ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

4 сакавіка 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
св. Казімір

❧✿☙
Дарагі Ксёндз Пробашч Віталій Внароўскі! У дзень Вашага 40-годдзя жадаем мноства радасці, здароўя, шмат сіл і стойкасці ў складанай душпастырскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае Вас мацярынскай любоўю і апекай, а таксама выпрошвае ў свайго Сына неабходныя ласкі. Дзякуем за мудрыя думкі, прыгожы прыклад веры, ахвярную працу і зычлівасць.
З малітвай, вернікі з адэльскай парафіі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Казіміру Мураву з нагоды Імянін перасылаем найлепшыя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, сілы, радасці, усмешкі, душэўнага супакою, поспехаў у душпастырскай працы, шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа ды пастаяннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Заступніка. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а дабрыня, вера і зычлівасць людзей заўсёды Вам спадарожнічаюць.
Былыя парафіяне
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка, шчодрых дароў Святога Духа, моцнага здароўя, радасці на кожны дзень, зычлівых людзей побач і шчодрага плёну ў душпастырскай працы.
Вернікі з в. Асташа
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Казіміру Мураву з нагоды Імянін ад усёй душы жадаем здароўя, радасці, святла. Няхай Пан Бог дасць сілы, каб паслуга была плённай і здзяйсняліся ўсе планы ды задумы. Няхай Святы Дух заўжды дапамагае, а Анёл-ахоўнік аберагае ад непрыемнасцей.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, Жупраны
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін сардэчна жадаем здароўя, сілы, надзеі, жыццёвай мудрасці, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення, апекі Панны Марыі і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай кожны пражыты дзень прыносіць сілу і радасць для выканання душпастырскай працы.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, Селіванаўцы
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, неабходных сіл у святарскім служэнні, душэўнага супакою і Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця. Няхай усе мары і задумы здзяйсняюцца, а міласцівы Бог адорвае сваёю любоўю, дабрынёй і цяплом.
Валерый, Вераніка і Яна, парафія Селіванаўцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, аптымізму, надзеі і апекі святога Заступніка. Няхай Вас заўсёды ахінаюць промні Божай міласэрнасці, Святы Дух адорвае сваімі ласкамі, а Маці Божая няспынна апекуецца. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Гнезна
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні. Няхай святы Заступнік заўсёды будзе побач, штодзённа Вамі апекуецца і ўзносіць свае малітвы перад Божым тронам, каб Усемагутны нястомна адорваў Вас здароўем, радасцю, надзеяй і моцай.
З малітвай, парафіяне і апостальства “Маргарытка” з касцёла св. Міхала Арханёла ў Гнезне
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем патрэбных Божых ласкаў, настомнай апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай Усемагутны адорвае Вас добрым здароўем, цярплівасцю, стойкасцю і душэўным супакоем. Няхай Ваша цудоўная святарская паслуга прыносіць шчодры плён, радасць і задавальненне, а побач заўсёды будуць зычлівыя людзі.
Сям’я Бондзюш з в. Монькаўцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін жадаем сіл, цярплівасці і стойкасці ў святарскай паслузе. Будзьце сапраўднай зброяй у руках Хрыста, навяртайце людзей да Бога, а таксама сваім жыццём і прыкладам давайце сведчанне аб Яго любові і штодзённай прысутнасці.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Адамавічаў і Гродна-Аўгустоўка
❧✿☙
Паважанаму Айцу Раману Цесляку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, шчасця, радасці і цярплівасці на выбраным шляху. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожны дзень Вашага жыцця, Маці Божая атуляе плашчом сваёй апекі, а Святы Дух адорвае ўсімі неабходнымі ласкамі. Шчыра дзякуем за малітвы, добрае сэрца, якое заўсёды на нас адкрыта, за ўвагу і клопат. Аддзяч, Божа, Вам за ўсё.
З павагай, Тэрэса, Алена і Аліна з Гродна
