ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

ХІV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус прыйшоў на сваю бацькаўшчыну. А за Ім ішлі Ягоныя вучні. Калі настала субота, Ён пачаў вучыць у сінагозе. Многія, хто слухаў, здзіўляліся і казалі: “Адкуль у Яго гэта, і што гэта за мудрасць, якая дадзена Яму, і як такія цуды чыняцца Ягонымі рукамі? Ці ж гэта не цясляр, сын Марыі, брат Якуба, Юзафа, Юды і Сымона? Ці ж не тут сярод нас Ягоныя сёстры?”.
    І сумняваліся ў Ім. А Езус казаў ім: “Няма прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне сваёй, у родных і ў доме сваім”. Таму не мог там учыніць ніякага цуду, толькі на некалькі хворых усклаў рукі і аздаравіў іх. І дзівіўся іх бязвер’ю. І хадзіў па навакольных вёсках, і вучыў.
Мк 6, 1–6

Нялёгка, аднак магчыма
   Езус прыбывае ў родныя мясціны. Аднак не можа здзейсніць там шмат чаго з-за няверства мясцовых жыхароў. Яны не здолелі ў чалавечым абліччы разглядзець Бога!
    У нашым жыцці часта адбываецца падобнае. Чакаем цудаў, якія вырашаць нашы грамадскія, сямейныя, фінансавыя праблемы. Перашкодай да здзяйснення Богам такога цуду з’яўляецца недахоп веры, таму што цуд можа адбыцца толькі тады, калі чалавек адкрываецца на Усемагутнага, слухае Яго і выражае сваю гатоўнасць да спаўнення Яго волі. Канешне, гэта нялёгка, але магчыма. Пан нястомна дае чалавеку чарговы шанс, каб глыбей паверыць, каб цуд здзейсніўся.
    Няхай наша вера не будзе толькі эмацыянальным слуханнем Хрыста, але найперш канкрэтным перакладаннем Яго слоў на ўласнае жыццё. А гэта становіцца магчымым толькі тады, калі мы можам поўнасцю даверыцца Стварыцелю.
   
● Ці веру, што Бог сапраўды мне дапамагае?
   ● Чаго мне не хапае, каб быць чалавекам веры?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.