ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

30 ліпеня 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
Унебаўзяцце  Найсвяцейшай Панны Марыі

❧✿☙
Паважаны Ксёндз Валерый Быкоўскі! З нагоды Дня нараджэння прыміце шчырыя віншаванні і словы падзякі. Жадаем Вам моцнага здароўя, шмат сіл і душэўнага супакою. Няхай людзі, што Вас акружаюць, заўсёды шчыра разумеюць і падтрымліваюць. Дзякуй за абвяшчэнне Божага слова, цудоўны прыклад веры і мудрасці, адкрытае сэрца. Мы ўдзячны Вам за клопат аб удзельніках Апостальства малітвы за святароў “Маргарытка”. Няхай Бог Вас бласлаўляе, Маці Божая атуляе сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух нястомна адорвае неабходнымі ласкамі.
З малітвай, апостальства “Маргарытка”
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчодрых дароў Святога Духа, сілы, стойкасці і нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова. Няхай кожны дзень будзе напоўнены любоўю Усемагутнага, а выконваемая праца прыносіць радасць і бласлаўлёны плён. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя нястомна Вамі апекуецца. Дзякуем за цудоўны прыклад набожнасці і шчасці Божа ў далейшай душпастырскай паслузе.
З павагай і малітвай, парафіяне і Ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевічаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Леўчыку з нагоды Дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай усемагутны Бог адорвае Вас усімі ласкамі, Яго бясконцая любоў ніколі не абуджае сумненняў, а Яго сталая прысутнасць пры Вас заўсёды будзе выразнай і адчувальнай. Няхай Святы Дух умацоўвае Вас сваімі дарамі, падтрымлівае ў абвяшчэнні свету Добрай Навіны, адорвае стойкасцю і красамоўнасцю ў набліжэнні вернікам праўд веры. Няхай Марыя праз свой клопат і апеку развівае ў Вашым сэрцы любоў і давер.
З малітвай, моладзь з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Віктар Ханько! З нагоды Імянін хочам падзякаваць добраму Богу за дар Вашага жыцця. Удзячны таксама Вам за падтрымку, якую кожны з нас атрымлівае, за добрае і адкрытае сэрца. Жадаем Божага бласлаўлення на кожную хвіліну жыцця, дароў Святога Духа, а асабліва мудрасці. Няхай Бог ахінае Вас сваімі ласкамі, моцай і сілай, а Яго апека вядзе добрай дарогай. Жадаем, каб спазнаваць зычлівасць і любоў ад кожнага чалавека, якога сустракаеце на сваім шляху.
З дарам малітвы, удзячныя сябры
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Жураўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: душэўнага супакою і цяпла, шмат сіл і стойкасці, каб крочыць нялёгкім святарскім шляхам, трывалага здароўя, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і Яе дапамогі ў далейшым сужэнні ў нашай парафіі. Мы ўдзячныя Пану Богу за тое, што накіраваў Вас на дарогу святарства. Дзякуем таксама ўсім, хто паспрыяў Вашаму навучанню і выхаванню, духавенству і людзям добрай волі, якія падтрымліваюць Вашыя пачынанні. Шчыра дзякуем за аднаўленне касцёла.
Закрыстыянін Здзіслаў, моладзь, міністранты, парафіяне са Смаргоні
❧✿☙
Паважанай Сястры Дар’і Еўтухоўскай з нагоды Дня нараджэння жадаем Божага бласлаўлення, святла і моцы Святога Духа, добрага здароўя і сіл у пераадоленні штодзённых цяжкасцей. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды скіроўвае на Вас свой позірк і ахінае мацярынскай апекай. Няхай вядзе Вас па дарозе да святасці, у цяжкія хвіліны ўзмацняе надзею і дадае веры, а таксама надалей заступаецца за Вас перад Богам.
Моладзь, дзеці, закрыстыянін Здзіслаў, парафіяне са Смаргоні
❧✿☙
Паважанай Сястры Марыі Стасевіч з нагоды Імянін жадаем здароўя і мноства ласкаў ад Усемагутнага. Бог Сам выбраў Вас, каб служылі Яму і людзям. Няхай Ваша паслуга будзе напоўнена прагненнем Бога. Няхай Маці Хрыста ахінае Вас сваёй любоўю і заўсёды абараняе ад зла.
З малітвай, Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Савіцкаму з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, супакой і любоў у сэрцы госцяць. Няхай заўсёды акружае людская зычлівасць, Бог адорвае шчасцем, а святы Заступнік і Маці Божая маюць у сваёй апецы.
Ружанцовае кола і вернікі з в. Вінцукі
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Тадэвуш Качан! З нагоды 80-годдзя складаем букет найлепшых пажаданняў, спалучаных з малітвай. Жадаем апекі Маці Божай, патрэбных ласкаў і дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя для рэалізацыі Божых планаў, зычлівых і добрых людзей на святарскім шляху. Няхай кожны дзень душпастырскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем, а праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён.
Парафіяне з в. Навіянка і Пашэлі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Велівісу з нагоды Імянін ад усяго сэрца складаем найлепшыя пажаданні: Божага бласлаўлення, апекі Марыі Панны, усіх дароў ад Хрыста, моцнага здароўя, душэўнага супакою і зычлівых людзей побач. Няхай агонь Святога Духа, які палае ў Вашым сэрцы, ніколі не згасне, а радасць несці Хрыста людзям напаўняе душу.
Парафіяне з касцёла св. Роха ў Грандзічах
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Генрыху Яблоньскаму з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог адорвае Вас найлепшым здароўем, Найсвяцейшая Маці мае ў сваёй апецы, святы Заступнік нястомна дапамагае, а Святы Дух адорвае патрэбнымі ласкамі. Жадаем таксама радасці, сіл, людской зычлівасці і стойкасці ў працы.
Парафіяне з касцёла св. Роха ў Грандзічах
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды надыходзячага Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Маці Божай, стойкасці на святарскім шляху, які вызначыў Вам усемагутны Бог, а таксама людской зычлівасці. Вельмі ўдзячныя Пану Богу за тое, што ў нас служыць святар, які вучыць быць сапраўднымі хрысціянамі, шчыры ў малітве і ў працы, які заўсёды гатовы прыйсці кожнаму на дапамогу. Мы шчаслівыя, што Вы з намі. Дзякуем за працу ў нашай парафіі, мудрыя і павучальныя казанні, дабрыню і сціпласць, клопат пра людзей, а Вашай маме – за сына святара.
З малітвай і павагай, вернікі з парафіі ў Варнянах і капліцы ў Вароне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці і людской добразычлівасці. Няхай Пан Бог бласлаўляе кожны Ваш дзень, Марыя атуляе мацярынскім плашчом, ласкай і цеплынёй свайго сэрца, Святы Дух асвячае дарогу, па якой ідзём разам з Вамі. Дзякуем за добрае сэрца і цудоўны прыклад веры.
Удзячныя парафіяне з касцёла Звеставання НПМ у в. Міжэрычы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, мноства радасці ў душпастырскай паслузе, сіл для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай людзі, якіх сустракаеце на святарскім шляху, адорваюць Вас радасцю і зычлівасцю. Усемагутны Бог няхай спасылае патрэбныя ласкі, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй любоўю і апекай, асабліва ў цяжкія хвіліны жыцця.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Сурвілішкаў
❧✿☙
Паважанай Сястры Ганне Шыпаровай з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, Божага бласлаўлення, нястомнай апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Ваша жыццё будзе шчаслівым, а з твару ніколі не знікае ўсмешка. Шчасці Божа!
Вернікі з Гіровічаў

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.