ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

7 студзеня 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
Хрост Пана

❧✿☙
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму, усім Ксяндзам і Манаскім Сёстрам, а таксама Працаўнікам курыі і ўсім, хто дапамагаў нам у цяжкіх хвілінах, з нагоды свят Божага Нараджэння жадаю здароўя, шчасця, дапамогі святога Юзафа і Найсвяцейшай Панны Марыі.
Яніна Макарчык
❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні: здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа. Няхай Беззаганная Маці якая прынесла ў свет Езуса Хрыста, прытуляе Вас да свайго Сэрца. Шчыра дзякуем за малітвы і клопат пра Касцёл на Гродзеншчыне.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму, Ксяндзам Пробашчу Андрэю Пышынскаму і Юрыю Канапельку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні: бласлаўлення ад Дзіцятка Езус, нястомнай апекі Маці Божай, дароў Святога Духа. Няхай Ваш святарскі шлях будзе шчаслівы, а побач заўсёды знаходзяцца зычлівыя людзі.
Парафіяне з касцёла ў Мсцібаве і капліцы ў Бортніках
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Каноніку Здзіславу Вэдэру, Аляксандру Мятліцкаму, Паўлу Раманоўскаму, Віктару Захарэўскаму, Юзафу Багдзевічу і ўсім Ксяндзам з нашай парафіі, а таксама Сёстрам Марыі Стасевіч, Ірыне Барцэвіч, Мар’яне Алешчык, Філатэі Ціхановіч, Клары Волчэк, Агаце Смольскай, Аляксандры Арэшка, Вераніцы Блізнюк, Дар’і Еўтухоўскай, Вераніцы Огар з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя на доўгія гады, патрэбных ласкаў ад Усемагутнага, дароў Святога Духа і задавальнення ад кожнай перажытай хвіліны. Няхай Езус, які прыходзіць у свет, бласлаўляе Вас, а Яго Маці дадае сіл і цярплівасці на выбраным шляху.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Павайбу з нагоды Дня нараджэння і свят Раства Хрыстова складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Божае Дзіця асвячае Тваё жыццё, заўсёды паказвае дарогу да праўды, любові, міласэрнасці, шчасця і супакою. Жадаем моцнага здароўя, энергіі, людской добразычлівасці і непахіснай веры. Дзякуем за Твой аптымізм, добрае сэрца, чуласць, велікадушнасць, увагу і цяпло, якое дорыш нам і ўсім навокал! Удзячныя Богу, што падарыў нам такога сына і брата.
Бацькі, сёстры і брат
❧✿☙
Паважанаму Айцу Пробашчу Яну Этэлю з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці, мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця. Няхай Езус Хрыстус заўсёды дапамагае, Маці Божая нястомна чувае над Вамі, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі. Ад усяго сэрца дзякуем за ўсмешку, дабрыню, адкрытае сэрца і ахвярную працу на карысць Богу і людзям.
З павагай, Легіён Марыі і група Добрага Пастыра з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Пробашч Юрый Ёдзік! З нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года прыміце самыя найлепшыя пажаданні. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае Ваш святарскі шлях, нясе супакой і радасць, Дзіцятка Езус апраменьвае сваім святлом, а Найсвяцейшая Маці атуляе плашчом любові. Жадаем Вам моцнага здароўя, Божага бласлаўлення, сілы, аптымізму, надзеі і веры. Дзякуем за служэнне ў нашай парафіі, ахвярную і адданую працу ў справе аднаўлення святыні, за дабрыню і павагу да нас, прыветлівасць і зразуменне.
