ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

XXXI Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус прамовіў да народа і вучняў сваіх такімі словамі: “Пасад Майсея занялі кніжнікі і фарысеі. Таму ўсё, што скажуць вам, рабіце і захоўвайце, але не рабіце паводле ўчынкаў іхніх. Бо яны гавораць і не робяць. Таму што яны звязваюць цяжкія і непасільныя ношы і ўскладаюць на плечы людзей, а самі не хочуць і пальцам крануць іх. Усе ж учынкі свае робяць яны дзеля таго, каб паказацца людзям. Яны пашыраюць філактэрыі свае і павялічваюць махры. Любяць першыя месцы на гасцінах і першыя лавы ў сінагогах, і прывітанні на рынках, і каб людзі называлі іх «Раббі». Вы ж не дазваляйце называць сябе «настаўнік», бо адзін у вас Настаўнік, а ўсе вы – браты. І айцом вашым не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец Нябесны. I не дазваляйце называць сябе кіраўнікамі, бо адзін у вас Кіраўнік – Хрыстос. Большы з вас няхай будзе слугою для вас. Бо той, хто ўзвышае сябе, прыніжаны будзе, а той, хто прыніжае сябе, будзе ўзвышаны”.
Мц 23, 1–12

Пыхлівыя сэрцам
    Ці можна сказаць аб сваім настаўніку – “гэта мой настаўнік”? Аб сваім начальніку – “гэта мой начальнік”? Аб сваім бацьку – “гэта мой тата”? І што мае на ўвазе Езус, калі кажа: “Вы ж не дазваляйце называць сябе «настаўнік»”, “не дазваляйце называць сябе кіраўнікамі” і “айцом вашым не называйце нікога на зямлі”?
    Хрыстос звяртае ўвагу на тое, каб мы ведалі сваё месца і не ўзвышаліся па прычыне ўласнага сацыяльнага статусу ці задання, якое выконваем на зямлі. Бог так стварыў людзей, што яны патрэбны адзін аднаму. Гэтая патрэба “заспакойваецца” праз наша служэнне. Калі адносімся да бліжняга не як да брата, роўнага сабе чалавека, а як да слугі ці нявольніка, калі хочам нейкіх дадатковых выгод ці прэферэнцый, на якія не заслужылі, дзейнічаем супраць праўды. А пра таго, хто хоча нічога не робячы карыстацца працай іншых, і яшчэ да таго глядзець на бліжніх зверху, трапна некалі сказаў св. Павел: “Хто не хоча працаваць, няхай таксама не есць” (2 Тэс 3, 10).
    Пыха супярэчыць праўдзе і перашкаджае чалавеку ў справе збаўлення. Няхай кожны з нас імкнецца служыць, а не панаваць. Тады ўсе сапраўды будуць адзін аднаму братамі і сёстрамі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.