ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (151)

Прэса

Ці стануць 1 і 2 лістапада
выхаднымі ў Беларусі?

   На сайце zvarot.by распачалася кампанія па зборы подпісаў за тое, каб урачыстасць Усіх Святых і Задушны дзень зрабіць непрацоўнымі днямі.
Аўтары петыцыі адзначаюць, што ў пачатку 1990-х у Беларусі Задушкі былі выхадным днём, што давала грамадзянам магчымасць выканаць хрысціянскі абавязак і ўшанаваць памяць продкаў, наведваючы могілкі.
    Калектыўны зварот будзе накіраваны ў Савет Міністраў і Адміністрацыю Прэзідэнта 7 снежня. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч станоўча выказаўся адносна гэтай прапановы.

Ватыканскія
спартсмены падтрымалі
місіянераў у Індыі

   
Сваю згоду з дзейнасцю салезіянскіх святароў, якія вядуць барацьбу са з’явай выдавання непаўналетніх дзяўчат замуж за дарослых мужчын, выказалі спартсмены з клуба “Athletica Vaticana”.
“Марафонцы Папы”, як назвалі ватыканскіх спартсменаў, кажуць, што іх духоўным трэнерам з’яўляецца Святы Айцец Францішак.
    У забегу ў падтрымку місіянераў прынялі ўдзел швейцарскія гвардзейцы, жандармы, супрацоўнікі ўстаноў Рымскай курыі, Ватыканскай пошты, аптэкі, музеяў, радыё і газеты “L’Osservatore Romano”.

catholic-newsПапскі ўніверсітэт
прадставіць кнігу
пра Касцёл у СССР

   
Выдаўцом выступіць кс. Ян Мікрут, а аўтарам прадмовы – Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Іерарх, чыя вучоба, а затым пастырскае служэнне праходзілі ў Расіі і Беларусі, узгадвае канкрэтныя гісторыі з камуністычных часоў і перыяду адраджэння. “Сёння каталіцкі Касцёл у Расіі і іншых краінах, якія ўзніклі пасля распаду СССР, мае пастаянныя структуры і дынамічна развіваецца”, – напісаў арцыбіскуп Кандрусевіч. Па яго словах, нягледзячы на ўсе цяжкасці, лакальны Касцёл актыўны ў душпастырстве, а таксама ў сацыяльнай і культурнай сферах. “Калі б у часы пераследу не было герояў веры, не адбылося б настолькі хуткае адраджэнне супольнасці верных”, – выказвае меркаванне Мітрапаліт.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.