ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

V НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Былі некаторыя грэкі сярод тых, хто прыйшоў пакланіцца Богу на свята. Яны падышлі да Філіпа, які быў з Бэтсаіды Галілейскай, і прасілі яго, кажучы: “Пане, мы хочам бачыць Езуса”. Філіп пайшоў і сказаў пра гэта Андрэю. І пайшлі Андрэй з Філіпам, і расказалі Езусу. А Езус сказаў ім у адказ: “Настала гадзіна ўславіцца Сыну Чалавечаму. Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, а калі памрэ, то прынясе багаты плён. Хто любіць жыццё сваё, загубіць яго; а той, хто ненавідзіць жыццё сваё на гэтым свеце, захавае яго для вечнага жыцця. Калі хто служыць Мне, няхай ідзе Маім шляхам; і дзе Я, там будзе і слуга Мой. І хто Мне служыць, таго ўшануе Айцец Мой. Цяпер усхвалявана душа Мая; і што Мне сказаць? Ойча, захавай Мяне ад гэтай гадзіны. Але ж дзеля гэтай гадзіны Я і прыйшоў. Ойча, услаў імя сваё!”. І пачуўся з неба голас: “Уславіў і ўслаўлю зноў”. Народ, які стаяў і чуў гэта, казаў: “Гэта гром”. Іншыя ж казалі: “Анёл гаварыў з Ім”. А Езус адказаў, кажучы: “Не дзеля Мяне быў гэты голас, але дзеля вас. Цяпер адбываецца суд над гэтым светам; цяпер князь гэтага свету будзе выкінуты вон. І Я, калі буду ўзняты над зямлёю, усіх прыцягну да сябе”. Казаў жа Ён гэта, прадказваючы, якою смерцю меўся памерці.
Ян 12, 20–33

Стаць зярняткам
   Езус спрабуе як мага больш зразумела перадаць усім праўду, што на першы погляд здаецца вяршыняй абсурду: праўду аб смерці, якая вядзе да жыцця. Абвяшчае, што Ён сам з’яўляецца тым зярняткам, якое павінна памерці, каб прынесці жыццё. Аднак таго ж Пан чакае таксама ад нас: “Дзе Я, там будзе і слуга Мой” (Ян 12, 26). Гэта самае складанае, але адначасова самае абавязковае заданне для чалавека. Бо ўсё існуючае прагне жыцця – найбольшага скарбу кожнага стварэння.
    Толькі Хрыстос можа зрабіць чалавека здольным стаць пшанічным зярняткам, дадаць мужнасці, напоўніць моцай. Таму нам так неабходна Яго падтрымка. І мы добра ведаем, што атрымлівае яе кожны, хто шчыра аб гэтым папросіць. Становячыся перад выбарам, ці прыняць гэты выклік, неабходна памятаць, хто адважыцца зрабіць з Панам крок у цемру, разам з Ім увойдзе таксама ў Яго хвалу.
   
● Ці сапраўды я ўсведамляю, што Езус памёр, каб даць мне вечнае жыццё?
   ● Адкуль я чэрпаю сілы, каб паміраць для таго, што эгаістычнае і непатрэбнае?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.