ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

ІІІ НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Набліжалася юдэйская Пасха, і Езус прыйшоў у Ерузалем. І знайшоў у святыні тых, хто прадаваў валоў, авечак і галубоў, і мянялы сядзелі там. І зрабіў бізун з вяровак і павыганяў усіх са святыні, а таксама авечак і валоў, грошы мянялаў парассыпаў, а сталы папераварочваў. А прадаўцам галубоў сказаў: “Забярыце гэта адсюль і не рабіце дому Айца Майго домам гандлю”. І прыгадалі вучні Ягоныя, што напісана: “Клопат аб доме Тваім з’ядае Мяне”. На гэта юдэі сказалі Яму ў адказ: “Які знак пакажаш нам, што можаш гэтак рабіць?”. Езус сказаў ім у адказ: “Зруйнуйце святыню гэтую, і Я за тры дні ўзнясу яе”. І сказалі юдэі: “Гэтая святыня будавалася сорак шэсць гадоў, а Ты ўзнясеш яе за тры дні?”.
    Казаў жа Ён пра святыню цела свайго. І калі Ён уваскрос з мёртвых, то вучні Ягоныя ўспомнілі, што Ён казаў гэта, і паверылі Пісанню і слову, якое казаў Езус. І калі Ён быў у Ерузалеме на свяце Пасхі, многія, убачыўшы ўчыненыя Ім цуды, паверылі ў імя Ягонае. Але сам Езус не давяраўся ім, бо сам ведаў усіх і не меў патрэбы, каб хто сведчыў пра чалавека, бо сам ведаў, што было ў чалавеку.
Ян 2, 13–25

Святыня сэрца
   Святыня – месца сустрэчы чалавека з Богам. Аднак маецца на ўвазе не толькі канкрэтны будынак, але таксама непасрэдна сама асоба і яе жыццё. У дадзеным фрагменце Евангелля Езус прыгадвае, што Усемагутны прагне, каб Яго святыня была дагледжанай, прызначанай для размовы з Ім, каб у ёй не адбывалася нічога, што адцягвае ўвагу тых, хто моліцца, што адбірае веліч Божага дома.
    Вялікі пост з’яўляецца добрай нагодай, каб прывесці ў парадак Божую святыню, гэта значыць не толькі касцёл, але і месца сваёй непасрэднай сустрэчы з Панам – уласнае сэрца. Калі сапраўды хочам жыць дабром, для якога былі створаны, павінны знайсці Бога як першага Даўцу гэтага дабра. Павінны нястомна вучыцца штодзённай асабістай і асабовай прыязнасці з Панам. Калі ж будзем старанна клапаціцца аб прысутнасці Усемагутнага ў сваім сэрцы, Ён здзейсніць у нас цудоўныя справы.

 

● Ці клапачуся аб святыні свайго Айца?
   ● Ці імкнуся да сяброўства з Езусам?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.