ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (101)

Варта ведаць

 Папа Францішак прызначыў новага прэфекта Кангрэгацыі веравучэння. Ім стаў 69-гадовы арцыбіскуп Луіс Францыска Ладарыя Ферэра SJ, датыхчасовы сакратар гэтага найважнейшага ватыканскага дыкастэрыя. Да ўступлення ў Таварыства Езуітаў іерарх вывучаў права і тэалогію. Доктарскую дысертацыю абараніў у Папскім Грыгарыянскім універсітэце. Там жа пазней выкладаў дагматычную тэалогію, быў дэканам тэалагічнага факультэта, а пасля – віцэ-рэктарам. З 1995 года арцыбіскуп Ладарыя Ферэр быў кансультатарам Кангрэгацыі веравучэння. У 2004 годзе стаў генеральным сакратаром Міжнароднай тэалагічнай камісіі. З 2008 года выконваў абавязкі сакратара Кангрэгацыі веравучэння.

    Святы Айцец Францішак прыняў прадстаўнікоў італьянскай Лігі барацьбы з пухлінамі. Вітаючы гасцей, Пантыфік адзначыў, што дзейнасць гэтага інстытута прыносіць грамадству двайную карысць. З аднаго боку – гэта фарміраванне пазіцыі, што “прадухіленне анкалагічнага захворвання – стыль жыцця”. 2-ім аспектам з’яўляецца развіццё валанцёрства як “узорнага выразу той бескарыслівасці, якая павінна мець усе большы ўплыў на паўсядзённае жыццё”.
   
     Ва Украіне дынамічна адраджаюцца месцы марыйнага культу, якія ў перыяд ганенняў на Касцёл у Савецкім Саюзе былі зачынены і зруйнаваны. У многія адбудаваныя за апошнія 25 гадоў святыні вяртаюцца абразы Маці Божай, якія ўшаноўваліся там на працягу пакаленняў. У бягучым годзе ў Чырванаград у Львоўскай архідыяцэзіі была перададзена выява Маці Божай, якая пакаленнямі ўшаноўвалася ў Белзе. Абраз Марыі вярнуўся таксама ў Наварыю каля Львова.
     
    У Табольску (Расія) асвечаны помнікі св. Яна Паўла ІІ і св. Рафала Каліноўскага. Падзея была прысвечана 110-годдзю існавання там каталіцкага касцёла. На ўрачыстасць прыбыла дэлегацыя Пасольства Польшчы ў Маскве. Дыпламаты перадалі мясцовай парафіі рэліквіі св. Яна Паўла ІІ. Мэр Табольска Уладзімір Мазур узрадаваўся прысутнасці ў горадзе часцінкі вялікага Пантыфіка і выказаў спадзяванне, што ў Табольск накіруюцца шматлікія пілігрымкі католікаў, якіх горад гатовы прыняць з адкрытым сэрцам.
   
   • Песня “Уначы” ў выкананні с. Юліты Завадскай з Кангрэгацыі Місіянерак Святой Сям’і з Польшчы трымаецца на вяршыні хітоў радыё “Добрая Вестка”. Гэта кароткі аповед пра духоўнае падарожжа кожнага чалавека і яго ўзыходжанне ад цемры да святла, якім з’яўляецца Хрыстос. Як распавядае вакалістка, спевы – яе даўняе захапленне. Некалькі гадоў таму манахіня атрымала дазвол і бласлаўленне настаяцеляў на гэтую справу і пачала дзейнічаць. Песню для яе напісалі аўтары вядомага праекта пад назвай “Адкажу”. Праз некаторы час з’явіўся і кліп на песню.

credo.pro; deon.pl; pch24.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.