ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

18 чэрвеня 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
БОЖАЕ ЦЕЛА

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Ханько з нагоды Імянін жадаем добрага здароўя, Божых ласкаў, дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Маці. Жывіце як мага даўжэй!
Харысты пабернардынскага касцёла ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Антонію Грэмзу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, мудрасці, цярплівасці. Дзякуем за нязгасны запал на нялёгкім святарскім шляху ў шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Ваша сэрца заўсёды будзе напоўнена Божай радасцю, святлом, ласкай. Няхай добры Бог адорвае бласлаўленнем, Езус Хрыстус ахоўвае ад бед, а Маці Божая, святы Заступнік і Анёл-ахоўнік нястомна трымаюць Вас у сваёй апецы.
З малітвай, апостальства “Маргарытка”
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Пробашч Антоній Філіпчык! З нагоды Імянін прагнем скласці сардэчныя пажаданні шчодрых Божых ласкаў. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца. Жадаем сапраўднай радасці і супакою. Дзякуем за шчырую малітву і ахвярную працу.
Францішканскі ордэн свецкіх і касцёльны хор
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Антонію Адамовічу з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай душа заўсёды будзе адкрытай і чыстай, напоўненай агнямі веры і надзеі. Няхай Ваша шчырая малітва і добрае слова заўсёды дораць людзям яркі свет і натхненне. Жадаем моцнага здароўя, даб- рабыту, душэўнага супакою, святла Святога Духа, рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Да віншаванняў далучаем малітву, а Вашу паслугу даручаем Маці Божай.
Парафіяльная рада і вернікі з касцёла Гродна-Паўднёвы
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды 30-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем адчуваць радасць ад выконваемай паслугі, накіроўвацца Божай дарогай да святасці, а таксама шчодрых ласкаў ад нашага Пана і мноства дароў Святога Духа.
Валера, Вераніка і Яна
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Уладзіміру Гуляю з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем нязгаснага запалу веры, моцнага здароўя, сіл і радасці. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны Божай любоўю і міласэрнасцю, а Найсвяцейшая Маці – заступніца святароў – заўсёды Вамі апекуецца, асабліва ў цяжкія хвіліны жыцця. Шчасці Божа!
Касцёльны камітэт, Ліда-Фара
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Дня нараджэння і Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай у Вашым жыцці будзе больш цяпла, зразумення, падтрымкі ад людзей. Няхай добры Бог адорвае радасцю, цярплівасцю і апраменьвае сваім святлом, а святы Заступнік абараняе кожны дзень. Ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады. Шчыра дзякуем Вам за цудоўныя павучальныя казанні.
З малітвай, удзячныя парафіянкі з гродзенскай катэдры
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Дня нараджэння і Імянін складаем букет шчырых, сардэчных пажаданняў. Няхай добры Бог памнажае Вашу веру, дае шмат сіл, здароўя, Святы Дух шчодра адорвае мудрасцю, Маці Божая няспынна ахінае сваёй апекай і любоўю, а святы Ян Хрысціцель заўсёды будзе Спадарожнікам і Заступнікам ва ўсіх жыццёвых справах. Жадаем таксама людской зычлівасці і любові ад кожнага чалавека, якога сустрэнеце на сваім шляху. Няхай атрымліваецца тое, пра што іншыя і марыць не маглі. Дзякуем за супольную малітву, сонечную ўсмешку, чулае і добрае сэрца. Бясконца ўдзячныя Вам за распалены агонь нашай веры. Аддзяч, Божа!
Касцёльны камітэт, апостальства “Маргарытка”, малітоўная група МБ Кангрэгацкай, Ружанцовае кола МБ Нястомнай Дапамогі і моладзь з гродзенскай катэдры
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, міласэрны Бог нястомна ўмацоўвае Вас у пакліканні, адорвае патрэбнымі ласкамі ў кожную хвіліну жыцця, а Марыя ахінае мацярынскай апекай. Дзякуем за добрае сэрца і цудоўны прыклад веры.
З малітвай, парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Гнезне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай жыццё праходзіць у здароўі і радасці, Дух Святы дапамагае выконваць душпастырскую паслугу і адорвае шчодрымі ласкамі, Найсвяцейшая Маці мае ў сваёй апецы кожны дзень, а добры Бог бласлаўляе.
Былыя парафіяне з Навіянкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Рушніцкаму з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, радасці, святла Святога Духа і сталай апекі Панны Марыі. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю, а выконваемая праца прыносіць радасць і бласлаўлёны плён.
