ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Аўторак, 13 лістапада 2018 года
«Малітва за памерлых
– найлепшая духоўная дапамога,
якую можам даць іх душам»
/ Папа Францішак /

Слова для Жыцця (171)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Стаўленне вучняў Езуса чалавечае, яно вельмі часта сустракаецца і ў хрысціянскіх супольнасцях усіх часоў, верагодна, і ў нас саміх. У духу добрай волі, нават з вялікай стараннасцю мы хацелі б захаваць аўтэнтычнасць пэўнага досведу, асабліва харызматычнага, баронячы заснавальніка або лідара ад ілжывых наступнікаў.
    Але адначасова з гэтым з’яўляецца занепакоенасць з нагоды “канкурэнцыі”, што нехта можа скрасці новых паслядоўнікаў. У выніку, мы не можам цаніць тое добрае, што робяць іншыя: ён не ў парадку, бо “не наш”…
    Езус заклікае нас сёння не думаць катэгорыямі “сябар / вораг”, “мы / яны”, “уваходзіць у групу / па-за ёй”, “маё / тваё”, але ісці наперад і адкрыць сваё сэрца, каб быць у стане прызнаць Яго прысутнасць і дзеянне Бога нават у незвычайных і непрадказальных сітуацыях і ў людзях, якія не належаць да нашага асяроддзя. Ідэя заключаецца ў тым, каб звярнуць увагу больш на аўтэнтычнасць рэалізацыі дабра, прыгажосці і праўды, чым на імя і паходжанне тых, хто яго робіць. І замест таго, каб судзіць іншых, мы павінны праверыць сябе і “адрэзаць” бескампрамісна ўсё, што можа знеахвоціць слабога чалавека ў веры.
Фрагмент прамовы перад малітвай “Анёл Панскі” ў Ватыкане, 30.09.2018 


staniewski2   Кс. бп Юзаф Станеўскі

      Езус сёння сярод нас і прабывае з намі. Дзякуем Яму за таямніцу Эўхарыстыі, за дар нашай з Ім супольнасці, за бацькоў і родных, за малітоўную памяць дзядуль і бабуль. Дзякуем проста за родны край, за атмасферу любові і згоды, разумення і ўзаемнай дапамогі…
    Вандруючы праз жыццё, мы, можа, неаднойчы не ўсведамляем прысутнасць Езуса. Але менавіта гэтая прысутнасць – жывая і верная, прысутнасць, якая адчуваецца ў Божым слове і Эўхарыстыі, прысутнасць у супольнасці людзей веруючых, адкупленых Крывёю Хрыста. Гэтая прысутнасць з’яўляецца неўміручай крыніцай чалавечай сілы.
    Езус побач з намі ў добрыя хвіліны і ў час выпрабавання. “Вось стаю каля дзвярэй і стукаю. Калі хто пачуе Мой голас і адчыніць дзверы – увайду да яго” (Ап 3, 20), – кажа Збаўца. Тыя людзі, што адкрыліся на Хрыста таксама павінны ведаць, што многія адкідваюць Яго і высмейваюць. Таму калі ў будаванні дома вашага жыцця сустрэнеце тых, хто пагарджае Евангеллем, не губляйце ахвоту. Наша вера ў Езуса мусіць часта супрацьстаяць нявер’ю іншых, каб загартавацца і стаць моцнай верай назаўсёды.
    Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас урачыстасці 550-годдзя ўтварэння парафіі і 200-годдзя касцёла свсв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы, 30.09.2018

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by2s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  49

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.