ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Не збочыць з дарогі!

Лісты чытачоў

Некаторыя людзі свецяць для іншых нібы ліхтарыкі, паказваючы сваім жыццём шлях да збаўлення. З-за гэтага яны часам бываюць вынесены на смех, на няшчырыя погляды тых, для каго тое не з’яўляецца ўкладам жыцця. Але нягледзячы на гэта веруючы чалавек памятае пра сваё заданне: не саромеючыся вызнаваць веру, старацца даносіць яе да сэрцаў, якія яшчэ не пазналі Бога. Можа, і хацелі б, але па розных прычынах з’яўляюцца далёкімі ад асалоды жыцця па навучанні Езуса. І ім, безумоўна, патрэбна дапамога, як гаючы бальзам да раны, як жыватворная крынічка.
    Аб такім абавязку заўсёды просяць нас, вернікаў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі, кс. Чэслаў Паўлюкевіч і кс. Дзмітрый Папянюк.
Хочацца падзяліцца з чытачамі “Слова Жыцця” вялікай радасцю, якая пасялілася ў маім сэрцы з моманту аднаго выпадку.
Нядаўна я апынулася ў шпіталі. Побач у палаце ляжала жанчына, якая перанесла інфаркт. Нас было двое. Адразу прыкмеціла яе зацікаўлены позірк, калі дастала і паклала на тумбачку Біблію, малітоўнік, картачку з таямніцай Жывога Ружанца. Ужо на 2-гі дзень побыту ў шпіталі жанчына прасіла мяне маліцца ўголас, каб і яна чула. З задавальненнем адказала на просьбу. Заўважыла, як падчас малітвы з вачэй жанчыны паліліся слёзы. Пасля яна распавяла пра сваё існаванне (бо назваць гэта жыццём немагчыма) і адыход ад веры. Блудныя сцежкі заблыталі шлях жанчыны і пазбавілі яе ўмення жыць па Божых запаведзях.
    Праз некаторы час я пачула пранікнёную просьбу: “Навучы мяне, калі ласка, дарыць ружы для Марыі, як гэта робіш ты...”, – і так узрадавалася! Пачала яе вучыць. Запісала на паперу ўсе часткі і таямніцы Ружанца, пры неабходнасці тлумачыла, што незразумела. Неўзабаве жанчына прызналася, што вельмі хоча паспавядацца. Я папрасіла кс. Аляксандра Шэмета, які адпраўляў св. Імшу ў шпітальнай капліцы, каб наведаў хворую, бо ўставаць з ложка ёй па стане здароўя яшчэ не дазволілі. Пасля гэтай падзеі с. Стэла Ядкоўская па просьбе ксяндза прынесла жанчыне ружанец і малітоўнік. Я ўбачыла перад сабой зусім іншага чалавека! Твар жанчыны асвятліла міласэрная ўсмешка. Штодня яна брала ў рукі малітоўнік і са слязьмі на вачах чытала малітвы. Хвала Табе, Пане!
    Якая ж гэта была радасць для майго хворага сэрца! Спадзяюся, жанчына не пакладзе гэтыя скарбы збіраць пыл на шафу, але будзе праз свае малітвы здабываць плён для вечнасці. Яна, нібы тая блудніца, якую прывялі на суд да Езуса, пайшла за Ім, адраджаючы ў сваім сэрцы вучэнне Збаўцы.
    Марыя, дапамажы жанчыне не збочыць з дарогі, якая вядзе да Твайго Сына! Маю надзею, яна будзе з удзячнасцю дарыць Табе ружы да апошніх дзён жыцця.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.