Парафіяне з Цудзенішкаў
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Дзмітрыю Сядлецкаму і Тадэвушу Качану з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем тых дароў, якія прынёс у свет Езус Хрыстус, каб узбагаціць нас імі. Няхай Збаўца ў таямніцы Божага Нараджэння адорвае Вас спакоем і радасцю, а Панна Марыя выпрошвае патрэбныя ласкі. Няхай на кожным з Вас здзейсняцца словы бласлаўлення з Кнігі Лічбаў: “Няхай цябе Пан бласлаўляе і сцеражэ. Няхай Пан распраменіць сваё аблічча над табой, няхай цябе адорыць сваёй ласкай. Няхай зверне да цябе сваё аблічча і няхай адорыць цябе супакоем (Ліч 6, 24–26).
Касцёльны хор з парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Канвелішках, вернікі з вёсак Навіянка і Пашэлі
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Віталію Цыбульскаму, Юрыю Ёдзіку, Аляксандру Вараб’ёву, Дзмітрыю Урбановічу і Артуру Валчкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года шчыра жадаем усяго самага найлепшага: добрага здароўя на доўгія гады жыцця, моцнай веры, надзеі і любові на кожны дзень, нястомнай радасці і супакою ў сэрцы. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе Вас найпрыгажэйшай дарогай да Пана, Найсвяцейшая Маці ахінае плашчом мацярынскай любові, а маленькі Езус бласлаўляе і шчодра адорвае сваімі ласкамі.
З павагай, Ружанцовае кола і Легіён Марыі з парафіі св. Яна Паўла II у Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, сіл, стойкасці, радасці, натхнення, добразычлівых людзей побач, а таксама шматлікіх Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці і дароў Святога Духа. Шчасці Божа!
З павагай, аб’яднанне “Жыццё без межаў”, Смаргонь
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Барташэвічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: шматлікіх Божых ласкаў і радасці ад святарскай паслугі. Ад чыстага сэрца здароўя жадаем, Вас Духу Святому заўжды давяраем. Хай сыдзе на Вас і асветліць святлом, Здароўе ўмацуе, сагрэе цяплом! А Божую Маці мы будзем маліць, Каб ласкай Хрыстовай святар наш мог жыць.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” і Кола Жывога Ружанца з Жырмунаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Цуд Нараджэння Пана няхай здарыцца ў нашых сэрцах, каб у іх знайшла прытулак уся бяда гэтага свету. Калі Хрыстос будзе Валадаром у душах, нішто злое нам не пагражае. Веры ў немагчымае і незразумелае, радасці ад малых рэчыў і вялікага сэрца, каб святы былі сапраўды радаснымі!
Сям’я Малышка з Балі Касцёльнай
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Віктару Мыслюку і Леону Лішыку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем мноства ласкаў ад Дзіцятка Езус, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама моцнага здароўя, радасці і душэўнага супакою на кожны дзень жыцця.
Ружанцовае Кола МБ Нястомнай Дапамогі, Воўпа
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Канапельку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай нованароджаны Збаўца адорыць Вас моцным здароўем, радасцю, любоўю і надзеяй, а Яго Маці апекуецца Вамі і штодзённа аберагае. Няхай Бэтлеемская зорка асвеціць Ваша жыццё!
З малітвай і павагай, вернікі з Поразава і Студзенішкаў
❧✿☙
Паважанаму Айцу Станіславу Садоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджаны Збаўца, які прыносіць супакой усяму свету, адорвае Вас сваімі ласкамі, здароўем і радасцю, а далейшыя гады жыцця праходзяць у шчасці. З малітвай і павагай, былыя парафіяне з Поразава
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму, радасці, а таксама дабразычлівых людзей побач. Няхай святы Заступнік апекуецца Табой, а Езус Хрыстус і Яго Найсвяцейшая Маці адорваюць любоўю і асвячаюць кожны дзень святарскай паслугі.
Родныя
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шанчуку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Дзіцятка Езус адорыць Вас добрым здароўем, сэрца ніколі не засмуціцца, а далейшае жыццё плыве ў шчасці і спакоі.
