ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (114)

Варта ведаць

☞ Велікапосныя рэкалекцыі для Святога Айца і Рымскай курыі, якія будуць доўжыцца з 18 па 23 лютага, правядзе 53-гадовы партугальскі святар, кансультант Папскай Рады па справах культуры, віцэ-рэктар і выкладчык Лісабонскага каталіцкага ўніверсітэта, тэолаг і паэт кс. Хасэ Таленціна дэ Мендоса. Тэма духоўных практыкаванняў – “Пахвала і прага”. Як і ў папярэднія гады, рэкалекцыі пройдуць у “Casa Divin Maestro” (“Дом Боскага Настаўніка”), што ў Арычы, у 30-ці кіламетрах ад Рыма. У гэтыя дні не будзе ніякіх публічных мерапрыемстваў з удзелам Пантыфіка.

    ☞ Адноўлены любімы абраз папы Францішка “Salus Populi Romani” (“Выратаванне рымскага люду”), што знаходзіцца ў базіліцы Маці Божай Вялікай. Гэта вобраз Марыі з Дзіцяткам Езус, перад якім Святы Айцец моліцца кожны раз перад дарогай і па завяршэнні чарговага замежнага паломніцтва, пакідаючы Ёй букет белых руж. Акрамя самога абраза, адноўлена і зашклёная вітрына, якая аблягчае транспарціроўку твора сакральнага мастацтва на розныя касцёльныя ўрачыстасці.
   
   ☞ Дзякуючы старанням польскіх місіянераў, у Баганду (Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка) быў кансэкраваны касцёл св. Пятра. Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел каля 1,5 тысячы вернікаў. Некаторыя прыйшлі пешшу, пераадолеўшы агулам больш за 100 кіламетраў. Будаўніцтва святыні працягвалася з 2013 года. Яна была фактычна “прывезена” з Польшчы, пачынаючы з табернакля і алтара, заканчваючы пакрыццём для даха. Некаторыя дэталі былі дастаўлены самалётам, некаторыя – на караблі.
     
   ☞ Да канца мая ў Ірландыі плануецца правесці дзяржаўны рэферэндум па пытанні змены дзеючых прадпісанняў адносна абортаў, якія прыраўніваюць правы ненароджанага дзіцяці да правоў маці. Цяперашні закон аб праве перапыніць цяжарнасць дапускае аборт толькі ў выпадку пагрозы жыццю маці (але не ў выпадку згвалтавання, кровазмяшэння або цяжкага пашкоджання плоду). Нядаўна апублікаванае ў газеце “The Irish Times” апытанне паказала, што 56% ірландцаў хочуць увесці змены ў заканадаўства адносна абортаў, 29% – супраць гэтага. У пачатку бягучага года больш за 4 мільярды людзей на нашай планеце (з агульнага ліку каля 7,6 мільярдаў) мелі доступ да інтэрнэту. Такія дадзеныя прадставіла арганізацыя “We Are Social i Hootsuite”.
   
   ☞ З прадастаўленых матэрыялаў вынікае, што найбольшы поспех маюць сацыяльныя сеткі і парталы: да іх звяртаюцца амаль 3,2 мільярды карыстальнікаў (на 13% больш, чым год таму). На 14% павялічылася карыстанне гэтымі ж рэсурсамі пасродкам мабільных прылад. Мяркуецца, што за бягучы год людзі ва ўсім свеце правядуць онлайн сумарна каля мільярда гадоў, з чаго 325 мільёнаў гадоў – у адных сацсетках.

credo.pro; deon.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.