ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Серада, 26 верасня 2018 года
«Кроў мучанікаў
– заклік да еднасці хрысціян»
/ Папа Францішак /

Маці – люстра для свайго дзіцяці

Слова рэдактара

 У кастрычніку ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Той, якая нас нарадзіла, была падтрымкай падчас першых крокаў – як у дзяцінстве, так і ў дарослым жыцці. Той, якая заўсёды ўмее знайсці патрэбныя словы, падтрымаць і суцешыць, але таксама перасцерагчы, калі сыходзім на дрэнную дарогу.
   На працягу 9-ці першых месяцаў маці ў літаральным сэнсе з’яўляецца жыллём для дзіцяці, а пасля яго нараджэння становіцца той выключнай асобай, якая сваёй прысутнасцю, любоўю і пяшчотай абараняе немаўля ад пагроз навакольнага свету і дапамагае яму справіцца з унутранымі страхамі. Маці з’яўляецца такім люстрам, праз якое дзіця назірае за светам і глядзіць на самога сябе. Гэта яна няраз паўтарае, што “ў жыцці трэба кімсьці быць, а не толькі мець”. Кожная зямная мама – першая і найважнейшая выхавацельніца сваіх дзяцей.
Вельмі трапна на гэты конт некалі заўважыў св. Ян ХХІІІ: “Адна маці вартая столькі, колькі 100 настаўнікаў”. Яна здольна стварыць дома атмасферу спакою і радасці, весці жыццё, поўнае энтузіязму, адкрытасці і ўзаемапавагі.
    Маці, якая з’яўляецца сябрам для сваіх дзяцей, без страху глядзіць на тое, як яны пакідаюць родны дом, каб рэалізаваць пакліканне. Ведае, што кожны павінен сам будаваць уласнае жыццё, ад яе толькі залежыць – на якім фундаменце. Яна таксама ўпэўнена, што ў якой бы патрэбе ні былі сын ці дачка, абавязкова звярнуцца да яе за парадай або дапамогай.
    Найважнейшае заданне маці – навучыць дзіця сталай любові, паколькі менавіта яна прыносіць радасць. Асоба, што адчувае сябе любімай, не цікавіцца субстанцыямі, якія абяцаюць “паправіць” настрой, а затым ашукваюць, робяць залежнымі і вядуць да смерці. Ад маці ў значнай ступені залежыць, ці будзе сын або дачка адчуваць сябе бяспечна, ці зможа паверыць у любоў і не адкідваць яе на чарговых этапах свайго развіцця.
    Мудрая маці кахае той любоўю, якой навучыў Хрыстос. Яна таксама клапоціцца аб рэлігійным выхаванні свайго дзіцяці. Тлумачыць яму, што Бог з’яўляецца Стварыцелем усяго, міласэрным Айцом, які любіць нават больш, чым яна сама. Распавядае гісторыю збаўлення, вучыць пацерам, фарміруе сумленне на падставе Дэкалога, рыхтуе да сакрамантаў, разам удзельнічае ў Эўхарыстыі.
    Сучаснаму свету востра неабходны маці, якія перадаюць хрысціянскія каштоўнасці, прыводзяць дзяцей у Касцёл, заахвочваюць да супольнай малітвы і размоў пра Бога. Дзякуючы такой паставе падрастаючае пакаленне ўсведамляе, што з’яўляецца крыніцай сапраўднага шчасця.
     
   
   Дарагія Чытачы!
    Давайце падумаем пра сваіх матуль, бо менавіта яны зрабілі для нас найбольш за ўсіх людзей на зямлі. Выкажам ім удзячнасць за тысячы гадзін клопату, за турботы нашага выхавання. Падзякуем таксама за іх Маці Божай, Каралеве святога Ружанца. Зробім гэта словам ці праз сваю малітву.

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by2s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

 
green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  97

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.