ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Паводле якога прынцыпу святароў і манахінь пераводзяць з адной парафіі ў іншую?

Задай пытанне

Змена месца служэння пробашчаў ці манаскіх сясцёр з’яўляецца чымсьці звычайным у практыцы Касцёла на працягу стагоддзяў. Пераводзіць духавенства можа дыяцэзіяльны біскуп ці найвышэйшы настаяцель канкрэтнай манаскай супольнасці, якому духоўная асоба падчас пасвячэння абяцала паслухмянасць. Гэта яны адказваюць за адпаведную арганізацыю душпастырства і падбор духавенства на месцы служэння.
    Няма нейкіх сталых правіл наконт пераводу духоўных асоб. Кананічнае права дазваляе пэўную свабоду ў гэтым сэнсе: дае агульнае правіла дзейнасці Касцёла, нагадваючы, што трэба заўсёды мець на ўвазе збаўленне душ (кан. 1752, ККП). Пан Езус сказаў Апосталам: “Хто прымае вас, Мяне прымае. А хто прымае Мяне, прымае Таго, хто паслаў Мяне” (Мц 10, 40).
    Галоўнай прычынай змен з’яўляюцца душпастырскія патрэбы вернікаў, другаснай – неабходнасць узварушэння для самаго духавенства. Праз нейкі час любы чалавек па сваёй натуры можа “выгарэць”, з-за чаго перастае быць крэатыўным, не мае свежых ідэй. І тады новае месца служэння для духоўнай асобы – шанс на тое, каб з запалам ажывіць душпастырства ў іншай парафіі. Звычайна змена асяроддзя пэўным чынам мабілізуе да дзеяння, змушае паставіць перад сабой больш высокую планку.
Такія рэформы патрэбны не толькі святарам, манаскім сёстрам, але таксама і вернікам, сярод якіх служыць духавенства. Безумоўна, з-за гэтага ў коле парафіян можа панаваць узрушэнне, бо людзі прызвычаіліся да пэўнай духоўнай асобы. Але дадзеныя абставіны спрыяюць таму, што новы чалавек здольны ўнесці свой погляд на канкрэтныя справы, інакш ацаніць розныя рэчы. А калі святар ці манаская сястра яшчэ вызначаюцца нейкай асаблівай харызмай, то змена парафіі можа толькі пасадзейнічаць таму, што большая частка вернікаў выкарыстае прысутнасць такой асобы.
    На справу пераводу духавентва трэба глядзець са звышнатуральнага пункту гледжання, а не толькі выключна з людскога. Пан Бог усюды хоча мець “сваіх” людзей. І здараецца так, што дзіўным чынам праз біскупа ці найвышэйшага настаяцеля Ён паказвае, як вельмі патрабуе гэтага канкрэтнага святара ці манаскую сястру менавіта тут і цяпер.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.