ГРОДНА
Чацвер,
28 сакавіка 2024 года |
Чорна-белая пісанка – візітная картка Сапоцкіна
Яйкі з’яўляюцца неад’емным атрыбутам велікоднага стала. Сёння вернікі ўсё часцей дэкаруюць іх пры дапамозе налепак, трафарэтаў і штучных фарбавальнікаў. Аднак сюды ні ў якім разе нельга аднесці жыхароў мястэчка Сапоцкін, якія прытрымліваюцца тутэйшай традыцыі і ствараюць арыгінальныя чорна-белыя пісанкі – сапраўдныя творы мастацтва з багатай гісторыяй і сімволікай.
Традыцыя роспісу велікодных яек у Сапоцкіне вядомая здаўна. У 2013 годзе дадзены элемент нематэрыяльнай спадчыны Гродзеншчыны быў узяты пад ахову і ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыкакультурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Адной з захавальніц цікавай і самабытнай тэхнікі сапоцкінскага “пісанкарства” з’яўляецца Антаніна Юрчэня. Майстрыха распавядае, што распісваць яйкі традыцыйным спосабам яна навучылася ў сваёй матулі. “Чорна-белыя пісанкі – візітная картка і сапраўдны гонар нашай мясцовасці, – гаворыць спадарыня Антаніна. – Іх нельга стварыць без спецыяльнага фарбавальніка – настою кары дуба, альхі, альховых шышак і ржавага жалеза. Яго трэба пачаць рыхтаваць загадзя, прыкладна за 2 месяцы да Вялікадня, каб фарба паспела настаяцца, стала трывалай па якасці і набыла глыбокі чорны колер”. †

Жанчына распавядае, што перад тым, як пачаць распісваць яйкі, іх трэба добра вымыць з мылам, абсушыць і пакласці ў якую-небудзь пасудзіну, каб часам не разбіліся. Затым трэба нагрэць воск – і ўжо можна прыступаць да самай адказнай часткі працэсу. “Для нанясення васковага ўзору выкарыстоўваецца спецыяльны інструмент – «шпілька». Гэта самаробная прылада, якая ўяўляе сабой драўляную палачку з убітым у тарэц маленькім цвічком, – тлумачыць майстрыха. – Вялікім і ўказальным пальцамі трымаем яйка на канцах, шпільку апускаем у воск і наносім узор”. Спадарыня Антаніна падкрэслівае, што нават у адной і той жа майстрыхі не сустрэнеш 2-юх абсалютна аднолькавых пісанак, паколькі разнастайнае камбінаванне кропак і кропелек дае безліч варыянтаў узору. Як правіла, на выбар таго ці іншага матыву ўплывае форма яйка: яно можа быць круглае ці прадаўгаватае.
У залежнасці ад гэтага і падбіраецца ўзор. Найбольш распаўсюджаны арнамент сапоцкінскіх пісанак – круг-разетка, які размяшчаецца па цэнтры яйка, свабодныя плошчы запаўняюцца паўразеткамі, кропкамі, ланцужкамі. Сярод малюнкаў пераважаюць птушкі, кветкі, яловыя галінкі.
“Пасля нанясення ўзору яйка трэба апусціць у фарбавальнік, – працягвае дзяліцца сакрэтамі майстрыха. – Каб атрымаць чорнае адценне, пісанку трэба вытрымаць у настоі не менш за 12 гадзін, затым дастаць яйка пры дапамозе лыжкі з дзірачкамі і асцярожна зняць воск, выкарыстоўваючы сухую анучку. Пасля трэба нацерці яйка алеем ці кавалкам сала і адпаліраваць шарсцяной тканінай. Тады пісанка будзе гладкая і бліскучая”.
Спадарыня Антаніна таксама адзначае, што рэцэпт фарбавання яек прыроднымі пігментамі выкарыстоўваўся стагоддзямі. Зараз ён не заўсёды прыносіць добры рэзультат. Часам пісанкі адрозніваюцца колерам, хоць фарбаваліся ў адным і тым жа настоі. Таксама здараецца, што фарба ўвогуле не бярэцца. Гэта залежыць ад таго, чым кармілі курэй, выкарыстоўваліся яйкі свойскіх ці інкубатарных птушак.
Нягледзячы на тое, што стварэнне пісанак лічыцца жаночай справай, у Сапоцкіне ёсць прыклад, калі роспісам велікодных яек займаецца мужчына. Гэта Станіслаў Змітровіч. Ён валодае адметным творчым почыркам, які выпрацоўваўся на працягу не аднаго дзесятка гадоў. “Мастацтва роспісу яек я пераняў ад свайго дзядзькі. Ужо ў 14 гадоў спрабаваў уласнаручна аздабляць пісанкі. Спачатку атрымлівалася не вельмі добра, а пасля набіў руку, навучыўся выводзіць разнастайныя ўзоры, – гаворыць майстар. – Штогод раблю каля 200 пісанак для сваякоў і сяброў. Кажуць, што ў мяне хораша атрымліваецца. Напэўна, гэта вынік шматгадовай практыкі, бо ні ў якой мастацкай школе я не вучыўся”.
Мужчына падкрэслівае, што сапраўдная пісанка не псуецца вельмі доўга. Яе гадамі можна захоўваць: жаўток і бялок проста высахнуць унутры, калі не перамяшчаць яйка з месца на месца.
Яшчэ народны ўмелец узгадвае, што з пісанкай у Сапоцкіне было звязана шмат абрадаў: “На Вялікдзень дарослыя і дзеці традыцыйна забаўляліся ў «біткі», высвятляючы, у каго найбольш моцнае яйка. Калі надворʼе дазваляла, ладзілі таксама качанне яек”.
Спадар Станіслаў распавядае, што разам з іншымі майстрамі ён стараецца перадаваць свае веды і ўменні ўсім зацікаўленым. “На базе Сапоцкінскага цэнтра культуры і народнай творчасці праходзяць майстар-класы па роспісе велікодных яек. У іх прымаюць удзел жыхары бліжэйшых вёсак, вучні школ, а таксама турысты, якія наведваюць нашае мястэчка. Цешуся, што людзі цікавяцца, пераймаюць нашу тэхніку аздаблення і вязуць дадому яйкі-сувеніры. Гэта значыць, што традыцыя будзе жыць”, – з задавальненнем адзначае народны ўмелец.
|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 278 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.