Парафія Гожа, Пералом
❧✿☙
Паважанаму Айцу Вальдэмару Слоту з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем радасці ад абвяшчэння Божага слова, бласлаўлення Божага Дзіцятка, здароўя, сілы ў пераадольванні цяжкасцей штодзённага жыцця, цярплівасці, непахіснай веры, моцнай надзеі і бясконцай радасці ад выканання сваёй паслугі.
Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вялікай Бераставіцы
❧✿☙
Паважаным Айцам Мар’яну Хаменю, Пятру Вішнеўскаму і Сястры Элігіі з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, Божых ласкаў, радасці, поспехаў. Няхай Пан Езус будзе Вашым Сябрам, Марыя адорвае цеплынёй сэрца, Дух Святы асвятляе шлях, а Анёл-ахоўнік дапамагае ў кожную хвіліну жыцця.
Вернікі з парафіі Шылавічы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяйснення мар, дабрыні і зычлівасці ад людзей. Няхай Дзіцятка Езус блаславіць кожны дзень жыцця, а Маці Божая заўсёды апекуецца Вамі. Няхай на твары ззяе ўсмешка, сэрца моцна б’ецца ад любові, якая ў ім жыве, і кожны дзень будзе напоўнены сонцам і шчасцем.
Вернікі парафіі Дварэц, удзячныя парафіяне з Раготна
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай нованароджаны Збаўца адорыць Вас здароўем, радасцю і сілай, а Яго Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі і ахоўвае кожны дзень. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае Ваша жыццё і прыносіць супакой у сэрца і душу.
Члены руху “Маці ў малітве”
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рэйшалю і Сястры Ганне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, усіх Божых ласкаў, радасці на кожны дзень, нястомнага клопату Найсвяцейшай Маці. Няхай добры Бог чувае над Вамі і заўсёды мае ў сваёй апецы.
Удзячныя парафіяне з капліцы Ліпічна
❧✿☙
Паважаным Айцам Пробашчу Вітольду Пяцельчыцу, Аляксандру Махначу, Віталію Сярко, Яну Асіповічу, Віталію Слуку, а таксама ўсім Айцам, якія абвяшчалі Божае слова і здзяйснялі душпастырскую паслугу ў нашай святыні, з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджаны Збаўца бласлаўляе Ваш жыццёвы шлях, адорвае моцай і натхненнем для здзяйснення ўсіх мэт і планаў. Няхай Маці Божая ахіне Вас сваёй апекай, а Святы Дух адорыць патрэбнымі ласкамі. Сардэчна дзякуем за набожную навуку, клопат аб верніках і святыні.
З малітвай і павагай, парафіяне, Біблійнае кола св. Тэрэзы Авільскай і Ружанцовае кола св. Максімільяна ў Шчучыне
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Антонію Абухоўскаму, Юрыю Марціновічу, Юрыю Павайбу, Юрыю Свіслоцкаму, Вітольду Лазавіцкаму, Юзафу Ганьчыцу, Аляксандру Севасцьяновічу, Валерыю Быкоўскаму, Айцам Казіміру Енджэйчаку і Антонію Пажэцкаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем шчырыя пажаданні ўсяго найлепшага: здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і бласлаўлення ад Божага Дзіцятка.
Апостальства “Маргарытка”, Францішканскі ордэн свецкіх, Колы Жывога Ружанца з парафіі Тэалін
❧✿☙
Шаноўным Сёстрам Гарэцці Мількевіч, Эўхарыі Хульбуй, Юліце Пятровай, Паўле Радзівілка з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года шчыра жадаем, каб нованароджаны Збаўца адарыў Вас моцным здароўем, сілай, радасцю, людской добразычлівасцю, супакоем і моцнай верай.
Францішканскі ордэн свецкіх, Колы Жывога Ружанца з парафіі Тэалін
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яўгену Учкуронісу з нагоды Імянін і свят Божага Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Усемагутны ўзнагародзіць Вас моцным здароўем, стойкасцю ў адданай службе Богу і людзям. Няхай на дарозе, якую ўказаў Вам Пан, заўсёды будуць побач Езус і Яго Маці, а жывы агонь Святога Духа, які палае ў Вашым сэрцы, ніколі не аслабне. Дзякуем за шчырыя малітвы, мудрыя казанні, увагу і сардэчнасць.
