ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Пятніца, 20 кастрычніка 2017 года
«Бог стварыў жанчыну,
каб кожны з нас меў маці»
/ Папа Францішак /

Фаціма і шкаплер

Юбілей

Да 100-годдзя аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме
У 1917 годзе Найсвяцейшая Панна Марыя, аб’яўляючыся 3-ім малым пастушкам у Партугаліі, звярнула ўвагу на асаблівую актуальнасць і неабходнасць практыкавання ружанцовай малітвы, а таксама нашэння шкаплера.
Луцыя дос Сантас, візіянерка з Фацімы, якая пазней стала кармэліткай босай, сказала, што падчас славутага цуду сонца, што адбыўся ў Кова да Ірыя, яна разам з бласлаўлёнымі Гіяцынтай і Францішкам бачыла на небе 3 абразы, якія сімвалізавалі 3 часткі Ружанца. Першы абраз быў выявай Найсвяцейшай Сям’і. Другі – прадстаўляў Маці Божую як Маці Балесную, у фіялетавай вопратцы, з мячом, што працінае Яе сэрца. Побач з Марыяй стаяў Езус Журботны. Ён з міласэрнасцю глядзеў на людзей, за якіх аддаў жыццё. На трэцім абразе Маці Божая аб’явілася ў хвалебным адзенні як Маці Божая з гары Кармэль, г. зн. Маці Божая Шкаплерная, укаранаваная Каралевай Неба і Зямлі, з Дзіцяткам Езус на каленях, які трымае ў руцэ святы шкаплер.
Калі с. Луцыя была ўжо ў кармэлі, у яе запыталіся, што яна думае наконт бачанняў з Найсвяцейшай Паннай, якія сімвалізуюць асобныя часткі Ружанца, а таксама паказваюць выяву Маці Божай Шкаплернай. Візіянерка адказала, што Марыя такім чынам хацела заахвоціць нас практыкаваць абодва гэтыя набажэнствы, паколькі Ружанец і шкаплер – найбольш прывілеяваныя марыйныя сакраменталіі, што сёння становяцца настолькі важнымі, якімі яшчэ ніколі ў сваёй гісторыі не былі.
    “Шкаплер святы насі, на ружанцы прасі” – сцвярджае старая прыказка. Слушнасць гэтых слоў пацвердзіў ІІ Ватыканскі сабор, адзначаючы, што “калі Маці ўшаноўваюць, то пазнаюць, любяць, належным чынам праслаўляюць і захоўваюць запаведзі Сына” (Lumen Gentium 66). Таму Сабор заахвочваў верных садзейнічаць набожным практыкам у гонар Марыі, якія вякамі рэкамендаваліся Настаўніцкім інстытутам Касцёла (там жа 67). А бл. папа Павел VI, які ўводзіў у жыццё саборныя рэзалюцыі, адзначаў, што пад формамі марыйнай набожнасці айцы мелі на ўвазе ў першую чаргу святы Ружанец і кармэліцкі шкаплер.
    Тыя, хто належыць да Брацтва шкаплера, духоўна з’яднаны з ордэнам кармэлітаў і прымаюць удзел у яго дабротах пры жыцці і пасля смерці. Чалавек, што носіць шкаплер, забяспечвае сабе асаблівую апеку Маці Божай адносна душы і цела, а таксама Яе дапамогу ў гадзіну смерці. “Хто памрэ апрануты ў святы шкаплер, не будзе асуджаны”, – запэўніла Марыя сваіх дзяцей, якія носяць Яе шату. Хто набожна будзе захоўваць чысціню згодна са статусам, будзе выведзены Маці Божай з чысца ў першую суботу пасля сваёй смерці.
    З другога боку, ёсць таксама абавязацельствы, звязаныя з прыняццем шкаплера. У першую чаргу, вернік павінен пераймаць цноты Найсвяцейшай Маці і пашыраць Яе культ. Днём і ноччу насіць на сабе шкаплер ці шкаплерны медальён. Штодзённа прамаўляць малітву, прызначаную ў дзень прыняцця шкаплера (звычайна гэта малітва “Тваёй абароне”), а таксама рабіць дабро бліжнім.
    Няхай усведамленне актуальнасці шкаплернага набажэнства ў перажываемы намі 100-гадовы юбілей фацімскіх аб’яўленняў будзе заахвочваннем да яго большага і мацнейшага практыкавання згодна з марыйным пасланнем, якое плыве з партугальскага санктуарыя.

Актуальны нумар

Наш каляндар

kalendar 2017 by1s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2017 год

Літургічны каляндар

green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  73

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.