Ружанцовае кола МБ Анёльскай, Каробчыцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Пузыну з нагоды Імянін прагнем скласці сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў і нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Жадаем моцнага здароўя, шмат сіл, радасці і задавальнення ад выконваемай душпастырскай паслугі, рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, Анёл-ахоўнік заўсёды чувае над Вамі. Шчыра дзякуем за клопат аб нас і нашай святыні.
З малітвай і глыбокай павагай, парафіяне з Ашмянаў
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Яну Кузюку і Яну Варанецкаму з нагоды Імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў, нястомнасці ў службе Богу і людзям і толькі радасных хвілін жыцця. Дзякуем за тое, што Вы побач у кожнай патрэбе, дзеліцеся з намі дабрынёй і спагадлівасцю. Няхай Маці Божая няспынна апекуецца Вамі і дапамагае ў святарскім служэнні.
З малітвай і глыбокай павагай, вернікі з Ашмянаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых намераў, а таксама зычлівых і добрых людзей на святарскім шляху. Шчыра дзякуем Вам за час, які ўдзяляеце нам.
Вернікі з Гродна-Аўгустоўка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Этэлю з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Усемагутны ўзнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай, стойкасцю і нязгасным запалам у адданай паслузе Богу і людзям, Панна Марыя атуліць мацярынскім плашчом і цеплынёй свайго сэрца, ласкай і дабрынёй, а Святы Дух асвеціць дарогу, па якой мы ідзём разам з Вамі. Дзякуем за добрае сэрца, зычлівасць, малітвы і цярплівасць да нас. Няхай міласэрны Бог блаславіць Вашых бацькоў.
Легіён Марыі, група Добрага Пастыра і члены Апостальства дапамогі чысцовым душам, Гродна-Вішнявец
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Чургану з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, зычлівасці ад людзей, апекі Маці Божай, дароў Святога Духа. Няхай Пан Бог адорвае Вас усімі неабходнымі ласкамі, а Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач.
Ружанцовае кола НПМ Тракельскай і парафіяне з Юрацішкаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Сарэлу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, супакою ў сэрцы, моцнага здароўя, добразычлівых людзей на святарскім шляху і поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт.
Верныя парафіяне з Воўпы, а таксама парафіянкі з в. Гледнявічы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, душэўнага супакою, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова і перайманні Хрыста. Няхай усемагутны Бог, які ўказаў Вам жыццёвы шлях, узнагародзіць за веру, любоў да бліжняга і пашану да кожнага чалавека, а Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды па-мацярынску Вамі апекуецца.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Жалудка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Эйсманту з нагоды 4-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў і надыходзячых Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: моцнага здароўя, шчасця, радасці ў сэрцы, шмат сіл і стойкасці, шчодрых дароў Святога Духа, зычлівых людзей побач. Няхай міласэрны Бог адорвае ласкай і супакоем, дапамагае ў вучобе і паслузе, а Найсвяцейшая Маці і святы Заступнік штодзённа ахінаюць сваёй любоўю і апекуюцца Табой.
Бацькі і брат з сям’ёй
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Ян Залога! З нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, радасці, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Бог, які ўказаў Вам дарогу да святарства, вядзе праз жыццё і дапамагае перамагаць усе цяжкасці.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Жырмунаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Алегу Яновічу з нагоды Імянін і Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні шчодрых Божых ласкаў, бласлаўлення ад Усемагутнага і толькі радасных хвілін у жыцці. Няхай Езус Хрыстус будзе Правадніком на ўсіх жыццёвых шляхах, Святы Дух нястомна ўдзяляе свае дары і дапамагае ў святарскім служэнні, а Найсвяцейшая Маці заўсёды апекуецца Вамі і будзе побач.
Легіён Марыі Нястомнай Дапамогі з касцёла свсв. апап. Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Гавэцкаму з нагоды Імянін перасылаем букет сардэчных пажаданняў: усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа, апекі Панны Марыі і нястомнай дапамогі святога Заступніка. Імя такое мае не кожны. І Вы для нас вельмі важны. Са сваім Заступнікам звязаны, Святой Паннай пешчаны, Богам моцна каханы. Дзякуем за чуласць, шчырасць, адкрытасць, сардэчнасць, падтрымку і за тое, што заўсёды моліцеся за нас. Жадаем здароўя, вытрымкі, радасці і добразычлівых людзей побач.
