ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (119)

Варта ведаць

☞ Святы Пасад і міжнародная супольнасць прагнуць унесці свой уклад у забеспячэнне міру і бяспекі для жанчын. Пра гэта паведаміў арцыбіскуп Бернардзіто Ауза, пастаянны назіральнік ад Апостальскай Сталіцы пры штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку (ЗША). У сваёй прамове падчас дыскусіі па гэтым пытанні іерарх засяродзіўся на некалькіх момантах адносна павагі годнасці жанчын, якія, між іншым, датычаць абароны іх інтарэсаў, клопату аб адукацыі, эканамічнай і сацыяльнай бяспекі.

    ☞ Папа Францішак пацвердзіў здзейснены Сінодам біскупаў Украіны выбар новага дапаможнага біскупа Сакальска-Жалкоўскай дыяцэзіі. Ім стаў а. Петра Лоза CSsR, народжаны 3 чэрвеня 1979 года. Такім чынам ён стане самым малодшым біскупам у свеце. Іерарх паходзіць з-пад Львова. Ва ўзросце 18-ці гадоў ён уступіў у супольнасць рэдэмптарыстаў, у якой у 2003 годзе склаў вечныя абяцанні, а ў 2007 годзе прыняў святарскія пасвячэнні. Вучыўся ва ўніверсітэце Інсбрука ў Аўстрыі (2001–2009). Спачатку быў вікарыем у парафіі ў Вінніцы, затым адміністратарам парафіі ў Гніздычове-Кахавіне, правінцыйным дарадцам сваёй супольнасці, а з 2014 года – адміністратарам парафіі ў Чарнігаве, дзе таксама з’яўляўся капеланам 2-юх турмаў.
   
   ☞ Цэнтр малітвы за мір ствараецца ў свеце. Пад апекай Найсвяцейшай Маці ў 12-ці капліцах – на ўзор 12-ці зорак у кароне Марыі Каралевы свету – будзе доўжыцца нястомная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Пакуль такія капліцы дзейнічаюць у Еўропе, Азіі і Афрыцы (ёсць надзея, што да малітвы далучацца Аўстралія і абедзве Амерыкі). “Ззяюць” ужо 6 зорак гэтай Кароны. Чарговая капліца будзе адкрыта ў верасні бягучага года ў Непакалянаве (Польшча).
     
   ☞ Асацыяцыя каталіцкіх урачоў Партугаліі (AMCP) заклікала прэзідэнта краіны Марсэлу Рэбелу ды Соза накласці вета на новыя палажэнні закона, якія дазваляюць змяняць пол непаўналетнім. Актывісты AMCP заявілі, што гэта “сур’ёзнае злоўжыванне здароўем грамадскасці”. Закон не мае навуковай асновы і грунтуецца на гендэрнай ідэалогіі. Яго палажэнні не заахвочваюць да правядзення медыцынскай дыягностыкі па палавой дысфарыі, а таксама ігнаруюць медыцынскую тэрапію, неабходную ў гэтых выпадках.
   
   ☞ Манеты, кінутыя турыстамі ў фантан Трэві ў Рыме, пасля будуць перадавацца ў “Карытас”, з чаго фінансуюцца, між іншым, пасілкі для ўбогіх, жыллё, медыцынская апека. Гэтае рашэнне датычыцца перыяду да канца бягучага года. Затым сродкі будуць накіраваны таксама мясцовым уладам Рыма, якім неабходна фінансаванне для праектаў салідарнасці і дапамогі. Паводле апошніх даных, у мінулым годзе з фантана было “вылаўлена” каля 1,4 млн еўра.

credo.pro; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.