ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

17 верасня 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
АРХАНЁЛЫ МІХАЛ, ГАБРЫЭЛЬ І РАФАЭЛЬ

❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя і душэўнага супакою. Няхай Бог усемагутны ўзнагародзіць Вас за шчырыя малітвы, прыклад набожнасці і ўсе намаганні, якія Вы штодзённа прыкладваеце, клапоцячыся аб будаванні Божага Валадарства на зямлі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай заўсёды хапае сіл, запалу і стойкасці, каб імкнуцца да мэты ў пастырскім служэнні. Няхай кожная хвіліна жыцця будзе рада- сная і бласлаўлёная Езусам Хрыстом. Няхай Пан адорвае Вас сваімі незлічонымі ласкамі, а Яго Маці заўсёды мае Вас у сваёй міласэрнай апецы. Памятаем і молімся.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважанай Сястры Марыі Стасевіч з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Маці Божай, а таксама здароўя, сіл, супакою, надзеі і моцнай непахіснай веры.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважанай Сястры Філатэі Ціхановіч з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, шчасця, шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці. У добрай справе няхай ласкава Бог Вас падтрымае, а Вашым марам і жаданням далоні адкрывае.
З малітвай, Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Тадэвушу Качану з нагоды 80-годдзя перасылаем цёплыя і шчырыя пажаданні. У Ваш Дзень нараджэння хай ласкамі Пан дорыць, пакліканне ўзмацняе, засланяе, калі трэба, і прамой, надзейнай сцежкай Вас вядзе ў Неба. Сэрцам сваім святарскім спявайце гімн падзякі: за Хрысту служэнне, за вялікую адзнаку.
А мы Ваш дзень святочны ўсмешкай апраменім і ўсе свае жаданні ў малітву пераменім. Парафіяне з Канвелішкаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе напоўнены Божым бласлаўленнем, радасцю і супакоем, а дабрыня і зычлівасць, якія дорыце людзям, няхай заўсёды да Вас вяртаюцца. Дзякуем за ўвагу і час, які ахвяруеце для нас.
Парафіяне з Гродна-Аўгустоўка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, поспехаў, сіл і стойкасці на шляху святарскай паслугі, шмат Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці. Заўсёды будзьце для нас прыкладам моцнай веры і набожнасці. Дзякуем Вам за ўсё. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Капцёўкі
❧✿☙
Паважанай Спадарыні Ірыне Пячынскай з нагоды 75-годдзя перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, добразычлівых людзей побач, душэўнага супакою і няспыннай штодзённай радасці. Няхай Маці Божая атуляе Вас сваім плашчом і адорвае ўсімі ласкамі.
Кола Жывага Ружанца, Сапоцкін
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, шчасця, радасці, дабрыні і любові на кожны дзень. Няхай Пан бласлаўляе Вас, Святы Дух адорвае сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці нястомна атуляе пяшчотай сваёй любові. Добрых і зычлівых людзей побач. Шчасці Божа!
Былыя парафіяне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе кожны дзень Вашай святарскай паслугі, а Найсвяцейшая Маці і святы Заступнік ахінаюць сваёй апекай заўсёды і ўсюды. Жадаем моцнага здароўя, сапраўднай радасці і супакою.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Уладзіміру Шкурынскаму з нагоды Дня нараджэння шчыра жадаем моцнага здароўя, шчасця, цярплівасці, добрых і зычлівых людзей навокал. Няхай радасць і супакой заўсёды будуць у Вашым сэрцы, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, Святы Дух дапамагае стойка выконваць святарскую паслугу, а Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач. Вы для нас – прыклад глыбокай малітвы, мудрага слова і моцнай веры. Аддзяч, Божа!
З малітвай і ўдзячнасцю, апостальства “Маргарытка”
❧✿☙
Шаноўная Спадарыня Клара Стэцкевiч! З нагоды Імянін складаем Вам, маме пробашча нашай парафіі ксяндза Міхала Стэцкевіча, самыя шчырыя словы ўдзячнасці за цудоўны прыклад мацярынскай любові, за штодзённы клопат і недаспаныя ночы, за ўсё тое, дзякуючы чаму зараз маем такога душпастыра і добрага дарадцу ў любой справе. Жадаем, каб Бог заўжды выслухоўваў Вашыя малітвы і працягваў руку дапамогі ў цяжкія хвіліны, каб жыццёвы шлях не губляў напрамку праведнасці і дабрыні, каб сэрца выпраменьвала любоў. Няхай Анёл-ахоўнік распрастае над Вамі свае крылы, аберагаючы ад усіх трывог і адорваючы цела моцай, а душу – унутранай гармоніяй.
