ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

XІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус сказаў народу: “Валадарства Божае – нібы чалавек, што кідае зерне ў зямлю. І спіць, і ўстае ноччу і днём, а як зерне ўзыходзіць і расце, ён не ведае. Бо зямля прыносіць плён сама па сабе: спачатку зеляніну, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе. Калі ж саспее плод, адразу пасылае серп, таму што настала жніво”. І казаў: “З чым параўнаем Валадарства Божае? Ці ў якой прыпавесці выявім яго? Яно як гарчычнае зерне: калі яго сеюць у зямлю, яно найменшае з усяго насення на зямлі. Калі ж пасеяна, узыходзіць і становіцца большым за ўсялякую зеляніну, і пускае вялікае галлё, так, што пад ценем ягоным могуць хавацца птушкі нябесныя”.
    У многіх такіх прыпавесцях прапаведаваў ім слова, колькі яны маглі слухаць. І без прыпавесці не казаў ім, а сваім вучням сам-насам тлумачыў усё.
Мк 4, 26–34

Валадарства Божае сярод нас
   Пры дапамозе прапавесцей Пан Езус паказвае нам, што Божае Валадарства можна адшукаць кожны дзень у найменшых падзеях штодзённасці, што мае свае ўзлёты і падзенні.
    Хрыстос вучыць нас, што дзе б мы не знайшлі любоў, дзе б не адорвалі ёю іншых, там знаходзіцца Божае Валадарства. Усемагутны прагне, каб мы любілі, таму што сам з’яўляецца Любоўю. Таму калі любім адзін аднаго, калі мілуем нават нашых непрыяцеляў, спрыяем будаванню Нябеснага Валадарства ўжо тут, на зямлі, становячыся незаменнымі яго цаглінкамі. Гэтыя намаганні, гэты выклік і з’яўляецца ўзгаданым Езусам у Евангеллі зярняткам гарчыцы – на першы погляд такім маленькім і нязначным, што становіцца разгалістым кустом, і нават птушкі могуць гняздзіцца ў яго галлі.
    Не трэба апускаць рукі, нават калі падаецца, што ўжо нішто не мае сэнсу. Варта памятаць, што ўсюды, дзе мы праяўляем любоў, ёсць Божае Валадарства.
   
● Ці стараюся будаваць Валадарства Пана на зямлі?
   ● Як я выказваю любоў да людзей?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.