ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Серада, 26 верасня 2018 года
«Кроў мучанікаў
– заклік да еднасці хрысціян»
/ Папа Францішак /

Любоў без умоў

На шляху да святасці

Часам вельмі стомлены пасля доўгага працоўнага дня заўважаеш у аўтобусе свабоднае месца. І ўжо накіроўваешся, каб заняць яго, але на прыпынку заходзіць старэнькая асоба з каляскай. Нешта ўнутры спадзвігае цябе падысці, дапамагчы падняцца па такіх нязручных прыступках і прапанаваць тое самае адзінае вольнае месца. Пасля бліжні адорвае цябе поглядам, поўным падзякі, і незразумелае цяпло разліваецца ўнутры, дзесьці ля сэрца. Так, ты працягнеш стаяць, але нязмерная падзяка ў вачах гэтага чалавека зніме тваю стому і дадасць сіл. Здавалася б, чаму так адбываецца? Так моцна нечага прагнуў, але аддаў так хутка і проста таму, хто патрабуе гэтага больш. Проста ўсё накіравана на ўзаемнасць. Галоўнае – не чакаць падзякі ці ўзнагароды за свае ўчынкі, бо гэта ўжо зусім іншае.
Шмат сотняў гадоў таму Хрыстос, несучы непамерна цяжкі крыж не сваіх правін, не чакаў падзякі ад прысутных там людзей. Ён проста любіў усіх разам і кожнага паасобку, не зважаючы на сацыяльнае ці матэрыяльнае становішча. Ведаў усё тое, што нехта, магчыма, так старанна хаваў ад самога сябе, але працягваў ісці. Вось Той, на каго хочацца раўняцца!
    Сёння нярэдка можна сустрэць людзей нешчаслівых. Чалавек можа мець шмат матэрыяльных даброт, але ўсё роўна адчуваць недахоп у нечым дзесьці глыбока ўнутры. І як у такім выпадку дапамагчы? Вельмі проста: трэба ўсяго толькі падзяліцца сваім “хлебам”. Гэта можа быць усмешка ці простая размова на штодзённыя тэмы. А можа, яму не хапае малітвы? Можа, ён і сам баіцца сабе ў гэтым прызнацца. Але калі ў табе жыве Божая любоў, адчуеш гэта і зразумееш, што рабіць.
    Насамрэч, усім нам не хапае любові, шчырасці і кропелькі адвагі на кожны дзень. Наколькі больш было б шчасця, калі б не саромеліся выказваць свае пачуцці. Мы настолькі зраненыя эмацыянальна, што ствараем сабе агароджу, штыхецінкі якой з гонарам узвышаюцца па-над нашым эгаізмам. Але чаго патрабуем на самой справе? Лю-бо-ві! Кожны хоча, каб яго любілі такім, якім ён створаны, а калі гэтага не адбываецца, хаваецца за сваю агароджу.
    Здаецца, няма таго, хто проста прыняў бы цябе. І тады варта ўспомніць, што існуе Нехта, хто любіць нас без нейкага патаемнага намеру, без умоў. Паглядзі навокал: пасля кожнай цёмнай ночы ўзыходзіць сонейка, халодная зіма змяняецца цёплай вясной. Усё гэта для Цябе, каб урэшце заўважыў, што не адзін. Спыні свой позірк на крыжы: вось Той, для каго Ты – найцаннейшы дыямент. З кожным павевам ветрыку Ён абдымае Цябе, з кожнай удзячнай усмешкай надае сілы. І ўзамен нічога не патрабуе, бо любіць проста за тое, што Ты ёсць. А Ты здзіві Яго: спыні штодзённы бег, прыйдзі ў нядзельку і скажы, што таксама Яго вельмі любіш…

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by2s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

 
green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  97

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.