Вернікі са Старога Сяла
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем здароўя, поспехаў, душэўнага супакою і аптымізму. Няхай нованароджаны Езус Хрыстус прынясе спакой і радасць.
Вернікі з парафіі Божай Міласэрнасці, Доцішкі
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Аляксандру Баклажцу, Сёстрам Дароце, Аўгустыне, Ярдане, Аляксандры і Марыне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці, душэўнага супакою, шмат сіл і стойкасці ў душпастырскай працы, а таксама бласлаўлення ад Дзіцятка Езус і няспыннай апекі Маці Божай у кожную хвіліну жыцця.
Кл. Віталій і сям’я Саўко з в. Вейшычы
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Паўлу Беланосу і Яраславу Грынашкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем бласлаўлення Божага Діцяці, няспыннай апекі Панны Марыі на святарскім шляху, шчодрых дароў Святога Духа, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, шчырых і добрых людей побач. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе Вас самымі прыгожымі шляхамі да Пана.
Удзячныя парафіяне з Макараўцаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджаны Езус адорвае Вас усімі патрэбнымі ласкамі і напаўняе сэрца супакоем, радасцю і любоўю. Жадаем добрага здароўя, моцы Святога Духа і штодзённай апекі Маці Божай.
Касцёльны камітэт з парафіі Нараджэння НПМ, Дуды
❧✿☙
Каханаму сыну Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджаны Збаўца адорвае Цябе здароўем, радасцю, супакоем і бласлаўленнем, а Маці Божая атуляе сваім мацярынскім плашчом і абараняе ад зла.
Бацькі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Чургану з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, добразычлівых людзей побач. Няхай нованароджанае Божае Дзіця атуляе і адорвае Вас сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці ахінае плашчом сваёй дабрыні. Дзякуем Богу за тое, што Вы з намі. Запэўніваем у сваёй малітве.
Ружанцовае кола НПМ Тракельскай, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з Юрацішкаў, вернікі з в. Цянюкаўшчына
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Пробашч Ян Рушніцкі! З нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем бласлаўлення ад Дзіцятка Езус, здароўя на доўгія гады, шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Маці Божая прытуляе Вас да свайго сэрца і ахінае плашчом сваёй апекі, падтрымлівае і дадае сіл. Мы шчаслівыя, што Вы з намі. Дзякуем за працу ў парафіі, мудрыя павучанні, цярплівасць і клопат пра нас.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Каробчыцаў і навакольных вёсак
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні. Няхай заўсёды хапае сіл, запалу і стойкасці ў душпастырскай паслузе, кожная хвіліна жыцця няхай будзе радаснай і бласлаўлёнай Панам. Няхай нованароджанае Божае Дзіця адорвае ўсімі патрэбнымі ласкамі, а міласэрная Маці заўсёды мае ў сваёй апецы.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” і парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Гнезне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, радасці, бласлаўлення ад Божага Дзіцятка і апекі Яго Маці. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае святарскі шлях.
Былыя парафіяне з Навіянкі
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Юзафу Багдзевічу, Юрыю Ясевічу, Сёстрам Рэгіне, Наталлі і Наталлі з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем моц сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, няспыннай радасці ад паслугі Богу і людзям, здзяйснення ўсіх высакародных мар. Няхай нованароджаны Езус адорыць Вас патрэбнымі ласкамі, а Маці Божая заўсёды мае ў сваёй апецы. Няхай Бэтлеемская зорка асвятляе жыццёвы шлях і паказвае найпрыгажэйшую дарогу да Пана. Дзякуем за шчырыя малітвы і ахвярную працу ў нашым касцёле.
