраўднаму давяраць Богу і становімся больш дасканалымі”.
   
    Шляхам слыннага святога
    Кс. Яўген упэўнены, што голас народа шмат у чым вызначае, як павінна развівацца парафія. Пасля бяседы з вернікамі адносна таго, чаго яны патрабуюць для духоўнага росту, высветлілася, што неабходна арганізаваць парафіяльныя суполкі па інтарэсах. Такім чынам, ужо сёння існуюць групы па разважанні над Божым словам, катэхетычная група для дарослых па вывучэнні Катэхізіса. “Вялікім духоўным багаццем для парафіі з’яўляюцца Ружанцовыя колы, Апостальства вечнай малітвы за святароў «Маргарытка», – падкрэслівае святар. – У планах узнавіць разуменне веры праз неакатэхуменат, развіць эўхарыстычны рух. Ва ўмовах крызісу сям’і трэба таксама належную ўвагу прысвяціць душпастырству сем’яў, катэхізацыі дзяцей і моладзі. Св. Ян Павел ІІ вельмі клапаціўся аб выхаванні маладога пакалення, у свой час устанавіў Сусветныя дні моладзі. Хацелася б данесці маладым людзям наказ Папы, каб былі адважнымі сведкамі сваёй веры не толькі ў касцёле, але і за яго межамі, у сваім паўсядзённым асяроддзі”.
    У казаннях да вернікаў кс. Яўген нястомна імкнецца адкрываць сэнс пасланняў св. Яна Паўла ІІ, задаючы тым самым людзям неабходны, правільны жыццёвы арыенцір. Святар спадзяецца, што святы падтрымлівае іх у гэтым зямным пілігрымаванні.
   
    Верыць і будаваць – не наадварот
 Катэхізацыя дзяцей і моладзі з'яўляецца адным  з прыярытэтных накірункаў у парафіяльным душпастырстве   Ад моманту, калі быў закладзены фундамент касцёла, будаўніцтва прыпынілася. Як зазначае пробашч парафіі, яно павінна ўзнавіцца ў красавіку 2019 года. І кожны чалавек добрай волі можа гэтаму паспрыяць (рэквізіты для ахвяраванняў указаны на пачатку артыкула). Зараз вырашаюцца дакументальныя справы. Ужо маецца макет будучага касцёла.
    Паколькі будаўніцтва святынь у наш час – не такая ўжо і частая з’ява, толькі некаторыя святары сутыкаюцца з гэтай няпростай справай, прычым сутыкаюцца ўпершыню.
    Але, як цытуе са Святога Пісання кс. Яўген, “усё магу ў тым, хто ўзмацняе мяне” (Флп 4, 13). Да таго, нешматлікія “святары-будаўнікі” аказваюць адзін аднаму вялікую падтрымку, дзеляцца досведам: ад паслядоўнасці афармлення дакументаў да выбару шчыльнасці цэглы.
    “Касцёл – гэта знак нашай веры, – гаворыць кс. Яўген. – Нельга сказаць, што спачатку мы пабудуем святыню, а потым будзем будаваць веру. Так, як касцёл складаецца з цаглінак, таксама і вера складаецца з цаглінак, жывых – людскіх сэрцаў. Таму, на мой погляд, першачаргова трэба клапаціцца аб душпастырстве вернікаў, ад якога залежыць моц веры, і толькі паралельна з гэтым прыкладваць намаганні, каб будаваць Божы дом. Касцёл – гэта толькі вынік, які знешне праяўляе нашу веру”.


   

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by2s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  49

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.