ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Аўторак, 13 лістапада 2018 года
«Малітва за памерлых
– найлепшая духоўная дапамога,
якую можам даць іх душам»
/ Папа Францішак /

Варта ведаць (128)

Варта ведаць

☞ У Рыме (Італія) афіцыйна распачаўся працэс беатыфікацыі К’яры Карбэла Петрыла. Гэтая маладая жанчына адышла ў вечнасць на 28-ым годзе жыцця. Падчас цяжарнасці ў яе дыягнаставалі рак. Аднак жанчына адмовілася ад тэрапіі, каб даць немаўляці нарадзіцца. Да гэтага яна перажыла смерць 2-ух дзяцей-інвалідаў, якія памерлі адразу пасля нараджэння. Урачыстую св. Імшу на адкрыццё дыяцэзіяльнага этапа беатыфікацыі ўзначаліў кард. Анджэла Дэ Данаціс, папскі вікарый для рымскай дыяцэзіі. “Яе ахвяра, – сказаў кардынал, – нібы марскі маяк: нясе надзею, сведчыць аб веры ў Бога і дае прыклад любові, большай за страх і смерць”.

    ☞ 53-ці Сусветны дзень сродкаў масавай камунікацыі ў 2019 годзе пройдзе на тэму “«Мы ўсе адно» (Эф 4, 25). Ад вэб-суполкі да чалавечых супольнасцей”. Яе выбар пацвярджае ўвагу папы Францішка да новага асяроддзя камунікацыі і сацыяльных сетак, асабліва там, дзе ён прысутнічае асабіста са сваім акаўнтам @Pontifex у Твітэры і @Franciszek у Інстаграме. Тэкст папскага паслання на Сусветны дзень сродкаў масавай інфармацыі будзе па традыцыі абвешчаны ў дзень літургічнага ўспаміну заступніка журналістаў св. Францішка Сальскага – 24 студзеня.
   
   ☞ Пры падтрымцы дзяржавы і грамадскіх арганізацый, у тым ліку і дабрачыннага таварыства “Карытас”, у Партугаліі аднавілі каля 200 дамоў, якія згарэлі падчас вялікага пажару ў кастрычніку мінулага года. Агонь некалькі дзён знішчаў вялікія тэрыторыі лясоў і сельскагаспадарчых угоддзяў. Яго было складана пагасіць з-за моцных парываў ветру і спякоты. Стыхійнае бедства забрала тады жыццё 50-ці чалавек. Катаклізм стаў 2-ой хваляй пажараў, якія прайшлі ў гэтых краях у 2017 годзе. Усяго ў іх загінула 112 чалавек.
     
   ☞ У неапалітанскім квартале Скемп з 1976 года жыве францысканская супольнасць. Пад манастыр прыстасаваны цягнік, які некалі належаў дзяржаўнай чыгунцы. Манастыр вядомы як “Прыстанак душы”. Складаецца з 5-ці вагонаў, у якіх размясціліся капліца, келлі, канфесіянал, майстэрня і пакоі для гасцей. Манахі жывуць ва ўмовах поўнай беднасці, прысвячаючы сябе малітвам і клопату над найбольш патрабуючымі.
   
   ☞ Адзін з самых вядомых тэнараў свету Андрэа Бачэлі запісаў песню “Fall on me” (“Упадзі на мяне”), якую можна пачуць на 2-юх мовах – англійскай і італьянскай. Андрэа спявае з сынам Матэа. Яны разам выказваюць веру і надзею ў крэпасць сямейных сувязей. Хочуць данесці, што сапраўдныя адносіны паміж бацькам і сынам поўныя даверу, незалежна ад таго, як складзецца жыццё. І нават калі чалавек не можа ўжо спадзявацца на свайго зямнога бацьку, павінен памятаць: ён ёсць, ён заўсёды побач.

credo.pro; niedziela.pl; aleteia.org

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by2s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  49

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.