ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (160)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
    У хвіліны, калі сумненні і страх сціскаюць сэрца, нам абавязкова неабходна праніклівасць. Яна дазваляе ўпарадкаваць блытаніну ў думках і пачуццях, каб дзейнічаць належным і разумным чынам. Першым крокам у гэтым працэсе, які вядзе да перамогі над страхамі, з’яўляецца іх выразнае акрэсленне, каб не аказалася, што марнуем час і энергію, становячыся ахвярай нясталых прывідаў, пазбаўленых аблічча. З гэтай мэтай я заахвочваю ўсіх зазірнуць у сябе і назваць уласныя страхі па імені. Задайце сабе пытанне: што мяне непакоіць, чаго баюся больш за ўсё менавіта сёння, у канкрэтнай сітуацыі, якую перажываю? Што мяне блакуе і не дазваляе ісці наперад? Чаму не маю адвагі, каб прыняць важныя рашэнні, якія мушу прыняць? Не бойцеся сумленна паглядзець на свае страхі, прызнаць іх такімі, якія яны ёсць, і змірыцца з імі. […] У Святым Пісанні 365 разоў знаходзім выраз “не бойцеся” ва ўсіх яго формах. Можна сказаць, нібы Пан хоча, каб мы ў кожны дзень года былі свабодныя ад страху. За бояззю ніколі не павінна заставацца апошняе слова, асаблівым чынам для нас, хрысціян. Страх мусіць стаць нагодай, каб здзейсніць акт веры ў Бога... а таксама веры ў жыццё!
Фрагмент паслання на ХХХІІІ Сусветны дзень моладзі  


biskup   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      Наша задача як святароў у супольнасці Касцёла заключаецца ў нясенні людзям Добрай Навіны аб збаўленні, каб яе пасланне, падобна як алей, даходзіла да зраненых сэрцаў, супакойвала іх боль, улівала ў іх радасць, любоў, міласэрнасць і прабачэнне. Нашым асабістым сведчаннем, стылем цэлебрацыі святых сакрамантаў, дабрынёй, лагоднасцю і адчувальнасцю да іншага чалавека мы павінны спрыяць таму, каб кожны вернік – загружаны працай, стомлены шэрай штодзённасцю, засмучаны і занепакоены – сустракаючыся з намі, адчуваў, што сапраўды атрымаў Добрую Навіну, што на ім спачыў міласэрны і поўны спачування позірк Збаўцы. Чым больш у нашай святарскай паставе будзе пакоры, дабрыні і бескарыслівай службы бліжняму, тым больш мы будзем прыпадабняцца да Таго, у чыім адзіным і вечным святарстве ўдзельнічаем і які “прыйшоў не для таго, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыццё сваё дзеля адкуплення многіх” (Мк 10, 45). Да такой паставы трэба імкнуцца кожны дзень.
   
Фрагмент казання, прамоўленага падчас св. Імшы Хрызма ў гродзенскай катэдры, 29.03.2018  

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.