Удзячныя вернікі з парафіі свсв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Церабею з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, бласлаўлёнага плёну ў душпастырскай працы, радасці, аптымізму. Няхай сэрца палае любоўю да Пана і бліжняга, а Маці Божая атуляе плашчом сваёй дабрыні і нястомна Вамі апекуецца.
З малітвай, парафіяне з Барунаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Ваша самаадданая святарская паслуга і надалей далучае нас да Боскай існасці. Вы нясеце радасць Евангелля дарослым і дзецям. Кожнае прамоўленае слова глыбока западае ў душу. Ад усяго сэрца дзякуем за тое, што Вы побач з намі ў радасці і цярпенні. Жадаем моцнага здароўя, сілы і душэўнага супакою, а таксама ўсіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа і апекі Маці Божай. Няхай з Вашага твару ніколі не знікае ўсмешка!
Парафіяне з вёсак Гінэлі і Салтанішкі, удзельнікі касцёльнага хору парафіі Нача
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, цярплівасці і моцы на кожны дзень жыцця. Няхай Божае Дзіця адорыць Вас усімі ласкамі, а Анёлы пакажуць карацейшы шлях да Бэтлеемскай стайні.
Вернікі з парафіі Божай Міласэрнасці ў Доцішках
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Юрыю Марціновічу і Андрэю Лысаму, Айцу Андрэю Жылевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шмат здароўя і сіл, душэўнага супакою і нязгаснага запалу веры. Няхай нованароджанае Дзіцятка Езус адорыць Вас усімі сваімі ласкамі і бласлаўленнем.
Апостальства “Маргарытка” з в. Сураж
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Дзмітрыю Несцеру, Віктару Савіцкаму, Юрыю Марціновічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем усіх Божых ласкаў. Няхай святая ноч заззяе бляскам надыходу Караля над вякамі, увесь новы год будзе напоўнены супакоем і міласэрнасцю, а Бэтлеемская зорка асвячае святарскі шлях. Радасных свят і бласлаўлення ад Божага Дзіцятка і Яго Маці!
Ружанцовае кола і вернікі з в. Вінцукі
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Дзмітрыю Несцеру і Юрыю Марціновічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, цярплівасці, стойкасці, радасці, добрых людзей і шчодрага плёну ў душпастырскай паслузе. Няхай Ваш святарскі шлях будзе бласлаўлёны, сэрца напаўняюць дары Святога Духа, а Маці Божая прытуляе да сябе. Жадаем, каб Бэтлеемская зорка асвячала Ваш жыццёвы шлях і дапамагала вясці да навяртання тых, хто яшчэ не ведае Хрыста.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў, вернікі з капліцы Сураж
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды Імянін, свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, Божага бласлаўлення на кожны дзень, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху, нязгаснага запалу ў працы, натхнення. Няхай радасць спадарожнічае Вам кожны дзень, а Святы Дух асвячае жыццёвы шлях і вядзе за Хрыстом.
З малітвай, удзячныя вернікі з парафіі св. Андрэя Баболі ў Казловічах
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Алегу Жураўскаму, Здзіславу Вэдэру, Клерыку Марку Найдзічу, Сёстрам Ірыне Барцэвіч, Вераніцы Блізнюк, Вераніцы Огар, Дар’і Еўтухоўскай з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджаны Езус шчодра адорыць Вас сваімі ласкамі, моцным здароўем і душэўным супакоем. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя няспынна Вамі апекуецца, а Святы Дух апраменьвае сваім святлом. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова, добрае сэрца і малітву.
Моладзь, дзеці, міністранты, зыкрыстыянін і арганіст Здзіслаў, удзячныя парафіяне са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Антонію Казлоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаю сардэчныя пажаданні: здароўя, поспехаў, сіл, радасці, апекі Маці Божай і ўсіх дароў Святога Духа. Няхай нованароджаны Езус адорыць Вас шчасцем і бласлаўленнем. Радасных свят!
