ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Нядзеля, 23 верасня 2018 года
«Кроў мучанікаў
– заклік да еднасці хрысціян»
/ Папа Францішак /

Як Касцёл ставіцца да самагубцаў?

Пытанні і адказы

Што адбываецца з іх душамі пасля смерці?
Некалі ў гісторыі існавала практыка пахавання самагубцаў па-за хрысціянскімі могілкамі. Часам падобнае стаўленне да чалавека, які пазбавіў сябе жыцця, можна спаткаць і ў некаторых сучасных парафіях. Ці з’яўляецца такі падыход апраўданым?
    На працягу стагоддзяў Касцёл прытрымліваўся меркавання, што самагубцы нявартыя адпаведнага хрысціянскага пахавання. Перш за ўсё, гэта тлумачылася тым, што чалавек не з’яўляецца ні аўтарам, ні гаспадаром свайго жыцця, таму не мае права і адбіраць яго ў сябе. Гэтая фундаментальная ісціна вынікае з праўды, што чалавек з’яўляецца стварэннем, а Творцам, сапраўдным Валадаром жыцця і смерці – Бог.
    З упэўненасцю можна сказаць, што сёння Касцёл у значнай меры адышоў ад даўняй практыкі асуджэння самагубцаў. Такое стаўленне з’яўляецца неэтычным і амаральным. Зрабіць падобную выснову можна хаця б на аснове таго, што гаворыць адносна гэтай тэмы медыцына, у тым ліку і псіхалогія:
“У большай ступені самагубствы звязаны з псіхічнымі засмучэннямі. Часцей за ўсё суіцыд здзяйсняюць асобы, якія пакутуюць ад дэпрэсіі, шызафрэніі і алкагалізму. Часам само грамадства стварае ўмовы, якія спрыяюць узнікненню з’явы самагубства. Вылучаюць 3 прычыны здзяйснення суіцыду: супраць грамадства (эгаістычнае самагубства), дзеля грамадства (альтруістычнае самагубства) і самагубства, якое здзяйсняюць у моманты крызісу (самагубства анамічнае)” (Слоўнік псіхалогіі, Артур Рэбер. Варшава, 2008).
    З вышэй прыведзенай інфармацыі вынікае, што часта суіцыд мае месца ў выпадках, калі чалавек знаходзіцца не ў поўнай свядомасці, і нават робіць гэта не на добраахвотнай аснове. У такіх сітуацыях адсутнічае наяўнасць цяжкага граху. Касцёл жа на тэму пахавання самагубцаў сцвярджае, што асобы, якія перад смерцю выказвалі прыхільнасць да веры, маюць права на каталіцкае пахаванне, якое павінна цэлебравацца без усялякіх змен у літургічнай цырымоніі. Кодэкс кананічнага права ўзгадвае толькі 3 групы асоб, якіх нельга хаваць па-каталіцку:
    • трываючых у ерасі, адступнікаў ад веры і схізматыкаў;
    • тых, хто выбраў спаленне ўласнага цела па прычынах, неадпаведных хрысціянскай веры;
    • іншых яўных грэшнікаў, каталіцкае пахаванне якіх будзе публічным выклікам для вернікаў.
    Згодна навучанню Касцёла, самагубцы таксама маюць шанс на збаўленне. Таму вернікі не павінны асуджаць, але маліцца ў інтэнцыі збаўлення чалавека, які паквапіўся на сваё жыццё.

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by2s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  100

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.