ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

29 кастрычніка 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
1 лістапада. СВЯТА ЎСІХ СВЯТЫХ

❧✿☙
Паважаны Ксёндз Тадэвуш Крыштопік! З нагоды Імянін прыміце цёплыя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Няхай Усемагутны і Маці Божая заўсёды трымаюць Вас у сваёй апецы, а Святы Дух натхняе на добрыя і годная справы. Жадаем, каб святы Заступнік моцна трымаў Вас за руку і дапамагаў у розных складаных жыццёвых сітуацыях. Дзякуем за добрае слова і трапныя заўвагі. Аддзяч, Божа!
З павагай, рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Паважанаму Айцу Пробашчу Дзмітрыю Лабкову з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, апекі Панны Марыі на кожны дзень. Няхай радасць, любоў, супакой і дабрыня заўсёды жывуць у Вашым сэрцы. Дзякуем за ахвярную працу, мудрае слова і бацькоўскі клопат пра сваіх парафіян.!
Вернікі з касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Айцу Пробашчу Дзмітрыю Лабкову з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя, радасці, усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны прамянямі Божай міласэрнасці.
Колы Жывога Ружанца, апостальства “Маргарытка” з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Айцу Пробашчу Дзмітрыю Лабкову з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, стойкасці на святарскім шляху. Няхай Пан Езус прытуляе Вас да свайго Сэрца і асвячае прамянямі міласэрнасці, а Маці Божая кіруе Вамі кожны дзень. Шчыра дзякуем за тое, што аддаеце нам усё – свае маладыя гады, здольнасці, сэрца – каб з’яднаць і наблізіць нас да Бога.
Францішканскі ордэн свецкіх з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Безляповічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, радасці, людской добразычлівасці, а таксама Божага бласлаўлення ў кожную хвіліну жыцця. Ад усяго сэрца дзякуем за тое, што Вы побач, за клопат пра кожнага з нас і пра касцёл. Няхай Маці Божая і святы Заступнік ахоўваюць і дапамагаюць, а Святы Дух дадае сіл, стойкасці на выбраным шляху і натхнення для здзяйснення ўсіх мар.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Імянін і Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, нястомнай апекі Маці Божай і святога Заступніка. Няхай кожны дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны. Дзякуем за прыклад набожнасці, добрае сэрца і тое, што Вы з намі.
Кола Жывога Ружанца і вернікі з в. Вінцукі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Імянін і Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, цярплівасці ў душпастырскай працы, апекі Маці Божай і святога Заступніка, дароў Святога Духа, патрэбных ласкаў ад Усемагутнага. Няхай Бог адорвае Вас сваёй любоўю і бласлаўленнем, людская дабрыня і зычлівасць заўсёды Вам спадарожнічаюць, а кожны дзень працы прыносіць шчодры плён. Дзякуем за паслугу і ўсе намаганні. Нізкі паклон Вашай маме за такога цудоўнага сына святара.
Касцёльны камітэт і парафіяне, Геранёны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай здароўе спрыяе, аптымізм ніколі не пакідае сэрца, побач будуць добразычлівыя людзі, святы Заступнік ахінае сваёй апекай, а Божы Провід вядзе па сцежках гэтага жыцця і дапаможа дайсці да Нябеснага Валадарства. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Дудаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Леанарду Станкоўскаму з нагоды Імянін шчыра жадаем усіх ласкаў ад усемагутнага Бога, нястомнай апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай здароўе заўсёды спрыяе, радасць і моц ніколі не пакідаюць, а побач будуць добразычлівыя людзі. Няхай Езус Хрыстус падтрымлівае ў кожнай справе, а святы Заступнік заўсёды чувае над Вамі.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Солаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Тадэвушу Крыштопіку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай святы Заступнік заўсёды будзе побач, штодзённа апекуецца Вамі і ўзносіць свае малітвы да Божага трона, каб Усемагутны нястомна адорваў Вас здароўем, радасцю, надзеяй і моцай.
З памяццю ў малітве, вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.