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, радасці, рэалізацыі ўсіх Божых планаў. Няхай Святы Дух асвячае кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Маці Божая туліць да свайго сэрца, а святы Заступнік мае ў сваёй апецы.
Былыя парафіяне з Навіянкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Казіміру Жывалеўскаму з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем шмат радасці і душэўнага супакою, сіл і цярплівасці ў штодзённай паслузе, а таксама добрых і зычлівых людзей навокал. Няхай Пан Бог штодзённа Цябе бласлаўляе, Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай і любоўю, а Святы Дух спасылае шчодрыя дары.
Мама і сястра
❧✿☙
Паважанаму Айцу Раману Цесляку складаем сардэчныя імянінныя пажаданні. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень святарскай паслугі, а Усемагутны дае моц перамяняць людскія сэрцы. Жадаем таксама радасці, супакою ў душы і апекі Маці Божай.
З малітвай і ўдзячнасцю, парафіяне з Парэчча
❧✿☙
Паважаны Айцец Пробашч Валерый Шэйгерэвіч! З нагоды Дня нараджэння складаем найлепшыя пажаданні. Няхай Маці Божая апекуецца Вамі і адорвае цяплом свайго сэрца, а Святы Дух асвячае дарогу, па якой ідзём разам з Вамі. Дзякуем за ўсмешку, дабрыню і зычлівасць. У сваіх малітвах просім, каб міласэрны Бог узнагародзіў Вас моцным здароўем, стойкасцю, сілай і нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям.
Парафіяне з Поразава і Свіслачы
❧✿☙
Дарагая бабуля Здзіслава Цыдзік! Ва ўрачысты дзень Твайго 85-годдзя жадаем шмат здароўя, шчасця, усмешкі на кожны дзень, ніякага смутку і турбот! Май для ўсіх сваіх унукаў выдатныя прысмакі, і ніколі не будзеш мець нястачы ў іх удзячнай любові! Няхай добры Бог заўсёды трымае Цябе ў сваёй апецы, і анёлы будуць побач. Любім Цябе і жадаем, каб пражыла як мінімум 100 гадоў!
Унучка Юлія з сям’ёй
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін жадаем здароўя, стойкасці і цярплівасці, усіх Божых дароў, апекі Найсвяцейшай Панны, моцы ў руках і чыстага полымя ў сэрцы. Вы з’яўляецеся скарбам для нашай парафіі. Дзякуем, што не дазваляеце нашым сэрцам зацвярдзець.
Парафіяне з в. Плоскаўцы
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Мятліцкаму і Сястры Аляксандры Арэшка з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог Айцец адорвае Вас сваімі ласкамі, Езус Хрыстус будзе Прыкладам і Правадніком на жыццёвым шляху, Святы Дух апраменьвае святлом, а Маці Божая прытуляе да свайго сэрца.
З памяццю ў малітве, Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважаны Айцец Казімір Жыліс! З нагоды Дня нараджэння і Імянін прыміце сардэчныя пажаданні: шчодрых ласкаў ад Езуса Хрыста, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа, здароўя і душэўнага супакою, шмат сіл і стойкасці, веры, надзеі і любові. Мы схіляем нізка галовы і дзякуем Вам за абвяшчэнне Божага слова, ахвярную працу, цярплівасць, дабрыню, веліч сэрца і любоў.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Бразінскаму з нагоды Дня нараджэння прагнем скласці мноства гарачых пажаданняў. Няхай кожны чарговы дзень Вашага жыцця будзе прыгажэйшым за папярэдні, поўным любові, веры і даверу. Няхай акружаюць сапраўдныя сябры, якія пададуць руку, калі будзе цяжка. З аптымізмам глядзіце ў будучыню, з радасцю – у мінулае. Жадаем мноства нагод для ўсмешкі, сіл і святла Святога Духа!
Апостальскі рух “Маргарытка”, Смаргонь
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, нястомнай радасці, шчасця, аптымізму, душэўнага супакою, моцы ў выкананні святарскай паслугі, а таксама Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень. Няхай Вашы мары і надзеі рэалізуюцца, а побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі.
Францішканскі ордэн свецкіх, Колы Жывога Ружанца і вернікі з парафіі Сапоцкін
❧✿☙
Паважаным Айцу Казіміру Енджэйчаку і Ксяндзу Казіміру Мараўскаму з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, цярплівасці, стойкасці ў святарскай паслузе, усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа ў абвяшчэнні Божага слова і добразычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас, а Найсвяцейшая Маці трымае ў сваёй апецы.
Сем’і Юадэшка і Орлюкас

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.