ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Нядзеля, 19 жніўня 2018 года

Наступны нумар газеты чытайце з 9 верасня

«Каб атрымаць доступ да сэрца Езуса, трэба давяраць Яму»
/ Папа Францішак /

Чаго не хапае сучаснаму хрысціяніну

На шляху да святасці

На першы погляд усё ў парадку. Вернікі з набожна складзенымі рукамі і скіраванымі да алтара позіркамі засяроджана ўдзельнічаюць у св. Імшы. Аднак штосьці ўва мне скрыгоча, штосьці не так.
    Гэта была IV Звычайная нядзеля. Св. Імша ў 13.00 – досыць зручная гадзіна, таму даволі шмат людзей у касцёле. Казанне прамаўляў добры і мудры ксёндз. Усё ішло, як і заўсёды: спеў, малітвы, ахвяраванне дароў, перадача знака супакою... Толькі тады стала ясна, што так моцна ва ўсім гэтым выклікала ўва мне неспакой.
Некаторыя людзі неахвотна выцягнулі руку, некаторыя нават не адвярнуліся, і ніводзін не ўсміхнуўся. Ніводзін... Ці сапраўдны хрысціянін павінен выглядаць так? Пануры, грозны, засяроджаны выраз твару без ценю радасці і зычлівасці? Ці гэтаму нас вучыў Хрыстос? Ці аб гэтым гаворыць запаведзь любові?
    Я пачала прыглядацца да асоб навокал і заўважыла, што большасць не прамаўляе малітвы ўголас і не ўдзельнічае ў спеве. Акрамя таго, многія ўвесь час пазіраюць на гадзіннік і хочуць як мага хутчэй выйсці. Так, нібы вымушаны прысутнічаць, каб залічыць сабе ўдзел у нядзельнай літургіі. Я задала сабе пытанне: ці сапраўды так усё павінна адбывацца? Безумоўна не. Хрыстос мае на ўвазе штосьці зусім іншае: Ён хоча быць нашым Сябрам. А да сяброў прыходзяць не пад прымусам, а з-за таго, што сумуюць, хочуць быць разам, любяць.
    Любяць! Менавіта гэтага нам не хапае. Лю-бо-ві. Такой шчырай, даверлівай, бескарыслівай любові, якая надае жыццю сэнс, узмацняе, калі хочам апусціць рукі. Любові, якая з’яўляецца фундаментам хрысціянства, фундаментам НАШАЙ веры.
    На жаль, мы вельмі часта пра гэта забываемся. Засяроджваемся на “кляпанні” малітваў, на самім прыходзе ў касцёл, на знешнім выглядзе (сваім і іншых), на рашэнні колькі даць на ахвяру. І ніяк не можам усвядоміць, што Пан Езус чакае нас – тых, хто прыходзіць да Яго з любові! А бачыць засяроджанасць замест радасці, сур’ёзнасць замест усмешкі, злосць замест дабрыні. Ці было б нам прыемна, калі б запрасілі гасцей, а яны паводзілі сябе такім чынам? Напэўна, не. Тады чаму паводзім сябе так адносна нашага любячага Пана, які аддаў жыццё за сваіх сяброў?
    Аднак каб палюбіць Бога, спачатку трэба навучыцца любіць бліжняга і саміх сябе. Варта ўсвядоміць, што ніхто з людзей не ідэальны, і... змірыцца з гэтым. У першую чаргу, прыняць сябе, каб здолець прыняць іншага чалавека. Гаворка не пра тое, каб пагадзіцца са сваімі слабасцямі і перастаць змагацца з імі, а пра спакойнае прыняцце, што яны ёсць і трэба над імі працаваць. Усведамленне ўласных недахопаў дазволіць больш паблажліва глядзець на недасканаласці іншых. Любоў, у сваю чаргу, дазволіць прыняць гэтыя слабасці і заўважыць мноства цудоўных рыс у іншай асобе. І ў гэтым сутнасць!
    Кожны з нас, нягледзячы на шматлікія недахопы, з’яўляецца ўмілаваным Божым дзіцём, мае вялікую колькасць талентаў і даброты, якімі адарыў Стварыцель. Трэба засяроджвацца на іх, а не на чужых грахах. А калі палюбім бліжніх, нам стане лягчэй адкрыцца на любоў Пана. Усмешка не будзе праблемай, а поціск рукі не выкліча агіды. Св. Імша стане цудоўнай нагодай, каб бліжэй сустрэцца з Узлюбленым, а не нудным штотыднёвым абавязкам. Людзі побач зробяцца для нас ужо сябрамі, а не ворагамі. Будзем прыходзіць у касцёл і пакідаць святыню з радасцю і супакоем у сэрцы. Нам для гэтага патрэбна так мала і адначасова так многа – бо толькі і ажно – любоў.

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by2s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

 
green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  135

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.