ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Што патрэбна на канікулах?

Дзіцячы куточак

ciekawcyКанікулы – выдатны час. Ты з нецярпеннем чакаеш канца навучальнага года і пачатку адпачынку. Падчас вучобы сядзіш над кнігамі і сшыткамі, стараючыся здабыць як мага больш ведаў. А калі навучальны год заканчваецца, будуеш планы, як прыемна правесці летнія месяцы.
Гэты вольны час таксама з’яўляецца выдатнай нагодай, каб праверыць, ці можаш жыць паводле правіл, якім навучыўся падчас катэхезы. Яго можна назваць “экзаменам” па добрым жыцці. І хоць на ім не будзе пытанняў, каб адказаць вусна або пісьмова, Ты павінен добра памятаць аб сваіх хрысціянскіх абавязках: заўсёды і ўсюды, дзе б не праводзіў адпачынак. Раніцай і ўвечары Бог будзе чакаць, калі Ты паразмаўляеш з Ім, раскажаш пра новых сяброў, прыгоды, уражанні... Яму можна даверыць абсалютна ўсё. Усемагутны ніколі не здрадзіць Цябе, свайго сябра.
Езус прагне, каб Ты дазволіў Яму ўвайсці ў сваё сэрца падчас нядзельнай св. Імшы. Ён дапаможа радавацца свету, асабліва маляўнічаму і прыгожаму падчас канікул. Каб вакацыйная паездка прайшла паспяхова, неабходна добра спакавацца. Сёння разам паспрабуем разабрацца, што трэба ўзяць з сабой у дарогу.
    Аня прыйшла да мяне са сваім заплечнікам. Ёй здавалася, што ў ім занадта шмат рэчаў. Дзяўчынка папрасіла параіць, чаго можна не браць у падарожжа. Давайце разам дапаможам Ані спакаваць багаж. Будзьце ўважлівымі, каб не нарабіць памылак, калі будзеце пакавацца перад паездкай!
    Найлепш узяць з сабой у падарожжа заплечнік і скласці ў яго толькі неабходнае.
    – Тры тоўстых світэры. Ці будуць яны патрэбныя на летніх вакацыях? Можа, дастаткова ўзяць адзін і пакласці іншую вопратку, больш лёгкую?
    – Спартыўны абутак. Без яго ты не зможаш бегаць, гуляць у футбол.
    – Кнігі для наступнага класа. Аня, думаеш, трэба браць іх? Здаецца, канікулы – гэта час, каб адпачыць ад падручнікаў. Можаш узяць з сабой цікавую кнігу з апавяданнямі альбо штосьці з літаратуры, якую трэба прачытаць на наступны навучальны год. А яшчэ я б параіла пачытаць пра якога-небудзь святога.
    – Малітоўнік. Ён будзе патрэбны падчас паездкі? Так! Кожны добры хрысціянін павінен памятаць, што няма канікул ад Пана Бога. Усемагутны ніколі не адпачывае, клапоцячыся пра нас у кожны момант. Таму трэба карыстацца малітоўнікам і на канікулах, памятаючы пра абавязковую нядзельную св. Імшу, споведзь у першую пятніцу месяца і штодзённую малітву. – Некалькі цацак. Навошта так шмат? А можа, ты ўзяла іх, каб зрабіць падарунак сваім новым сябрам, якіх набудзеш падчас канікул? Гэта добрая ідэя.
    – Ружанец. Ці патрэбны ён на адпачынку? Так! Ружанец – гэта малітва, падчас якой ты можаш аддаць Марыі ўсе свае смуткі і радасці, а таксама ўзгадаць сваіх сяброў ці памаліцца разам з імі.
    – Таксама трэба памятаць пра асабістую гігіену і пакласці з сабой патрэбныя для гэтага сродкі.
    Вось цяпер, Аня, твой заплечнік напоўнены ўсім неабходным. Замест непатрэбных рэчаў лепш узяць добры гумар і вялікае сэрца, якім будзеш дзяліцца з іншымі.
    Выкарыстай прадастаўлены час як мага больш плённа, таму што падчас канікул Ты можаш стаць лепшым!
   
Заданне:
    штовечар падчас малітвы не забудзь падзякаваць Богу за ўсё дабро, перажытае на працягу дня.

   
    Чакаем Тваіх “чаму”, якія можаш дасылаць на адрас рэдакцыі.
    На пытанні заўсёды гатовыя адказаць салезіянкі са Смаргоні.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.