ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

СВЯТА ХРОСТУ ПАНА

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Ян Хрысціцель прапаведаваў, кажучы: “Ідзе за мною мацнейшы за мяне, якому я не варты, нахіліўшыся, развязаць раменьчык на Ягоных сандалях. Я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць вас Святым Духам”.
    І сталася ў тыя дні, прыйшоў Езус з Назарэту, што ў Галілеі, і быў ахрышчаны Янам у Іардане. І адразу, калі выходзіў з вады, убачыў нябёсы раскрытыя, і Духа, як голуба, сыходзячага на Яго.
    І пачуўся голас з нябёсаў: “Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я”.
Мк 1, 7–11

Хрост – сустрэча з Хрыстом
    Евангелле прыводзіць нас на берагі ракі Іярдан, дзе адбылося хрышчэнне Езуса. Гэта было паваротным момантам у жыцці Хрыста. З той хвіліны Ён не быў ужо простым цесляром з Назарэта – стаў Веснікам Божага Валадарства.
    Хрост быў і застаецца паваротнай падзеяй і ў нашым жыцці. Праз яго ўваходзім у новую супольнасць, у супольнасць веры, супольнасць Касцёла. Вада хросту змывае першародны грэх і вяртае ласку, якой з’яўляецца жыццё Бога ў чалавеку. Мы сустракаемся з Хрыстом, што фарміруе ўсё наша існаванне.
    З Езусам мы “пахаваныя” ў хросце – як гэта вобразна прадстаўляе св. Павел (параўн.: Клс 2, 12) – і з ім паўстаём да новага і вечнага жыцця. Важнасць хросту нястомна адкрываем, разважаем і паглыбляем. Дзякуем Богу, што вада першага сакраманту распачала наша хрысціянскае жыццё.

 

Ці дбаю я аб тым, каб заўсёды быць у стане асвячальнай ласкі?
    Ці памятаю пра гадавіну свайго хросту?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.