Здзіслаў са Смаргоні
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Антонію Абухоўскаму, Юрыю Павайбу, Юрыю Свіслоцкаму, Юрыю Марціновічу, Сёстрам Эўхарыі, Гарэцці і Юліце з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, душэўнага супакою, радасці, моцнай веры, Божых ласкаў, цярплівасці, зычлівасці ад людзей. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды чувае над Вамі і мае ў сваёй апецы.
Сям’я Касцюшка
❧✿☙
Паважанаму Айцу Яцэку Маркелю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шмат ласкаў ад нованароджанага Дзіцятка Езус і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Бог, які паклікаў Вас да святарства, узнагародзіць за ўсе малітвы, казанні, прыклад набожнасці і дабрыні.
З павагай, былыя парафіяне з Зэльвы сем’і Трубей і Раманчук
❧✿☙
Паважаны Айцец Яцэк Маркель! З нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб маленькі Езус адорваў Вас здароўем, цярплівасцю і сілай. Для нас Вы заўсёды будзеце яснай зоркай, ззяючы дабрынёй і любоўю кожнаму чалавеку. Няхай пяшчотная ўсмешка ніколі не знікае з Вашага твару!
Акуневіч Марыя і Анатолій з сям’ёй, Зэльва
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Люцыяну Радомскаму, Марэку Занеўскаму, Андрэю Лішко, Лешку Дамагалу, Пробашчу Тадэвушу Крыштопіку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем самыя сардэчныя пажаданні: патрэбных Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, поспехаў у працы, стойкасці на святарскім шляху і зычлівых людзей побач. Сардэчна ўдзячны Вам за абвяшчэнне Божага слова.
Вернікі з капліцы Божай Міласэрнасці ў Свіслачы
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года шчыра жадаем унутранага супакою, стойкасці, здароўя, сілы і радасці, а таксама Божага бласлаўлення на кожны дзень новага года.
Яна, Валерый і Вераніка
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Валерыю Быкоўскаму і Юрыю Канапельку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у душпастырскай працы. Няхай міласэрны Бог заўсёды Вас засцерагае і шчодра ўзнагароджвае за нялёгкае служэнне, а Найсвяцейшая Маці няспынна Вамі апекуецца.
Ян Цевель і вернікі папраўчаў калоніі №11 у Ваўкавыску
❧✿☙
Паважаным Айцам Пробашчу Дзмітрыю Лабкову, Юзафу Гензу, Андрэю Врублеўскаму, Валерыю Мазюку, Віктару Бохану, Эдуарду Пяцельчыцу, Андрэю Ядкоўскаму, Станіславу Станеўскаму, Вальдэмару Слоту з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, шмат сіл, стойкасці і запалу ў абвяшчэнні Божага слова, а таксама апекі Маці Божай і бласлаўлення ад Дзіцятка Езус.
Апостальства “Маргарытка” і вернікі з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля
❧✿☙
Паважанаму Айцу Андрэю Врублеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб нованароджаны Збаўца, які нясе супакой усяму свету, адарыў Вас сваімі ласкамі, здароўем, радасцю і душэўным супакоем, а Найсвяцейшая Панна Марыя прытуліла да свайго Сэрца.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля
❧✿☙
Паважанаму Айцу Дзмітрыю Лабкову з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, сілы, стойкасці, цярплівасці, Божых ласкаў і нястомнай дапамогі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Ваша сэрца будзе напоўнена радасцю і любоўю.
Францішканскі ордэн свецкіх з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Люцыяну Дамброўскаму з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, людской добразычлівасці і шчодрых Божых ласкаў. Няхай нованароджаны Збаўца, які нясе супакой усяму свету, няспынна адорвае Вас сваімі дарамі: радасцю, любоўю, надзеяй і душэўным супакоем.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Барунаў
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Рэдактар Юрый Марціновіч і Рэдакцыйны калектыў газеты “Слова Жыцця”! З нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем Вам радасці, нястомных сіл, моцнага здароўя, шчасця, паспяховай рэалізацыі ўсіх планаў, добразычлівых людзей побач, гатовых прыйсці на дапамогу. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае жыццё і прыносіць супакой у сэрца і душу. Дзякуем за адданую працу на карысць людзям.
Апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Айцу Раману Цесляку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаю, каб нованароджаны Езус бласлаўляў і адорваў сваімі ласкамі. Здароўя на доўгія гады, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Маці Божай. Вельмі ўдзячна Вам за казанні і парады, спеў і ўсмешку, зычлівасць і добрае сэрца.
З малітвай, Данута з сям’ёй, Гродна
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Віктару Мыслюку, Леону Лішыку, Яну Сарэлу, Аляксандру Другосю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя віншаванні. Няхай Бэтлеемская зорка асвеціць дарогу жыцця, народжанае ў хлеўчыку, убостве і холадзе Дзіцятка Езус бласлаўляе Вас, а Маці Божая будзе нястомнай Заступніцай і Дапаможніцай!
Парафіяне з Воўпы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года шчыра жадаем, каб кожны дзень новага года быў напоўнены Божай моцай, святлом, любоўю, людской зычлівасцю, дабрынёй. Няхай нованароджаны Збаўца вядзе цудоўным святарскім шляхам, а Найсвяцейшая Маці заўсёды апекуецца Вамі.
Малітоўная група Маці Божай Кангрэгацкай
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Алегу Кудэрку, Віталію Сідорку, Мiкалаю Цiхановiчу і Андрэю Радзевiчу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем радасці, поспехаў ва ўсіх справах, штодзеннай апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай Бог нястомна адорвае Вас сваёй бясконцай ласкай і міласэрнасцю, умацоўвае веру, натхняе і накіроўвае. Будзьце святлом гэтаму свету!
Душпастырства службы аховы здароўя
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Стволу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем здароўя, шчасця, Божага бласлаўлення, нястомнай апекі Маці Божай. Няхай Анёл-ахоўнік выпрошвае ў Пана ўсе патрэбныя Вам ласкі. Дзякуем Богу і Вашай маме за такога цудоўнага святара!
Парафіяльная рада, Рэпля
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Юзафу Трубовічу з нагоды Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў: штодзённай радасці, усмешак, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця. Няхай Марыя заўсёды прытуляе Вас да свайго Сэрца, а Езус адорвае супакоем і падтрымлівае ў святарскай паслузе.
Парафіяне з касцёла Гродна-Паўднёвы
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Лебядзевічу і Сястры Зоф’і Смятанка з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб маленькі Езус адорваў здароўем, цярплівасцю і сіламі, Маці Міласэрнасці апекавалася, а Святы Дух шчодра ўдзяляў патрэбныя ласкі. Для нас Вы заўсёды будзеце яснымі зоркамі, якія ззяюць кожнаму чалавеку любоўю, дабрынёй і цеплынёй. Молімся, любім, паважаем і ганарымся Вамі.
Касцёльны камітэт, дзеці і парафіяне з Жамыслаўля, удзячныя вернікі з Гіровічаў
❧✿☙
Паважанаму Айцу Томашу Ксёнжкевічу з нагоды Дня нараджэння, свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і душпастырскай паслугі. Няхай Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі нястомна, Святы Дух адорвае сваімі дарамі, а Дзіцятка Езус бласлаўляе з ясляў. Жадаем таксама моцнага здароўя, шмат радасці, шчасця і душэўнага супакою.
Парафіяне з Азёраў
❧✿☙
Шаноўным Ганне і Сяргею Пратасевічам з нагоды 25-й гадавіны шлюбу ад шчырага сэрца жадаю з кожным днём умацоўвацца ва ўзаемнай любові. Няхай Бог адорвае моцным здароўем Вас, дзяцей і ўнукаў, бласлаўляе кожны дзень і ўдзяляе ўсе свае ласкі, а Найсвяцейшая Панна нястомна Вамі апекуецца.
Хросная маці Бернарда

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.