ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

XVI Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус прапанаваў людзям іншую прыпавесць, кажучы: “Валадарства Нябеснае падобнае да чалавека, які пасеяў добрае насенне на полі сваім. Калі ж людзі спалі, прыйшоў вораг яго, пасеяў між пшаніцаю каласоўнік і пайшоў. Калі ж збажына ўзышла і дала плод, тады паказаўся каласоўнік. Прыйшоўшы ж, слугі гаспадара дому сказалі яму: «Пане, ці ж не добрае насенне пасеяў ты на полі сваім? Адкуль жа на ім каласоўнік?». Ён жа сказаў ім: «Вораг зрабіў гэта». А слугі сказалі яму: «Хочаш, мы пойдзем выпалаць яго?». Але ён сказаў: «Не, каб, выбіраючы каласоўнік, вы не павырывалі разам з ім і пшаніцы. Пакіньце расці разам тое і другое да жніва; і ў час жніва я скажу жняцам: збярыце спачатку каласоўнік і звяжыце яго ў пучкі, каб спаліць; а пшаніцу збярыце ў гумно маё»”.
Мц 13, 1–23

Жніво набліжаецца
    У сённяшнія часы назіраецца шмат войнаў, зла, несправядлівасці, нянавісці паміж людзьмі. У роспачы чалавек задае пытанні пра тое, дзе ў гэты момант знаходзіцца Бог, пра Яго справядлівасць, пра прычыны, па якіх дазваляе, каб так адбывалася. Прыпавесць, прыведзеная ў Евангеллі, тлумачыць, што Стварыцель дае чалавеку магчымасць выбару. Ён не загадвае неадкладна вырваць каласоўнік, пасеяны дрэнным чалавекам, які сімвалізуе злога духа, а дазваляе пустазеллю расці разам з пшаніцай. Пан дае чалавеку магчымасць самому вырашаць, калі пазбавіцца ў сваім жыцці гэтага каласоўніка зла, граху і адсутнасці любові, цярпліва чакае жніва – часу Божай справядлівасці.
   Хрыстос расказаў тую прыпавесць не каб запалохаць ці прымусіць перамяніцца. Ён толькі хацеў падкрэсліць, наколькі важна тое, што мы засяваем у сваім жыцці: пшаніцу, г. зн. дабро, любоў, праўду, справядлівасць, ці каласоўнік, які ўсё гэта заглушае, не дазваляючы расці. Жніво набліжаецца. Дык зазірнём жа ў сваё сэрца, якое з’яўляецца глебай, каб паглядзець, што ў ім расце: пшаніца ці каласоўнік.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.