Парафіяне, члены Апостальства дапамогі чысцовым душам і Легіён Марыі Нястомнай Дапамогі з Іўя
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды 20-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, стойкасці, Божай дапамогі, шчодрых дароў Святога Духа і апекі Маці Божай. Няхай Пан Езус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх руках, будзе шчодры на свае ласкі і напаўняе Вашае чулае сэрца супакоем. Мы вельмі ўдзячны Вам за адданую працу, цудоўны прыклад набожнасці, а таксама за добрае слова для кожнага з нас. Заўсёды памятаем пра Вас у сваёй малітве. Доўгіх гадоў жыцця!
Парафіяне з касцёла Святой Тройцы ў Сурвілішках і касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Трабах
❧✿☙
Паважанай Сястры Антоніі Шэйгерэвіч з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Бог узнагародзіць моцным здароўем, стойкасцю, сілай і нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Маці Божая апекуецца Вамі, атуляючы сваім плашчом і цеплынёй свайго сэрца, а Святы Дух асвячае дарогу, па якой мы ідзём разам з Вамі. Дзякуем за малітву, зычлівасць, усмешку і добрае сэрца.
Парафіяне з Поразава і Свіслачы
❧✿☙
Паважаным Айцу Андрэю Ядкоўскаму і Сястры Антаніне Вайцяшчук з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, нястомнасці ў паслузе на карысць Богу і людзям, штодзённай радасці, душэўнага супакою і аптымізму. Няхай Пан Бог бласлаўляе кожны Ваш дзень, а Маці Божая заўсёды апекуецца. Шчасці Божа!
Вернікі з парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пятру Вішнеўскаму з нагоды Імянін і 12-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў складаем самыя сардэчныя пажаданні: апекі Маці Божай і святога Заступніка. Няхай Ваш святарскі шлях будзе асвечаны промнямі Божай міласэрнасці. Жадаем таксама здароўя, радасці і сілы ў штодзённай душпастырскай паслузе.
Парафіяне з Шылавічаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Ігару Анісімаву з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, нястомнай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа, радасці, моцнага здароўя. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова, малітву і добрае сэрца.
Парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства гарачых пажаданняў. Няхай кожны дзень будзе напоўнены любоўю, верай і даверам. Жадаем шмат прычын для ўсмешкі. Няхай здароўе будзе моцным, а радасць – штодзённай. Дзякуем за ахвярную працу, зычлівасць і абвяшчэнне Божага слова. Няхай Вас акружаюць сябры, якія ў складанай сітуацыі пададуць далонь дапамогі. Няхай усе святыя апекуюцца Вамі. Аддзяч, Божа!
Парафіяне з Каменкі і Капцёўкі
❧✿☙
Дарагой Сястры Антоніі ў дзень Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: патрэбных ласкаў ад Стварыцеля, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Маці Божай і дапамогі святога Антонія. Дзякуем за тое, што Вы з намі.
Дзеці, бацькі і Ганна Н. з парафіі св. Францішка з Асізі ў Свіслачы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Дня нараджэння складаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай Пан Езус бласлаўляе Вас кожны дзень, адорвае моцным здароўем, цеплынёй, любоўю і радасцю. Годна перажывайце ўсе цяжкасці, а паслуга на карысць Богу і людзям няхай прыносіць задавальненне і шчодры плён. Марыя няхай ахінае Вас сваёй мацярынскай апекай, а Святы Дух удзяляе патрэбныя ласкі і дары.
Былыя парафіяне з Кемелішкаў
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Пробашч Ян Радзюк! З нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем Вам патрэбных Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, нястомнай апекі святога Заступніка і ўсяго найлепшага. Няхай планы і намеры рэалізуюцца, а Маці Божая нястомна падтрымлівае на шляху да святасці. Дзякуем Богу за Вас, а Вашым бацькам – за сына святара.
Удзячныя вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віталію Цыбульскаму з нагоды Імянін жадаем Божых ласкаў, здароўя, сіл, нястомнасці ў нялёгкай душпастырскай працы. Дзякуем Пану і ўсім святым за Вас, такога добрага і сардэчнага святара, за навучанні, абвяшчэнне Божага слова, зерне якога закладваеце ў нашыя сэрцы.
Удзячныя парафіяне з в. Уселюб
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Ёдзіку, яго маме і ўсім родным у сувязі са смерцю бацькі выказваем словы шчырага жалю, спачування і хрысціянскай падтрымкі. Яднаемся з Вамі ў малітве, падзяляючы боль і смутак. Няхай міласэрны Бог прыме спачылага ў сваё Валадарства, а Вам дасць сілы, каб перажыць цяжар страты роднага чалавека. Вечны супакой для памерлага.
Парафіяне з Цудзенішкаў

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.