ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Субота, 23 чэрвеня 2018 года
«Кансэкраваныя асобы з’яўляюцца
прароцтвам дзялення з самымі малымі і беднымі»
/ Папа Францішак /

ІIІ Нядзеля Адвэнту

Разважанні са Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога; імя ягонае было Ян. Ён прыйшоў дзеля сведчання, каб сведчыць пра Святло, каб усе паверылі праз яго. Не быў ён святлом, але быў пасланы, каб сведчыць пра Святло. І вось сведчанне Яна. Калі юдэі паслалі з Ерузалема святароў і левітаў, каб яны спыталіся ў яго: “Хто ты?”, ён абвясціў, і не выракся, і вызнаў: “Я не Хрыстос”. І спыталіся ў яго: “Дык хто ж? Ты Ілля?”. І сказаў: “Не”. “Ты прарок?”.
    І ён адказаў: “Не”. Тады сказалі яму: “Хто ж ты, каб нам адказаць тым, хто паслаў нас. Што гаворыш ты пра самога сябе?”. Ён сказаў: “Я голас таго, хто кліча ў пустыні: раўняйце дарогу Пану, як сказаў прарок Ісая”. А пасланцы ж былі з фарысеяў. І яны спыталіся ў яго: “Тады чаму ты хрысціш, калі ты ні Хрыстос, ні Ілля, і ні прарок?”. Ян сказаў ім у адказ: “Я хрышчу вадою. А сярод вас стаіць Той, каго вы не ведаеце, Той, хто ідзе за мною, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях ягоных”. Было гэта ў Бэтаніі, за Ярданам, дзе хрысціў Ян.
Ян 1, 6–8. 19–28

Засведчыць пра Хрыста
    ІІІ Нядзеля Адвэнту ставіць перад нашымі вачыма постаць св. Яна Хрысціцеля – сапраўднага сведку, які да канца верыў у тое, што Хрыстос – Месія. Ён прыгадваў аб самым важным, паколькі ведаў, што быў пасланы, каб падрыхтаваць дарогу Эмануэлю. Новазапаветны прарок разумеў даручанае Панам заданне. Мэта яго місіі палягала на тым, каб засведчыць, што Езус – “Уцелаўлёнае Слова”, “Сапраўднае Святло”– праўдзівы Бог.
    Ян Хрысціцель стаў голасам, які гучаў з-за Хрыста. Голасам, які не баяўся і не саромеўся вылучацца сярод іншых галасоў. Яго выказванні ясныя і шчырыя. Давайце ўслухаемся ў гэты адвэнтавы “голас таго, хто кліча ў пустыні”, і прымем словы прарока глыбока ў сэрца.

 

Ці здольны я даваць праўдзівае сведчанне пра Езуса?
      Што я раблю, каб іншыя лепш пазналі “Сапраўднае Святло”?

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by1s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

 
green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  192

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.