ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

4 лютага 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
sw agata

❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды 4-ай гадавіны біскупскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні мноства Божых ласкаў. Няхай Пан дапамагае ў пастырскай працы на карысць Касцёла, Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй любоўю, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі.
Апостальства “Маргарытка” Гродзенскай дыяцэзіі
❧✿☙
Паважанаму Айцу Анджэю Шчупалу з нагоды Імянін і Дня нараджэння складаем букет найлепшых віншаванняў. Жадаем дароў Святога Духа, апекі Маці Божай і святога Заступніка. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе асвечаны промнямі Божай міласэрнасці. Шчыра дзякуем за добрае сэрца, якое заўсёды на нас адкрыта, за ўвагу і клопат. У малітве просім Усемагутнага, каб за ўсё Вам аддзячыў. 100 гадоў!
Студэнты катэхетычных курсаў пры Аддзеле каталіцкага навучання і выхавання Гродзенскай курыі
❧✿☙
Паважанаму Айцу Анджэю Шчупалу з нагоды Дня нараджэння і Імянін ад усяго сэрца перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, жыццё – доўгім, сілы – бясконцымі, а радасць – штодзённай. Няхай Вас заўсёды ахінаюць промні Божай міласэрнасці, Святы Дух адорвае сваімі ласкамі, а Маці Божая няспынна апекуецца. Пан Езус няхай валадарыць у Вашым сэрцы, а святы Заступнік заўсёды стаіць побач. Дзякуем за сталы клопат аб парафіянах і святыні.
Удзячныя парафіяне
❧✿☙
Паважанаму Айцу Анджэю Шчупалу з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем добрага здароўя, нястомных сіл у абвяшчэнні Евангелля Пана, нязгаснага запалу веры і любові ў сэрцы, моцы і цярплівасці на святарскім шляху, а таксама штодзённай радасці і душэўнага супакою.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Новай Руды
❧✿☙
Паважанаму Айцу Анджэю Шчупалу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму, добразычлівасці ад людзей навокал, а таксама Божага бласлаўлення і апекі святога Заступніка на кожны дзень.
Шчасці Божа! Сям’я Заяц
❧✿☙
Паважанаму сыну Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў, спалучаных з малітвай. Няхай на Цябе шчодра зыходзяць Божыя ласкі, стала адчуваецца апека Божай Маці і святога Заступніка, дары Святога Духа ўмацоўваюць, а побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі.
Жадаем моцнага здароўя, сіл і стойкасці на выбраным шляху, а таксама штодзённай радасці і надзеі. Бацькі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевiчу з нагоды 35-годдзя, а таксама 10-й гадавіны святарства перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог праз нашыя малітвы ўзнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай, стойкасцю, нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Маці Божая атуліць Вас сваім плашчом і цяплом свайго Сэрца, ахіне ласкай і дабрынёй, а Святы Дух асвеціць дарогу, па якой мы разам з Вамі ідзём. Дзякуем за добрае сэрца, зычлівасць, малітву, цярплівасць да нас. Жадаем шчасця і як мага больш радасных хвілін у гэты цудоўны дзень і на працягу ўсяго жыцця.
З удзячнасцю, парафiяне з в. Бакшты
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе кожны дзень жыцця, Марыя – Маці святароў – ахінае Вас сваёй апекай заўсёды і ўсюды, а Святы Дух стала адорвае сваімі ласкамі. Дзякуем за Вашу паслугу і за ўсмешку.
З малітвай, Францішканскі ордэн свецкіх, Вялікія Эйсманты
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Імянін жадаем усіх патрэбных Божых ласкаў, дароў Святога Духа. Няхай здароўе і энергія спадарожнічаюць Вам яшчэ на працягу многіх гадоў жыцця, прыносячы задавальненне і радасць ад таго, што ўдалося дасягнуць.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Забалаці
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Станіславу Пацыну з нагоды 35-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сілы і трываласці на кожны дзень, аптымізму, нязгаснага запалу ў веры, супакою ў сэрцы. Няхай Езус міласэрны адорвае Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая абараняе ад зла. Дзякуем за добрае слова, за тое, што вучылі любові да Бога і бліжняга, а таксама за касцёл, які для нас пабудавалі.
Парафіяне з касцёла Божай Міласэрнасці, Ліда-Маладзёжны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усяго самага найлепшага: здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, сіл і цярплівасці на выбраным шляху. Няхай Пан Бог бласлаўляе кожны Ваш дзень, а Маці Божая ахінае сваёй мацярынскай апекай.
Ружанцовае кола св. Юзафа з Воўпы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Хрыстос, якога штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае годна выконваць святарскую паслугу і нястомна адорвае сваімі дарамі. Жывіце ў здароўі і радасці, а сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена супакоем і любоўю.
Ружанцовае кола МБ Нястомнай Дапамогі, Воўпа
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Калесніку з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, нястомных сіл у абвяшчэнні Евангелля Божаму люду, шчодрага плёну ў душпастырскай працы, нязломнай веры, душэўнага супакою і шчырай радасці ў сэрцы.
Вернікі з в. Андрэеўцы
❧✿☙
Паважанай Сястры Агаце Смольскай з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем здароўя, стойкасці ў працы, апекі Маці Божай і святой Агаты, усіх патрэбных ласкаў і дароў Святога Духа. Няхай Бог адорвае Вас сваёй любоўю і бласлаўленнем. Памятаем і молімся за Вас.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды Дня нараджэння жадаем добрага здароўя, шмат сіл і цярплівасці. Няхай Хрыстос адорвае Вас сваімі ласкамі, Дух Святы асвячае жыццёвы шлях, а Марыя Панна ахінае апекай і вядзе па найлепшай сцежцы да Пана. Няхай кожны дзень прыносіць Вам радасць!
Парафіяне з в. Лойкі
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Валерый Быкоўскі! З нагоды Імянін прагнем скласці сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў і толькі радасных хвілін. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус заўсёды будзе Сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца.
Апостальства “Маргарытка” Гродзенскай дыяцэзіі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Імянін дасылаем сардэчныя віншаванні. Няхай Бог бласлаўляе кожны дзень Вашай святарскай паслугі, а Найсвяцейшая Маці адорвае ўсімі патрэбнымі ласкамі. Жадаем таксама моцнага здароўя, душэўнага супакою. Няхай кожны дзень жыцця будзе асветлены промнямі Божай міласэрнасці.
З павагай, апостальства “Маргарытка” з парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.