З бязмежнай удзячнасцю, парафіяне з касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Бердаўцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Артуру Валчкевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Маці Божай, стойкасці на святарскім шляху, а таксама людской зычлівасці. Вельмі ўдзячныя Пану Богу за тое, што ў нас служыць святар, які вучыць быць сапраўднымі хрысціянамі, шчыры ў малітве і ў працы, заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу. Мы шчаслівыя, што Вы з намі. Дзякуем за працу ў нашай парафіі, мудрыя і павучальныя казанні, дабрыню і сціпласць, клопат пра людзей, а Вашым бацькам – за сына святара.
Легіён Марыі, Ружанцовае кола з парафіі св. Яна Паўла II у Смаргоні
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Юрыю Ёдзіку і Віталію Цыбульскаму з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог адорвае Вас найлепшым здароўем, Найсвяцейшая Маці мае ў сваёй апецы, святы Заступнік нястомна дапамагае, а Святы Дух адорвае патрэбнымі ласкамі. Жадаем таксама радасці, сіл, людской зычлівасці і стойкасці ў працы.
Апостальскі рух “Маргарытка” і Легіён Марыі з парафіі св. Яна Паўла II у Смаргоні
❧✿☙
Паважанай Сястры Вераніцы Огар з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, міласэрны Бог нястомна ўмацоўвае ў пакліканні, адорвае патрэбнымі ласкамі, а Марыя Панна ахінае мацярынскай апекай. Дзякуем за добрае сэрца і цудоўны прыклад веры.
Дзеці, моладзь, парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Дня нараджэння жадаем, каб добры Бог разам са Святой Паннай даў усё, што патрэбна, а ў першую чаргу – здароўе.
Сям’я Марцінкевічаў з Сапоцкіна
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Анджэю Ганчару з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, усмешкі, добразычлівых людзей на жыц- цёвым шляху, а таксама сіл, радасці, задавальнення і шчодрага плёну ў нялёгкай душпастырскай працы. Няхай Святы Дух штодня апраменьвае Вас сваім святлом, міласэрны Бог заўсёды аберагае, а Найсвяцейшай Маці атуляе мацярынскай апекай.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог узнагароджвае Вас моцным здароўем, стойкасцю і сілай, Маці Божая апекуецца Вамі і бласлаўляе на доўгія гады жыцця, атуляе плашчом любові Беззаганнага Сэрца. Няхай Святы Дух спасылае свае дары, асвячае святарскі шлях і дапамагае годна выконваць душпастырскую паслугу. Дзякуем за Вашы малітвы, зычлівасць, ахвярную і адданую працу пры аднаўленні святыні, лагодную ўсмешку і добрае сэрца. Заўсёды памятаем пра Вас у малітвах.
Ружанцовае кола, Апостальства дапамогі чысцовым душам і ўдзячныя парафіяне з Радуні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, штодзённай апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка. Няхай здароўе, шчасце і радасць заўсёды госцяць у Вашым доме, а ўсё, што не ад Бога, ніколі не здолее прабіць сцяну веры і надзеі.
Францішканскі ордэн свецкіх, Кола Жывога Ружанца і апостальства “Маргарытка” з Сапоцкіна, вернікі з в. Галавенчыцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Сарэлу з нагоды Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады святарскай паслугі, шчырых і верных людзей навокал, вялікай Божай ласкі і няспыннай апекі Марыі Панны на шляху служэння Богу і людзям. Дзякуем за той час, калі Вы былі з намі, за супольныя малітвы і ўвагу да кожнага верніка. Дапамагай Вам, Божа, у нялёгкім святарскім жыцці!
Вернікі з Воўпы
❧✿☙
Паважанаму Айцу Багуславу Вуйтовічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, стойкасці на нялёгкім святарскім шляху і ўсіх Божых ласкаў.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Гальшанаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, радасці і цярплівасці ў нялёгкай святарскай паслузе. Няхай кожны дзень прыносіць Вам радасць і сілы для абвяшчэння Божага слова.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Бердаўкі і Першамайска
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя. Няхай Езус, якога Вы кожны дзень трымаеце ў сваіх далонях, бласлаўляе Вас на святарскім шляху, а Маці Божая няхай абараняе сваёй любоўю і атуляе мацярынскай апекай.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Зэльвы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, цёплых сонечных дзён, напоўненых шчасцем і радасцю. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас у складанай святарскай паслузе, Маці Божая нястомна апекуецца, а святы Заступнік дапамагае ў кожную хвіліну жыцця. Заўсёды памятаем пра Вас у сваіх малітвах. Шчасці Божа!
Сем’і Трубей і Раманчук, былыя парафіяне з Зэльвы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку словы глыбокага спачування ў сувязі са смерцю брата
складаюць парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Гнезне

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.