ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Панядзелак, 20 жніўня 2018 года

Наступны нумар газеты чытайце з 9 верасня

«Каб атрымаць доступ да сэрца Езуса, трэба давяраць Яму»
/ Папа Францішак /

Перамога Хрыста

Слова рэдактара

 Час Вялікага посту перажываем у цені Хрыстовага крыжа. У гэтыя дні, якія прыгадваюць нам пра апошнія гадзіны жыцця Збаўцы, крыж становіцца асаблівым знакам Божай любові.
   З першых стагоддзяў хрысціянства да сёння для веруючых людзей крыж заўсёды з’яўляўся сімвалам надзеі. З намашчэннем яго знак чынілі на сваіх грудзях хрысціяне, якія ішлі на смерць на рымскіх арэнах. Часта яго выяву з апошніх сіл стараліся выдрапаць на сцяне ці на койцы вязні ў канцэнтрацыйных лагерах і турмах.
    З распяццем на грудзях ішлі на смерць бласлаўлёныя сёстры мучаніцы з Навагрудка, 75-ую гадавіну расстрэлу якіх мы будзем узгадваць у гэтым годзе...
Бацькі звычайна чыняць знак крыжа на лбе сваіх сыноў і дачок у важныя моманты іх жыцця: падчас сакраманту хросту, калі дзіця далучаецца да супольнасці Касцёла, падчас Першай св. Камуніі і, урэшце, падчас прыняцця сакраманту сужэнства, святарства ці складання манаскіх абяцанняў. Бласлаўленне святара знакам крыжа на заканчэнне кожнай св. Імшы і набажэнства з’яўляецца для вернікаў вялікім дарам, пасля атрымання якога, напоўненыя духам, мы вяртаемся да сваіх штодзённых абавязкаў. Яго знакам распачынаем чарговы новы дзень.
    Кожны хрысціянін прагне мець перад вачамі крыж: там, дзе жыве, дзе церпіць і змагаецца, дзе памірае і дзе яго хаваюць, бо ўсведамляе, што яго зямныя намаганні атрымліваюць належны сэнс менавіта ў святле Езусавага крыжа. Ён з’яўляецца сімвалам хвалы Бога і збаўлення чалавека.
    Уваскрасенне Хрыста нельга разглядаць без Яго крыжа. І калі чалавек не пройдзе Крыжовага шляху з Езусам і не атаясаміцца з Яго цярпеннем, радасць ад пустой магілы ўваскрослага Пана будзе няпоўная, павярхоўная, нават проста банальная.
    Крыж і змёртвыхпаўстанне Хрыста неразрыўна звязаны таксама з людскім лёсам. Радасць у хрысціянстве заўсёды прыходзіць пасля адрачэння, намагання. Таму чалавек павінен узяць свой крыж, свае пакуты, неспакой, няўдачы, расчараванні, павінен перажыць падзенні і пад’ёмы, каб уваскрэснуць. Павінен таксама, як Хрыстос, прайсці праз смерць, каб знайсці сапраўднае жыццё. Іншым словам, перамога Збаўцы над цярпеннем – гэта перамога чалавека, лёс якога Езус зрабіў сваім лёсам.
    Надзея, якая выплывае з крыжа, палягае на даверы да Божай любові, дабрыні і абяцання новага жыцця. З’яўляецца не толькі даверлівым чаканнем будучых даброт, але і выражаецца ва ўпэўненасці ў дапамозе, нястомна ўдзяляемай Усемагутным. Надзея падтрымлівае ў адзіноце, а таксама звернута супраць людской безнадзейнасці і роспачы ды абараняе ад сумненняў і эгаізму.
   
   Дарагія Чытачы!
   Няхай надзея будзе для нас крыніцай настойлівасці, каб рэалізаваць хрысціянскае пакліканне ў свеце і здабываць вечнасць. Няхай яна дасць сілу, каб магчы штодзённа ўваскрасаць: з ляноты, залежнасцей, выгод, граху. Няхай узброіць пакорай і цярплівасцю, каб увесь час пачынаць нанова, бо для Бога чалавек ніколі не можа быць страчаны.

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by2s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

 
white
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  134

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.